20-летняя цыганка зашла с родственницей к пенсионерам с предложением купить одеяло. Когда те отказались от покупок, девушка предложила помощь в обмене денег на новые купюры. За «обмен» 16 миллионов суд Лунинецкого района приговорил девушку к 240 часам общественных работ.
Как сообщил Медиа-Полесью заместитель прокурора Лунинецкого района Андрей Лукашевич, прокуратура запросила для обвиняемой два месяца ареста, однако суд принял во внимание раскаяние подсудимой, её социальное положение (она сирота) и то, что она ранее не привлекалась к ответственности, а деньги вернула потерпевшим.
86-летний пенсионер спросил у заглянувшей с одеялами гостьи: «Вы с исполкома?» Девушка быстро сообразила и ответила «да», добавив, что она зашла по поводу обмена денег на новые купюры. Её, якобы, отправили с минской службы помощи пожилым людям и инвалидам. После этого дедушка попросил супругу принести чемодан, в котором семья хранила свои сбережения, и отдал 16 миллионов рублей незнакомке. Та взамен оставила расписку, что через пару дней вернётся с новыми купюрами.
Дедушка пояснил, что по телевизору не единожды слышал о возможной деноминации.
Буквально через пару минут после того, как женщины покинули дом, пенсионеры сообщили в милицию. По пути до вокзала правоохранители задержали девушку. Похищенные деньги вернули старикам.
В зачёт наказания пошли также три дня, которые девушка провела под стражей сразу же после задержания.
Приговор не вступил в законную силу и может быть обжалован в соответствии с законодательством.
У заканадаўстве іншых краін распаўсюджаным з яўляецца заключэнне, так званай, здзелкі з правасуддзем. Раней крымінальнае заканадаўства нашай краіны не ведала такога паняцця. Зараз жа Законам Рэспублікі Беларусь №241-З ад 05.01.2015 г. унесены дапаўненні і змяненні ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія прадугледжваюць заключэнне дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве з падазраваемым.
Аб гэтым вядзем размову з намеснікам пракурора раёна Андрэем ЛУКАШЭВІЧАМ.
— Што значыць дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве?
— У адпаведнасці з артыкулам 6 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, гэта — пагадненне, якое заключаецца ў пісьмовым выглядзе паміж падазраваемым і пракурорам. У ім вызначаюцца абавязацельствы абвінавачваемага па аказанні садзейнічання папярэдняму следству і ўмовы наступлення адказнасці пры выкананні ім названых абавязацельстваў. Але, згодна з артыкулам 468-6, яно не можа быць заключана:
— Куды трэба звяртацца, каб заключыць дасудовае пагадненне?
— Хадайніцтва падаецца на імя пракурора падазраваемым (абвінавачваемым) у пісьмовым выглядзе. Падпісваецца ім, яго адвакатам, а ў выпадку, калі падазраваемы з’яўляецца непаўналетнім, — таксама яго законным прадстаўніком. У хадайніцтве павінна ўтрымлівацца заява аб прызнанні віны ва ўчыненні злачынства, адлюстраваны дзеянні, якія ён абавязваецца здзейсніць у мэтах аказання садзейнічання папярэдняму следству, выкрыцці іншых саўдзельнікаў злачынства, вышуку маёмасці і набытага злачынным шляхам, а таксама дзеянні па кампенсацыі маёмаснага ўрону, выплаце даходу, атрыманага злачынным шляхам і іншае. Дадаткова можа ўзяць на сябе абавязацельства паведаміць вядомыя звесткі аб іншыіх злачынствах і асобах, якія іх учынілі. Падазраваемы (абвінавачваемы) мае права заявіць хадайніцтва пасля ўзбуджэння крымінальнай справы і да абвяшчэння яму аб заканчэнні папярэдняга расследавання. У выпадку заявы хадайніцтва ў перыяд правядзення дазнання крымінальная справа разам з хадайніцтвам неадкладна перадаецца следчаму для вытворчасці далейшага расследавання. Ён на працягу трох сутак накіроўвае хадайніцтва пракурору разам з даведкай аб магчымасці або немагчымасці заключэння з падазраваемым (абвінавачваемым) дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве. Столькі ж дзён адводзіцца на разгляд пракурору або намесніку. Хадайніцтва падазраваемага (абвінавачваемага), які ўчыніў злачынства, за якое адпаведным артыкулам Асаблівай часткі гэтага Кодэкса прадугледжаны пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне, разглядаецца Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь ці асобай, якая выконвае яго абавязкі, на працягу 10 сутак з моманту паступлення.
— Па выніках разгляду якое рашэнне можа прыняць пракурор?
— Варыянтаў усяго два: аб задавальненні хадайніцтва, на падставе чаго складаецца дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве, ці выносіцца пастанова аб адмове. Прычым, пастанова пракурора або яго намесніка абскарджванню не падлягае.
— Якія перавагі маюць асобы, што ўчынілі злачынства, пры заключэнні дасудовага пагаднення?
— Так, згодна з артыкулам 69-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, тэрмін або памер пакарання не можа перавышаць паловы максімальнага тэрміну або памеру найбольш строгага віду асноўнага пакарання, прадугледжанага адпаведным артыкулам Асаблівай часткі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а ў выпадку ўчынення асобай цяжкага або асабліва цяжкага злачынства, спалучанага з замахам на жыццё або здароўе чалавека, — дзве трэці максімальнага тэрміну. За злачынства, за якое прадугледжана пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне, пры выкананні асобай, якая ўчыніла злачынства, абавязацельстваў, прадугледжаных дасудовым пагадненнем аб супрацоўніцтве, смяротнае пакаранне не прымяняецца.
