Наступствы незаконнай дзейнасці на тэрыторыі дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»
27/12/2022 12:12
Візітнай
карткай Брэсцкага рэгіёна з'яўляецца мемарыяльны комплекс "Брэсцкая
крэпасць-герой". Гэта знакавае месца, з гісторыяй якога знаёмяць на
тэматычных і аглядных экскурсіях супрацоўнікі мемарыяла. У сваю чаргу
правядзенне экскурсій грамадзянамі, якія не з'яўляюцца супрацоўнікамі
мемарыяла, з'яўляецца незаконнай дзейнасцю і кваліфікуецца як незарэгістраваная
прадпрымальніцкая. У мэтах папярэджання ўчынення такіх парушэнняў падатковай
службай у бягучым годзе з 22 грамадзянамі, якія маюць дачыненне да правядзення
нелегальных экскурсій, праведзена прафілактычная работа, у ходзе якой
растлумачаны меры адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Дадзенае парушэнне цягне за сабой прад'яўленне да выплаты 340 рублёў адзінага
падатку (за кожны месяц правядзення нелегальных экскурсій) і адміністрацыйную
адказнасць па частцы 2 артыкула 13.3 КаАП у выглядзе штрафу да 100 базавых
велічыняў з магчымасцю канфіскацыі да 100% даходу. Так, па матэрыялах
падатковага органа грамадзянін П., які не мае статусу індывідуальнага
прадпрымальніка, за аказанне экскурсійных паслуг у музеях мемарыяла
"Брэсцкая крэпасць[1]герой"
прыцягнуты эканамічным судом Брэсцкай вобласці да адказнасці ў выглядзе штрафу
ў памеры 320,0 рублёў. Яму ж прад'яўлены да выплаты адзіны падатак у памеры 340
рублёў. Што да арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, то правядзенне іх
працаўнікамі экскурсій на тэрыторыі мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой»
забараняецца, бо яны не з'яўляюцца працаўнікамі мемарыяла. Гэта
распаўсюджваецца на ўсе музеі і прадугледжана Законам № 201-З ад 21.07.2022,
якім унесены змяненні ў артыкул 186 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
Частка 3 артыкула 13.3 КаАП прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за
забароненую прадпрымальніцкую дзейнасць у выглядзе штрафу для прадпрымальнікаў
да 200 базавых велічыняў, а для арганізацый - да 500, з магчымасцю канфіскацыі
да 100% даходу. Напрыклад, па матэрыялах падатковага органа эканамічным судом
Брэсцкай вобласці прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці індывідуальны
прадпрымальнік Г. за аказанне экскурсійных паслуг у парушэнне ўмоў ажыццяўлення
прадпрымальніцкай дзейнасці. Вердыкт - штраф у памеры 580,0 рублёў з
канфіскацыяй 100% незаконна атрыманага даходу.