Лунинецкий районный исполнительный комитет

Лунинецкий районный исполнительный комитет
burger
Главная // VI Всебелорусское народное собрание

Алена Ярмольчык, дырэктар ДУА “Багданаўская сярэдняя школа”

21/01/2021 11:26

- Для мяне маючая адбыцца сустрэча з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам – вялікая адказнасць. У першую чаргу гэта патрабуе канкрэтнага абазначэння прынцыпаў сваёй грамадзянскай пазіцыі ў аспекце асэнсавання падзей апошняга часу. Упэўнена, што такім заняткам ахоплена значная колькасць і дэлегатаў сходу, і ўвогуле нашых грамадзян. Лічу, што яно дапаможа стаць форуму інструментам узаемадзеяння, які дасць старт удасканаленню ўжо створаных спрыяльных умоў для жыцця беларусаў, паляпшэння якасці іх дабрабыту. Механізмамі ў названым накірунку ва ўмовах сацыяльна-арыентаванай эканомікі могуць стаць павелічэнне актыўнасці насельніцтва, рэфармаванне сістэмы мясцовага самакіравання, наданне новых акцэнтаў ідэалагічнаму выхаванню падрастаючага пакалення і сталых суайчыннікаў.

Як дэпутат Багданаўскага сельсавета, маю спадзяванні на станоўчы ўплыў рашэнняў сходу адносна гаспадарання і добраўпарадкавання ў сельскіх населеных пунктах. А вось з боку настаўніка актуальнымі лічу задачы па ўдасканаленню профільнага і прафесійнага навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Таксама маю пазіцыю пашырэння магчымасцей і адказнасці сям’і, бацькоў у развіцці і выхаванні дзяцей. Магчыма, на нейкія пытанні атрымаю адказы ў час работы схода. Магчыма, у распрацоўцы некаторых ініцыятыў прыму ўдзел асабіста.

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки