График работы общественной приемной по сбору предложений по актуальным вопросам развития страны и регионов на февраль 2021 года
Лунинецкий район
Место проведения приема: ул.Красная, 74
Контактный номер телефона: 6-15-64
№ п/п
ФИО, должность руководителя
Дата и время проведения встречи
1.
Казадаева Людмила Ивановна,
председатель районной организации республиканского общественного объединения «Белая Русь»
02.02.2021г.
16.00 – 18.00
2.
Хвостов Петр Евгеньевич,
заведующий сектором спорта и туризма райисполкома
04.02.2021г.
16.00 – 18.00
3.
Войтеховская Татьяна Петровна,
депутат районного Совета, главный редактор районной газеты «Лунінецкія наівны»
09.02.2021г.
16.00 – 18.00
4.
Гапон Игорь Иванович,
депутат районного Совета, председатель районного объединения профсоюзов
11.02.2021г.
16.00 – 18.00
5.
Хлебус Светлана Ивановна,
депутат районного Совета, главный врач УЗ «Лунинецкая ЦРБ»
16.02.2021г.
16.00 – 18.00
6.
Захаркевич Анатолий Михайлович, заместитель председателя райисполкома
18.02.2021г.
16.00 – 18.00
7.
Ковшик Людмила Михайловна,
начальник отдела по образованию райисполкома
23.02.2021г.
16.00 – 18.00
8.
Насеня Анатолий Васильевич,
депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь
25.02.2021г.
16.00 – 18.00
Вольга Аўчарук, настаўніца ДУА “Рэдзігераўскай СШ”
У дэлегацыю Лунінецкага раёна, якая прыме ўдзел у рабоце VIУсебеларускага народнага сходу, упершыню ўвайшла настаўніца Рэдзігераўскай СШ Вольга Аўчарук:
– Як матуля, лічу правільнай палітыку дзяржавы ў плане падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей. Так і павінна быць. Аднак не сакрэт, што тым жа мнагадзетным, якія жывуць у вёсках, часцей прапаноўваюць паляпшаць жыллёвыя ўмовы ў горадзе. Вось і атрымліваецца, што нашы вёскі застаюцца без моладзі. Варта разам падумаць, як адрадзіць малую радзіму, каб яна не страчвала сваіх жыхароў. У Рэдзігераўскай школе колькасць вучняў таксама скарачаецца, а дзве базавыя ўстановы адукацыі, размешчаныя побач, у свой час закрылі.
Яшчэ адной праблемай, што хвалюе педагогаў, з’яўляецца патрыятычнае выхаванне моладзі. Як класны кіраўнік, часта праводжу мерапрыемствы ў музейных кутках школы. Тут размешчаны звесткі пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў. Шмат увагі ўдзяляю захаванню культурнай спадчыны, арганізоўваючы экскурсіі па гісторыі роднага краю, знаёмлю з работамі мясцовых майстроў народнай творчасці.
Ірына Лукашэвіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце: – Вольгу Міхайлаўну лічу надзейнай калегай, здольнай вырашаць любыя пастаўленыя задачы. З цягам часу яна атрымала першую кваліфікацыйную катэгорыю. Неаднаразова яе навучэнцы ўдзельнічалі ў раённым фестывалі-конкурсе знаўцаў замежнай мовы, канферэнцыях даследчых работ “З навукай у будучае”, дзе займалі прызавыя месцы. Дыпломам ІІ ступені адзначаны ўдзел Вольгі Міхайлаўны ў конкурсе метадычных распрацовак па нямецкай мове “Формула поспеху”.
В.М. Аўчарук – класны кіраўнік у адным з самых вялікіх класаў у школе – 9-ым. Асаблівасці яму надае той факт, што вучацца тут 14 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак. Пастаў сёння іх разам з настаўніцай, дык Вольга Міхайлаўна на іх фоне нават крыху згубіцца. Але знешняе адрозненне ні якім чынам не перашкаджае ўтрымліваць сярод выхаванцаў аўтарытэт і павагу. Яе чуюць і слухаюцца. Калі ў каго-небудзь з вучняў па нейкіх прадметах здараюцца складанасці, то класны кіраўнік з лёгкасцю адшукае патрэбны ключык і дастукацца да сэрцаў юных землякоў.
Ірына Голікава, настаўніца рускай мовы і літаратуры:
– Мы разам выраслі з Вольгай Міхайлаўнай, і ў нашу школу прыйшлі з розніцай у адзін год. Гэта сонечны, дабрадушны і спагадлівы чалавек. Таленавіты і настойлівы! Да ўсіх пытанняў, якія датычаць выкладання свайго прадмета і класнага кіраўніцтва падыходзіць сумленна і адказна. Прыемна, што маёй калезе выпаў гонар прадстаўляць малую радзіму на такім высокім форуме! Паверце, яна вартая такога гонару, і калі выпадзе нагода выступіць, каб расказаць аб справах у глыбінцы, Вольга Міхайлаўна не падвядзе!
Адчуваю вялікую адказнасць перад людзьмі – Людміла Насеня
Алена Ярмольчык, дырэктар ДУА “Багданаўская сярэдняя школа”
- Для мяне маючая адбыцца сустрэча з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам – вялікая адказнасць. У першую чаргу гэта патрабуе канкрэтнага абазначэння прынцыпаў сваёй грамадзянскай пазіцыі ў аспекце асэнсавання падзей апошняга часу. Упэўнена, што такім заняткам ахоплена значная колькасць і дэлегатаў сходу, і ўвогуле нашых грамадзян. Лічу, што яно дапаможа стаць форуму інструментам узаемадзеяння, які дасць старт удасканаленню ўжо створаных спрыяльных умоў для жыцця беларусаў, паляпшэння якасці іх дабрабыту. Механізмамі ў названым накірунку ва ўмовах сацыяльна-арыентаванай эканомікі могуць стаць павелічэнне актыўнасці насельніцтва, рэфармаванне сістэмы мясцовага самакіравання, наданне новых акцэнтаў ідэалагічнаму выхаванню падрастаючага пакалення і сталых суайчыннікаў.
Як дэпутат Багданаўскага сельсавета, маю спадзяванні на станоўчы ўплыў рашэнняў сходу адносна гаспадарання і добраўпарадкавання ў сельскіх населеных пунктах. А вось з боку настаўніка актуальнымі лічу задачы па ўдасканаленню профільнага і прафесійнага навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Таксама маю пазіцыю пашырэння магчымасцей і адказнасці сям’і, бацькоў у развіцці і выхаванні дзяцей. Магчыма, на нейкія пытанні атрымаю адказы ў час работы схода. Магчыма, у распрацоўцы некаторых ініцыятыў прыму ўдзел асабіста.
Лунинецкий районный исполнительный комитет 225644, г.Лунинец, ул.Красная, 1, e-mail: luninetsrik@brest.by Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье 8-01647-2-35-36