Прадказваючы абывальніцкае разуменне такіх новаўвядзенняў у крымінальны працэс, трэба адзначыць, што гэта — не спосаб пазбегнуць справядлівага пакарання, а дзейсны механізм забяспечыць незваротнасць пакарання, пры адсутнасці якой строгасць губляе сэнс.
На пытанні жыхароў Лунінеччыны адказвае пракурор раёна Аляксандр КАРЛЮК.
Святлана Крывулец, Мікашэвічы. Аляксандр Паўлавіч, скажыце, калі ў нас будзе наведзены парадак з паркоўкай прыватных аўтамабіляў? Ужо неаднойчы ўзнімалі гэтае пытанне, але ў Мікашэвічах па-ранейшаму машыны стаяць на газонах і нават на дзіцячых пляцоўках.
— Ведаем гэтую праблему і тое, што значная частка аўтаўладальнікаў, ігнаруючы ахоўваемыя аўтастаянкі, аддае перавагу свабоднай прасторы ў дварах дамоў. А гэта не толькі праезная частка, але і тратуары, газоны, дзіцячыя пляцоўкі… Транспарт уладальнікі паркуюць, не звяртаючы ўвагі на забараняючыя знакі, і людзі нярэдка вымушаны лавіраваць паміж машынамі, падвяргаючы рызыцы сваё і жыццё дзяцей. Пры гэтым асабліва небяспечныя сітуацыі бываюць раніцай, калі дзеці ідуць у школу, а дарослыя — на работу. Нямала праблем ствараюць такія незаконныя паркоўкі і для спецыяльнага транспарту. Менавіта таму пракуратура раёна разам з супрацоўнікамі аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС нядаўна правяла рэйд па кантролю за захаваннем вадзіцелямі Правілаў дарожнага руху ў частцы выканання патрабаванняў прыпынку і стаянкі. У ходзе мерапрыемства зафіксавана нямала яўных парушэнняў. Усе аўтамабілі, прыпаркаваныя з парушэннямі ПДР, былі сфатаграфаваны, а іх уладальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Такіх вадзіцеляў 12. Работу ў гэтым накірунку будзем працягваць і надалей.
— Яшчэ пытанне. Скажыце, калі будзе абсталявана светлафорам небяспечнае перакрыжаванне на выездзе з Лунінца па пуцеправоду? Больш таго, не так даўно раніцай, дабіраючыся ў райцэнтр, давялося там прастаяць у самай сапраўднай пробцы…
— Нягледзячы на тое, што па выніках 9 месяцаў года на тэрыторыі раёна назіраецца зніжэнне прыкладна на 44 працэнты колькасці дарожна-транспартных здарэнняў і загінуўшых у іх людзей, вы абсалютна правільна заўважылі, што перакрыжаванне Кастрычніцкай, Баханова і Усходняй з’яўляецца найбольш аварыйна небяспечным. Менавіта таму сітуацыя разгледжана на пасяджэнні спецыяльнай каардынацыйнай нарады. Было прынята рашэнне абсталяваць названае перакрыжаванне светлафорам. Але вы павінны зразумець, што каштуе гэта немалых грошай. Як толькі ў бюджэце раёна паявяцца свабодныя фінансавыя сродкі, светлафор будзе ўстаноўлены. Так ці інакш, пытанне застаецца на кантролі.
— Яшчэ, калі дазволіце, Аляксандр Паўлавіч. Скажыце, калі ласка, ці кантралюе пракуратура праблему пазбаўлення бацькоўск/х правоў тых, хто грэбуе выхаваннем сваіх дзяцей, вядзе амаральны лад жыцця?
— Есць агульнавядомы Дэкрэт №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”, згодна з якім каардынатарам патра-баванняў гэтага дакумента з’яўляецца менавіта пракуратура. Усе праблемы, звязаныя з дзетварой, якая трапіла ў сацыяльна небяспечнае становішча, трымаем пад пільным кантролем. Толькі сёлета на ўлік нядобранадзейных трапілі 73 сям’і. Літаральна два тыдні таму з удзелам работнікаў пракуратуры праведзены рэйд па такіх сем’ях. Толькі за адзін дзень сумны спіс нядобранадзейных сем’яў павялічыўся на тры, а дзеці прызнаны трапіўшымі ў сацыяльна небяспечнае становішча. Адно дзіця ўвогуле давялося забраць і змясціць у сацыяльны прытулак. Увогуле, каб пазбавіць бацькоўскіх правоў, трэба звярнуцца з іскам у суд. І цяпер гэтую функцыю ўзяла на сябе пракуратура.
— Ведаю выпадак, калі ў такой гора-маці забралі дзіця, чым проста развязалі ёй рукі. Яна па-ранейшаму нідзе не працуе, злоўжывае спіртным, але рэгулярна наведваецца ў прытулак і там спрабуе паказаць сябе як асоба, якая шкадуе пра тое, што здарылася, і нібыта шчыра раскайваецца. Таго і глядзі, дзіця ей аддадуць, і што тады?
