Рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану ў Лунінецкім раёне ажыццяўляюць: аддзел запісу
актаў грамадзянскага стану Лунінецкага райвыканкама, 11 сельскіх выканаўчых камітэтаў і
Мікашэвіцкі гарвыканкам Лунінецкага раёна.
У 2025 годзе ў органы, якія рэгіструюць
акты грамадзянскага стану, паступіла 3649 заяў зацікаўленых асоб аб
ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Па выніках ажыццяўлення
адміністрацыйных працэдур усяго выдадзена 5073 дакументаў, з іх: пасведчанняў
аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану – 1715, паўторных пасведчанняў – 494,
даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану – 2855.
Нарадзіліся 182 хлопчыка і 145 дзяўчынак. Двайняты нарадзіліся ў чатырох сем'ях.
Першымі ў сем’ях зарэгістравана 101 малыш, другімі - 119. Трэцяе дзіця нарадзілася ў 70 сем'ях, чацвёртае – у 24, пятае – у 11, шостае – у 1.
Мінімальны ўзрост
бацькі 19 гадоў, маці – 17. Максімальны ўзрост бацькі – 53 года, маці – 47.
Распаўсюджаныя імёны:
хлопчыкі – Аляксандр, Мацвей,
Арцём, Цімафей, Данііл;
дзяўчынкі – Ганна, Аляксандра,
Ева, Міраслава, Дар'я.
Рэдкія імёны:
хлопчыкі – Ітан, Даміан,
Нафанаіл, Рафаэль, Самуэль, Эмір;
дзяўчынкі – Герда,
Марэль, Таміра.
Упершыню ўступілі ў
шлюб 184 пары, у паўторны шлюб уступілі 86 жаніхоў і 109 нявест. Больш за 60 гадоў зарэгістравалі
шлюб – 8 жаніхоў і 5 нявест. Максімальны ўзрост жаніха – 79, нявесты – 75.
Таксама, у
2025 годзе аддзелам загса і гарсельвыканкамамі ажыццяўляліся рэгістрацыі
ўстанаўлення бацькоўства, смерці, перамены прозвішча, імя, імя па бацьку,
скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе супругаў, якія не маюць агульных
непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці, уносіліся выпраўленні, змяненні,
дапаўненні ў запісе актаў грамадзянскага стану, выдаваліся паўторныя
пасведчанні і даведкі, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага
стану.