— Абяцаю, такога не здарыцца. Пракуратура заўсёды вядзе самую строгую праверку бацькоў, у якіх забралі дзяцей. Пазбаўленне бацькоўскіх правоў — крайняя мера, мы заўсёды даем чалавеку магчымасць і час для таго, каб паправіць сітуацыю. Калі ж гэтага не адбываецца, пазбаўляем права звацца татамі і мамамі. Чалавек становіцца абавязанай асобай, заносіцца на спецыяльны ўлік, і далейшая работа вядзецца з ім, зыходзячы менавіта з гэтых абставін. Больш таго, сёння створана спецыяльная мабільная група, якая штотыдня без папярэджвання наведвае такія сем’і. Паверце, абсалютна не складзе цяжкасці ўбачыць, які лад жыцця вядуць бацькі, у якіх забралі дзяцей. І калі толькі ўзнікне малейшае падазрэнне, сыноў і дачок ім не аддадуць. Часта бываем у дзіцячых садах, школах, звяртаючы ўвагу на тое, якімі дзеткі прыходзяць туды. Знешні выгляд малога таксама можа пра многае сказаць. А ўдакладніць некаторыя нюансы, знянацку наведаўшы сям’ю, — справа, як кажуць, тэхнікі. Хаця, справядлівасці дзеля, варта сказаць, што ўсё прадугледзець, вядома ж, немагчыма. Менавіта таму мы будзем удзячны за любыя сігналы пра тое, што дзе-нідзе дзеці трапілі ў бяду па віне гора-бацькоў.
Іна Пятровіч, Лунінец. Чым завяршылася рэзанансная справа па факце двайнога забойства ў Лунінцы ў пачатку года? Прыгавор ужо ўступіў у законную сілу?
— У верасні судовай калегіяй па крымінальных справах абласнога суда вынесены абвінаваўчы прыгавор па справе жыхара Лунінца, які 24 студзеня 2015 года ўчыніў двайное забойства. Ен прызнаны вінаватым у забойстве і пагрозе забойствам, а таксама прычыненні цяжкіх цялесных пакалечанняў. Назначана пакаранне ў выглядзе 24-ох год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд таксама пастанавіў вышукаць на карысць пацярпелага 200 мільёнаў рублёў кампенсацыі маральнага ўрону. Аднак прыгавор пакуль не ўступіў у законную сілу, бо дзяржаўным абвінаваўцам у сувязі з мяккасцю назначанага пакарання вынесены пратэст. Канчатковага вердыкту пакуль няма.
Леанід Гадун, Лунінец. Ці ёсць статыстыка выяўленых за апошнія гады карупцыйных злачынстваў?
— Вядома ж. У 2013 годзе супрацоўнікамі аператыўных падраздзяленняў РАУС выяўлена 34 карупцыйныя злачынствы, у 2014 годзе — 2, сёлета — 3. З пачатку года праведзена 7 праверак, вынікам якіх стала 7 прадстаўленняў аб ухіленні выяўленых парушэнняў. Афіцыйна папярэджаны 10 асоб на пасадах. Па патрабаванню пракурора 47 чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 5 — да адміністрацыйнай. Узбуджаны 3 крымінальныя справы. Варта сказаць, што сёлета сканцэнтравалі свае асноўныя намаганні на прафілактыцы і папярэджванні карупцыйных праяў. У многім будзе садзейнічаць гэтаму новы закон “Аб барацьбе з карупцыяй”, які ўступіць у сілу 24 студзеня 2016 года. У дакуменце знайшлі адлюстраванне нормы, якія раней не былі прадугледжаны заканадаўствам. У прыватнасці, закон забараняе назначаць на кіруючыя пасады асоб, якія раней былі звольнены па дыскрэдытуючых абставінах. Людзі, якія раней учынілі цяжкае ці асабліва цяжкае злачынства супраць інтарэсаў службы, не могуць прэтэндаваць на званне дзяржаўнага служачага. Абазначаны ў гэтых выпадках і абмежаванне права на пенсійнае забеспячэнне. Дастаткова аб’ёмны ў Законе блок, прысвечаны дэклараванню даходаў і маёмасці. Уведзены механізм забірання ў асоб на дзяржаўных пасадах маёмасці, кошт якой на 25 працэнтаў перабольшвае даход, атрыманы з законных крыніц за справаздачны перыяд. Яшчэ адно цікавае новаўвядзенне — чалавеку, які садзейнічае выяўленню карупцыі, выплачваецца ўзнагароджванне, што не ўказваецца ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці.
US’ Аляксандр Сідаровіч. Ведаю, што сёння дастаткова востра ста/ць праблема
з распаўсюджваннем наркотыкаў. А якая сітуацыя ў нашым раёне?
— Таксама дастаткова трывожная. Сёлета выяўлена 37 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкур-сораў і аналагаў. Гэта на 12 працэнтаў менш, чым у мінулым годзе, але ў 2015ым зарэгістравана 17 злачынстваў, звязаных са збытам атруты. Летась такіх было 13 — на 23,5 працэнта менш. Станоўчым можна лічыць той факт, што супрацоўні-кам РАУС удаецца трымаць сітуацыю пад кантролем. Есць плённае ўзаемадзеянне з экспертнымі і следчымі падраздзялен-нямі. Аднак не можа не трывожыць тое, што ў разрад злачынцаў трапляюць не-паўналетнія. Такіх сёлета было 2 выпадкі. Агульнавядомы Дэкрэт №6 “Аб неад-кладных мерах па супрацьдзеянню не-законнаму абароту наркотыкаў” праду-гледжвае вельмі жорсткае пакаранне за наркатычныя злачынствы. У ліпені 2015 года судом вынесены прыгавор у адно-сінах да 23-гадовага і 18-гадовага жыха-роў раёна, якія ў Брэсце набывалі асаб-ліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы, перавозілі іх па чыгунцы і прадавалі жы-харам вобласці. Гэтыя маладыя людзі і раней траплялі ў поле зроку праваахоў-нікаў, таму на гэты раз атрымалі дастаткова суровы прысуд — па 11 год пазбаў-лення волі з канфіскацыяй маёмасці. Прыгавор быў абскарджаны, аднак кале-гіяй па крымінальных справах абласнога суда пакінуты без змянення і ўжо ўступіў у законную сілу.
Пётр Танчынскі, Лунінец. Раней на старонках раёнкі даводзілася чытаць пра справы, узбуджаныя за дачу заведама падманных паказанняў. Цікава, ці ёсць такія справы зараз?
— Такія злачынствы рэдкія, і ўсё-такі іншы раз грамадзяне рызыкуюць на гэта ісці, забываючы, што за заведама падманныя звесткі прадугледжана адказнасць па артыкуле 401 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Нядаўна судом раёна была разгледжана крымінальная справа ў адносінах двух братоў, якія пабілі жыхара Азярніцы, прычыніўшы яму цяжкія цялесныя пакалечанні. У час судовага разбіральніцтва сведкі, імкнучыся дапамагчы сваякам пазбегнуць пакарання, неаднаразова мянялі свае паказанні, а пацярпелы наогул заявіў, што сам няўдала ўпаў і атрымаў пакалечанні, якія прывялі да складанай аперацыі па выдаленню селязёнкі. У выніку супраць чалавека, які нядаўна праходзіў па справе як пацярпелы, і двух сведкаў былі ўзбуджаны крымінальныя справы па частцы 1 артыкула 401 Крымінальнага кодэкса “Заведама падманныя паказанні”. Яны панеслі пакаранні ў выглядзе штрафу, як і адзін з братоў, якому назначана 8 год пазбаўлення волі. Другі — яшчэ чакае прысуду.
Не буду называць свайго прозвішча, але вельмі прашу растлумачыць, ці правамоцныя дзеянні наймальніка, які адмаўляе мне ў прадастаўленні працоўнага водпуску, пазначанага ў графіку?
— Неправамоцныя. Калі водпуск работніка запланаваны, то, згодна з часткай 1 артыкула 168 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, ён прадастаўляецца ў прадугледжаны графікам тэрмін. Прадастаўленне водпуску ў іншы час дапускаецца па ўзгадненню паміж работнікам і наймальнікам. У супраціўным выпадку работнік управе звярнуцца ў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і яго тэрытарыяльныя падраздзяленні. У аднабаковым парадку наймальнік можа змяніць час працоўнага водпуску толькі ў выпадку спынення работы ў сувязі з аварыяй, стыхійнымі бедствамі, незабяспечанасцю энергарэсурсамі, сыравінай і ў сувязі з іншымі непрадугледжанымі абставінамі.
У нашай гаспадарцы перыядычна парушаюцца тэрміны выплаты заробкаў. Як абараніць свае правы?
— Згодна з артыкулам 73 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ПК), выплата заработнай платы праводзіцца рэгулярна ў дні, вызначаныя Калектыўным дагаворам, пагадненнем ці працоўным дагаворам. Для асобных катэгорый работнікаў заканадаўствам могуць быць прадугледжаны іншыя тэрміны выплаты заробкаў. Так, тым, з кім заключаны кантракт, зарплата можа выплачвацца не радзей як 1 раз у месяц. Пры супадзенні тэрмінаў выплаты з выхаднымі днямі ці святамі згодна з артыкуламі 136 і 147 ПК, яна павінна выплачвацца напярэдадні. Пры несвоечасовай выплаце заробкі індэксуюцца ў парадку і на ўмовах, прадугледжаных артыкулам 58 ПК. Гэта вызначана і ў главе 3 Інструкцыі аб парадку і ўмовах індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва ў сувязі з інфляцыяй, а таксама пры несвоечасовай выплаце заробкаў, пенсій, стыпендый і дапамог, зацверджанай пастановай Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны ад 5 мая 2009 года. Індэксацыя праводзіцца арганізацыямі незалежна ад формаў уласнасці. У выпадку адмовы грамадзянін управе звярнуцца ў камісію па працоўных спрэчках ці ў суд.
Менавіта гэтай рысай характару, па меркаванню пракурора Лунінецкага раёна Аляксандра КАРЛЮКА, павінны валодаць тыя, хто прысвячае жыццё юрыспрудэнцыі. Аб гэтым саветнік юстыцыі заявіў на сустрэчы, якая прайшла ў політэхнічным каледжы ў рамках маладзёжнага праекта “100 пытанняў даросламу”.
Юнакоў і дзяўчат віталі дырэктар навучальнай установы Андрэй Баўкуновіч і в.а. першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Ігар Гаргун. Нагадаўшы правілы правядзення падобных сустрэч, Аляксандр Паўлавіч пачаў адкрыты і шчыры дыялог. Ён расказаў аб дзейнасці органаў пракуратуры, яе задачах і мэтах, а таксама спыніўся на асабістым жыцці. Невялікая паўза, якая некалькі секунд павісла ў актавай зале, змянілася шквалам пытанняў, прычым большасць задавалі прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва.
– Дзе вы нарадзіліся?
– У суседнім Пінску. Ці ёсць сярод вас землякі? – замест адказу ўзнялося шмат рук. – Там закончыў школу, пасля вучыўся ў Белдзяржуніверсітэце, размеркаванне атрымаў у пракуратуру роднага горада. Апошнія 2,5 гады працую ў Лунінцы.
– Ці можна пасля пастаноўкі на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх атрымаць юрыдычную адукацыю і марыць пра работу ў органах міліцыі?
– Па-першае, за тых, каму не споўнілася 14 год, па закону адказваюць бацькі. Старэйшыя падлеткі павінны самастойна ўсведамляць наступствы сваіх паводзін і ўчынкаў. Увогуле, усе звесткі аб правапарушальніках заносяцца ў адзіную дзяржаўную базу дадзеных. Ніхто забараніць вам паступаць у ВНУ не мае права. У выпадку, калі ўчынілі злачынства, давядзецца адказваць, але ўжо наўрад ці вас возьмуць на службу ў органы Міністэрства ўнутраных спраў, следчы камітэт, пракуратуру… Тым не менш, запомніце: пастаноўка на ўлік – не катастрофа, не канец жыцця. Кожны чалавек можа памыліцца, сысці з правільнай сцяжынкі. Трэба абавязкова даваць шанц на выпраўленне.
Вельмі падрабязна А.П. Карлюк расказаў пра страшную, але на жаль, папулярную ў маладзёжным асяродку з’яву – наркотыкі. Усяго з пачатку года на тэрыторыі Лунінеччыны выяўлена 17 фактаў гандлю наркатычнымі рэчывамі. Заканадаўчая база сёлета змянілася, і адказнасць за іх захоўванне, ужыванне і збыт істотна ўзрасла. Апошні прыклад – да 10 год калоніі агульнага рэжыму прыгаварылі навучэнцаў сельгаскаледжа, якіх у красавіку затрымалі са спайсамі. Увогуле, стваральнікі гэтай атруты пастаянна мяняюць яе састаў, каб знайсці лазейку і абысці закон. Колькі маладых людзей пайшлі з жыцця ў Беларусі па прычыне ўжывання спайсу! Жудасна ад усведамлення, што да смерці можа прывесці ўсяго адна спроба.
– Памятайце, ваша наіўная прапанова сябру “давай закурым” кваліфікуецца законам, як распаўсюджванне наркотыкаў. Не бярыце ў рукі і звычайных цыгарэт, асабліва дзяўчаты. Лепш наведвайце трэнажорныя залы, лядовую арэну, плавальны басейн! – раіў Аляксандр Паўлавіч.
Другая актуальная праблема, на якую звярнуў увагу пракурор раёна, – матэрыялы парнаграфічнага характару ў сацыяльных сетках. Недарэчны клік камп’ютарнай мышкай, або выпадкова адпраўлены “далікатны” здымак на тэлефон сябра могуць закончыцца сур’ёзным разбіральніцтвам.
Развітваючыся, Аляксандр Паўлавіч паабяцаў у перспектыве правясці выязны арышт і арганізаваць экскурсію ў ізалятар часовага ўтрымання. Некаторыя навучэнцы, магчыма, пасаромеўшыся задаць пытанні пры ўсіх, падыходзілі да госця асабіста. А.П. Карлюк уважліва выслухаў кожнага і даў пэўныя рэкамендацыі.
У Лахве на перакрыжаванні вуліц Савецкая, Першамайская, Гарадоцкая і Рыбгасная над брацкай магілай воінаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ўзвышаецца манумент і з’яўляецца сведчаннем неўміручай памяці пра трагічныя падзеі.
Познім вечарам маладыя людзі, адзначаючы дзень нараджэння сябра, незаўважана апынуліся каля помніка. Аднаго з іх пацягнула на “подзвіг”: ён узяў і адламаў аўтамат…
Следчы камітэт у адносінах да 24-гадовага жыхара Лахвы за здзекі над брацкай магілай узбудзіў справу па ч.2 артыкула 347 Крымінальнага кодэкса. Знаходзячыся ў кабінеце пракурора раёна Аляксандра Карлюка, у прысутнасці следчага Сяргея Чарнавокага малады чалавек так і не змог растлумачыць, чаму ён пашкодзіў манумент, але зазначыў, што ў яго не было свядомага жадання разбураць. На жаль, у нашым грамадстве ёсць асобы, якія з грэбаваннем ставяцца да норм паводзін, у іх адсутнічае культура выхавання, павага да таго, што зроблена рукамі чалавека. Менавіта ў іх катэгорыю трапіў і жыхар Лахвы, які на момант учынення правапарушэння не думаў, што яму давядзецца трымаць адказ перад судом.
Аляксандр Паўлавіч уважліва азнаёміўся з матэрыяламі справы. Аказалася, што на працягу толькі гэтага года вясковец 8 разоў трапляў у поле зроку праваахоўнікаў — менавіта столькі адміністрацыйных пратаколаў складзена на маладога чалавека. Прычым, яго “подзвігі” ішлі поруч з алкаголем. Улічваючы ўсе абставіны, у тым ліку, што захаванне патрабаванняў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны знаходзіцца на асаблівым кантролі дзяржавы, пракурор прыняў рашэнне ў адносінах да падазраваемага прыняць меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Малады чалавек прызнаў сваю віну і нават кампенсаваў урон у памеры 1 мільён рублёў. Аднак канчатковае слова — за судом. Згодна з заканадаўствам, за такія дзеянні можа пазбавіцца волі на тэрмін да 5 год.
Не за гарамі дэнамінацыя. Яе набліжэннем вырашылі скарыстацца нячыстыя на руку асобы. Першы выпадак махлярства з новымі грашамі разгледзеў суд раёна. Выязное пасяджэнне адбылося ў гарадскім Доме культуры.
20-гадовую Марыю Буян (імя і прозвішча абвінавачваемай і пацярпелага зменены – аўт.), за плячамі ў якой 8 класаў адукацыі, прыехала ў Лунінец прадаваць на рынку коўдры. Нідзе не працуе і не вучыцца. Гандаль у той дзень быў няўдалым, і яна разам з цёткай накіравалася ў прыватны сектар.
У доме 86-гадовага пенсіянера махлярка прадставілася супрацоўніцай райвыканкама і паведаміла, што ў сувязі з дэнамінацыяй збірае грошы ў тых пажылых людзей, хто па стану здароўя не зможа абмяняць зберажэнні на рублі новага ўзору ў банку.
Пажылая жанчына, што адчыніла дзверы, адвяла госцю да мужа, які не ходзіць. Іван Сяргеевіч загадаў жонцы дастаць чамадан, дзе захоўваў грошы, як кажуць “на смерць”. Пералічыў купюры і аддаў іх дзяўчыне, каб тая замяніла на банкноты новага ўзору.
Узяўшы 16 мільёнаў рублёў пад распіску, якая не мела сілы, Марыя паабяцала вярнуцца ў наступную пятніцу. Жонка пенсіянера западозрыла нядобрае і патэлефанавала ў міліцыю. Супрацоўнікі РАУС затрымалі Буян і яе цётку па “гарачых слядах”. Праўда, апошняя праходзіла па справе як сведка.
На судзе яна блыталася ў паказаннях і сцвярджала, што не мае ніякага дачынення да ўчынку пляменніцы, малаадукаваная, бо скончыла толькі два класы пачатковай школы, таму пратакол падпісала, не азнаёміўшыся са зместам.
– Прашу дараваць. Больш такога не паўторыцца. Пайду па правільным шляху, – адзначыла ў сваім апошнім слове падсудная.
Дзяржаўны абвінаваўца ў асобе намесніка пракурора раёна Андрэя Лукашэвіча падкрэсліў, што лічыць віну дзяўчыны даказанай і запатрабаваў два месяцы арышту. Адвакат у сваю чаргу папрасіла прызначыць мінімальнае пакаранне – грамадскія работы.
Дэстабілізуючае ўздзеянне карупцыйных праяў на сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржавы і грамадства, а таксама адмоўны ўплыў на фарміраванне асобы дыктуюць неабходнасць узмацнення барацьбы з гэтай негатыўнай сацыяльнай праявай на пастаяннай, комплекснай і належнай інфармацыйна-аналітычнай падставе. Аб тым, якая работа ў гэтым плане праводзіцца на Лунінеччыне, расказвае пракурор раёна Аляксандр КАРЛЮК:
— Пракуратура, з’яўляючыся органам, які адказвае за арганізацыю супрацьдзеяння карупцыі, прымае меры, накіраваныя на эфектыўнасць мерапрыемстваў, праводзімых праваахоўнымі і іншымі дзяржаўнымі органамі ў вызначаным напрамку. Сёлета супрацоўнікамі аператыўных падраздзяленняў РАУС выяўлена 3 карупцыйныя злачынствы (летась — 2). Аднак, па-ранейшаму аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі абмяжоўваецца нізавай карупцыяй, а выяўленне і спыненне найбольш небяспечных арганізаваных форм так і не набыло сістэмнай асновы. Разам з тым, пракуратура і РАУС працуюць ва ўзаемадзеянні. Так, падчас сумесных праверак на ААТ “Палессеэлектрамаш”, СВК “Дзятлавіцкі”, аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, выяўлены парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства, шэраг службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці, узбуджаны крымінальныя справы.
На прафілактыку і спыненне фактаў карупцыі правялі праверкі ў СВК “Азярніца”, ААТ “Лунінецкі райаграсервіс”, “Спецжалезабетон”, ДУ “Лунінецкая ветэрынарная станцыя” і іншых. У выніку ўстаноўлена 18 фактаў парушэнняў з боку асоб на пасадах.
Асаблівая роля адводзіцца камісіям па супрацьдзеянню карупцыі, якія згодна з заканадаўствам ствараюцца не толькі ў органах дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацыях, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, абласных, гарадскіх, раённых, мясцовых адміністрацыях, а і ў дзяржаўных прадпрыемствах і гаспадарчых таварыствах з доляй дзяржавы ў статутным фондзе 50 і больш працэнтаў, якія з’яўляюцца кіруючымі кампаніямі холдынгаў. Аднак, работа гэтых камісій іншы раз зводзіцца да складання планаў. Прымаемыя рашэнні па тым ці іншым пытанні носяць фармальны характар, не прадугледжваюць канкрэтных мерапрыемстваў, тэрмінаў іх выканання і адказных асоб. Такі падыход да справы прывёў да ўнясення 2 прадстаўленняў, 26 асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 10 службовым асобам аб’яўлена папярэджанне.
Заклапочанасць выклікаюць і шматлікія парушэнні, звязаныя з прадастаўленнем наймальніку несапраўднай інфармацыі аб адпрацоўцы рабочага часу. У выніку работніку, які без уважлівых прычын адсутнічаў на рабоце, неабаснавана налічвалася і выплачвалася заработная плата. Такія парушэнні выяўлены ў адносінах службовых асоб аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, ветэрынарнай станцыі, ААТ “Лунінецкі райаграсервіс”.
Распаўсюджанай з’явай стала ўнясенне ў дэкларацыю аб даходах і маёмасці няпоўных або несапраўдных звестак службовымі асобамі. Парушэнні выяўлены ў РАУС, аддзелах адукацыі, спорту і турызму і ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Па-ранейшаму высокай ступенню карупцыйных рызык характарызуецца сфера асваення бюджэтных сродкаў пры ажыццяўленні працэдур дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг).
Для ўзмацнення антыкарупцыйнага процідзеяння ў грамадстве і раёне неабходна павышэнне эфектыўнасці кантролю з боку грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку прафесійных саюзаў, а таксама больш актыўны ўдзел жыхароў Лунінеччыны ў папярэджванні карупцыйных праяў.
Падчас сустрэчы з навучэнцамі політэхнічнага каледжа, праведзенай у рамках маладзёжнага праекта “100 пытанняў даросламу”, пракурор Лунінецкага раёна Аляксандр КАРЛЮК паабяцаў юнакам і дзяўчатам прадэманстраваць выязны арышт. І слова сваё стрымаў!
У чытальнай зале каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці сабраліся пераважна хлопцы. Спачатку яны прагледзелі невялікі відэафільм “Спайс. Ракавы выбар”, заснаваны на рэальных падзеях. На жаль, гісторыя, расказаная асуджаным за продаж наркотыкаў Аляксеем, які цяпер адбывае пакаранне ў Бабруйскай выпраўленчай калоніі для непаўналетніх, наўрад ці займела чаканы эфект. А вось паяўленне ў дзвярах падазраваемага адразу змяніла крыху вольную атмасферу. Непаўналетняга жыхара райцэнтра суправаджаў міліцэйскі канвой. Акінуўшы поглядам сяброў, з якімі яшчэ нядаўна слухаў лекцыі, малады чалавек то ўсміхаўся, то сур’ёзнеў, моўчкі назіраючы за кадрамі дакументальнай стужкі.
Неўзабаве ўступнае слова ўзяла старшы памочнік пракурора Надзея Некрашэвіч. Разам з калегамі яна занепакоена распаўсюджваннем на тэрыторыі Лунінецкага раёна наркотыкаў і псіхатропных рэчываў. Як ні прыкра, але кантынгент іх спажыўцоў маладзее – атруту ўжываюць школьнікі, навучэнцы каледжаў, студэнты. Павялічылася колькасць курыльшчыкаў розных сумесяў, у тым ліку спайсаў. Пачасціліся выпадкі перадазіроўкі.
У мэтах барацьбы з заганнай з’явай перагледжана на самым высокім узроўні заканадаўчая база, якую дапоўніў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №6 ад 28.12.2014 г. “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў”. Сваю рэалізацыю дакумент меў і ў адносінах лунінчан, прычым некаторыя з іх на момант учынення злачынстваў былі непаўналетнімі. Тым не менш, усе асуджаны на дастаткова працяглыя тэрміны пазбаўлення волі.
Паколькі ў краіне дзейнічае тайна следства, то і сам допыт падазраваемага з удзелам супрацоўнікаў пракуратуры, следчага камітэта, законнага прадстаўніка і сацыяльнага педагога прайшоў у асобным кабінеце. У гэты час перад падлеткамі выступіла інспектар ІСН РАУС Святлана Каховіч. Па яе словах, з пачатку 2015 года складзена 9 адміністрацыйных пратаколаў у адносінах прыхільнікаў наркатычных сродкаў. Паколькі да 18 год адказнасць за дзяцей нясуць бацькі, то менавіта дарослыя выплачвалі штрафы ў памеры ад 5 да 20 базавых велічынь. Паўторныя выпадкі затрымання з атрутай завяршаюцца ўзбуджэннем крымінальных спраў. Акрамя пакарання ў выглядзе тэрмінаў пазбаўлення волі, асуджаныя накіроўваюцца на прымусовае лячэнне ад наркатычнай залежнасці. Дарэчы, аматары-таксікаманы таксама трапляюць пад дзеянне Дэкрэта №6. Словы інспектара дапоўніла бібліятэкар сельгаскаледжа Ніна Дамашэвіч, якая прапанавала навучэнцам прагледзець фільмы прафілактычнай накіраванасці “Першая спроба” і “Іншае”.
Вынік допыта паведаміў пракурор раёна Аляксандр Карлюк:
Согласно статье 57 Конституции Республики Беларусь защита Республики Беларусь – обязанность и священный долг гражданина Республики Беларусь.
Порядок прохождения воинской службы, основания и условия освобождения от воинской службы либо замена ее альтернативной определяются Законом Республики Беларусь «О воинской обязанности и воинской службе».
Воинскую обязанность в Республике Беларусь исполняют граждане мужского пола, годные по состоянию здоровья и физическому развитию к ее исполнению, независимо от происхождения, социального и имущественного положения, расовой и национальной принадлежности, образования, языка, отношения к религии, рода и характера занятий, политических и иных убеждений, а также граждане женского пола, отвечающие установленным требованиям и получившие подготовку по специальностям, необходимым для Вооруженных Сил и других воинских формирований.
Находятся и граждане, стремящиеся любым способом избежать воинской службы. Для таких лиц за уклонение от мероприятий призыва на воинскую службу законодательством предусмотрена ответственность: статьей 25.1 частью 3 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях административная – в виде наложения штрафа до 5 базовых величин, а статьей 435 Уголовного кодекса Республики Беларусь уголовная – в виде лишения свободы до 2 лет.
В случае же уклонения путем умышленного причинения себе телесного повреждения, либо симуляции заболевания, либо подлога документов или иного обмана уголовная ответственность ужесточается – до 5 лет лишения свободы.
В истекшем периоде 2015 года к уголовной ответственности было привлечено 11 граждан, проживающих на территории Лунинецкого района. (в 2014 году – 5 граждан).
Так, например, гражданин Т., житель г. Микашевичи, состоящий на воинском учете в Лунинецком объединенном районном комиссариате, получив под личную роспись повестку и будучи обязанным представить результаты медицинского обследования в военкомат 13.08.2014, умышленно с целью уклонения от воинской службы, без уважительной причины в указанный день не явился в комиссариат. Таким образом, гр-н Т. уклонился от мероприятий призыва на воинскую службу, в связи с чем, в отношении него было возбуждено уголовное дело по статье 435 части 1 Уголовного кодекса Республики Беларусь. Приговором суда от 04.03.2015 гр-н Т. осужден, теперь ему придется выплачивать в государственный бюджет штраф в размере 40 базовых величин (7 200 000 рублей). В судебном заседании молодой человек вину признал полностью и показал, что в любой момент готов пойти защищать Родину.
Еще одному лицу, осужденному за аналогичное преступление, назначено наказание в виде ареста сроком на 2 месяца.
При таких обстоятельствах иметь судимость или нет, служить достойно или малодушно «косить» – выбор каждого. Главное – не ошибиться.
Вероника ПОЛЕЙЧУК,
помощник прокурора
Распространение порнографических материалов - дело уголовно наказуемое. Однако далеко не каждый знает, что подпадает под это распространение, и какое фото или видео действительно является порнографическим, а какое - всего лишь эротика.
В постановлении Министерства культуры Республики Беларусь от 8 мая 2007 №18 даются четкие определения порнографии и эротики. Так, порнография - это вульгарно-натуралистическая, омерзительно-циничная, непристойная фиксация половых сношений, самоцельная, умышленная демонстрация большей частью обнаженных гениталий, антиэстетичных сцен полового акта, сексуальных извращений, зарисовок с натуры, которые не соответствуют нравственным критериям, оскорбляют честь и достоинство личности, ставя ее на уровень проявлений животных инстинктов
Эротика - изображение, словесное описание или демонстрация сексуальных отношений людей, интимных частей человеческого тела (частично или полностью обнаженных), имеющие целью отображение человека во всем богатстве его духовных переживаний с учетом половозрастных и индивидуальных особенностей и не содержащие грубого циничного натурализма и элементов порнографии
Общественная опасность преступлений, связанных с распространением порнографических материалов или предметов, выражается в причинении существенного ущерба установленным в обществе морали и устоям, регулирующим восприятие половых отношений между людьми. Половые отношения относятся к сфере интимной жизни человека, демонстрация которой общественной моралью признается недопустимой. Оказывает существенное негативное влияние на культуру половых отношений, стирает границы дозволенного и недопустимого в области половых отношений. Косвенным образом распространение порнографии влияет на количественные и качественные показатели преступности в сфере половой свободы и половой неприкосновенности. Порнография может использоваться для развращения несовершеннолетних и малолетних, удовлетворения низменных чувств человека.
Распространение порнографических материалов – это продажа, безвозмездная передача, передача во временное пользование (прокат), внесение в доступные для любого пользователя сайты сети интернет и т.д.). Распространение выражается также в демонстрации порнографических материалов.
Современные тенденции развития общества свидетельствуют о массовом распространении глобальной компьютерной сети Интернет. Основными пользователями является молодежь. Доступность и безграничность интернета нередко приводит к тому, что молодые люди не думают о последствиях, которые могут возникнуть в результате бесконтрольного пользования Интернет ресурсами.
Имеют место факты распространения порнографических роликов, фильмов как на личных Интернет сайтах, так и на личных страницах пользователей многообразных социальный сетей, и сайтах знакомств. Действия граждан связанные с распространением порнографических материалов совершенные с использованием глобальной компьютерной сети интернет, иной сети электросвязи общего пользования либо выделенной сети электросвязи, а равно распространение или рекламирование заведомо несовершеннолетнему порнографических материалов либо демонстрация заведомо несовершеннолетнему кино- или видеофильмов порнографического содержания влечет ответственность в виде лишения свободы на срок от двух до четырех лет.
А в случае если распространенные порнографические материалы содержат изображения несовершеннолетних, то ответственность наступает по ст.343-1 УК Республики Беларусь, максимальное наказание по данной статье предусматривает лишение свободы на срок от пяти до тринадцати лет с конфискацией имущества или без конфискации. Таким образом, перед тем как включить компьютер необходимо подумать, что ты хочешь там увидеть или сделать.
С начала 2015 года за распространение порнографии Лунинецким районным отделом Следственного комитета, возбуждено 3 уголовных дела данной категории.
Так, 30-летний житель города Лунинца К. приговором суда Лунинецкого района от 20 мая 2015 года признан виновным в совершении преступления, предусмотренного ч. 2 ст. 343 УК Республики Беларусь и приговорен к двум годам лишения свободы с испытательным сроком на один год.
В ходе предварительного расследования, а также судебного заседания по вышеуказанному уголовному делу установили, что К. проживая в одной из квартир, расположенной по ул. Красной г. Лунинца, с целью рекламирования в глобальной компьютерной сети Интернет порнографических материалов, используя компьютер с возможностью выхода в глобальную сеть Интернет, в один из дней октября 2014 года разместил в сети Интернет на сайте знакомств в созданной им личной анкете 1 порнографическое изображение, тем самым обеспечив к ним доступ неопределенного круга лиц.
Общественная опасность данного преступления заключается в нарушении принципов морали. Совершение вышеуказанных деяний способствует социальной деградации личности, особенно у несовершеннолетних, ведет к подрыву семейных устоев, а также иным негативным социальным последствиям.
Таким образом, размещение материалов порнографического характера на своих личных анкетах либо страницах на социальных сайтах сети Интернет, доступ к которым открыт широкому кругу лиц, расценивается законодателем как действие, направленное на рекламирование порнографического материала и влечет за собой уголовную ответственность в рамках санкции ч. 2 ст. 343 УК Республики Беларусь.
Заместитель прокурора
Лунинецкого района,
Лукашевич А.А.