Одной из девочек на момент вступления в интимную связь с 23-летним парнем было 13 лет, второй едва исполнилось 14. Молодой человек понимал, что половые отношения с несовершеннолетними противозаконны, но инстинкт взял верх над разумом.
- Не имеет значения, что девочки добровольно соглашались на интим, - прокомментировал Медиа-Полесью зам. прокурора Лунинецкого района Андрей Лукашевич. – Молодой человек своими умышленными действиями совершил преступление, предусмотренное частью 2 статьи 168 УК РБ «Половое сношение и иные действия сексуального характера с лицом, не достигшим 16-летнего возраста».
Однако по порядку.
Сергей (все имена в тексте изменены) жил в одной деревень Лунинецкого района с матерью. Иногда ездил на заработки в Россию. В деревне же ничем не занимался. С девятиклассницей Ириной познакомился через её старшую сестру. Часто бывали вместе среди общих знакомых, общались в соцсетях. Однажды, когда Сергей узнал, что Ирина проводит время в другой компании, позвонил ей и сказал в шутку: «Смотри, чтоб тебя не изнасиловали». Она ответила тогда: «Не переживай, если что, ты будешь у меня первый».
Первым или нет Сергей был у Ирины, он так и не понял, поскольку между ними всё произошло быстро: поздним вечером, на лесной поляне, на земле. Сергей потом объяснил в своих показаниях: «На тот момент я понимал, что Ирине нет ещё 16 лет (ей едва исполнилось 14. – Авт.), однако у меня было сильное желание вступить с ней в половую связь, она мне очень нравилось и хотелось более близких отношений».
Девушка подтвердила, что на самом деле понимала, что происходит, и знала, какие могут быть последствия. Но на встречу с Сергеем она отправилась и в другой раз – на то же место и прямо после спортивной секции в школе. «Что мной руководило, я пояснить не могу, - свидетельствовала она, - но не было ни угроз, ни насилия… Я по собственной глупости сделала этот шаг».
Второй подружке Сергея на момент вступления с ним в интимные отношения было только 13 лет. Алина родом из другой деревни. С ней он также познакомился через её старшую сестру. Компания, пиво… И снова лес, земля, куртка… И всё по обоюдному согласию. Пара не успела довести начатое до конца, их спугнули возвращавшиеся друзья...
Но Алина приехала в другой раз. Сославшись на то, что опоздала с подружкой на автобус, попросилась на ночлег к Сергею. Тот постелил девушкам на диване в летней кухне. И… лёг с ними. Алина знала, что подруга не спит, но вступила с парнем в интимные отношения. Как сама она призналась, осознанно, по доброй воле. Они так и проспали втроём до утра.
О том, что юные девочки живут половой жизнью, выяснилось во время осмотра у врача-гинеколога в райполиклинике: одну из них к врачу на осмотр привела педагог, вторую - по подозрению на беременность – старшая сестра. О фактах вступления в половую связь с несовершеннолетними информация от врача поступила в милицию. Там и выяснилось, что у двух девушек один и тот же половой партнёр.
- На суде обвиняемый раскаялся и свою вину признал полностью, - отметил заместитель прокурора Лунинецкого района. - Суд учёл, что к уголовной ответственности молодой человек привлекается впервые и назначил ему наказание в виде трёх лет и шести месяцев лишения свободы с отбыванием в колонии в условиях усиленного режима. И это благодаря положительным характеристикам. Обвиняемому же грозило до 8 лет тюрьмы.
В суде, услышав оглашение приговора, обе девочки плакали…
Приговор ещё не вступил в законную силу.
Это первое подобное дело, рассмотренное судом Лунинецкого района в этом году. В 2015 году по схожей статье был осуждён ещё один лунинчанин. Его 15-летняя девушка пришла становиться на учёт по беременности, данные поступили в милицию. Против парня, которому исполнилось 18, возбудили уголовное дело. За три дня до суда пара расписалась. И всё равно молодого мужа осудили, правда, приговор был более мягким: ограничение свободы сроком на один год.
Андрей Лукашевич призывает парней задумываться о возрасте девушек прежде, чем вступать с ними в близость. «И даже если вас провоцируют, ведут себя развязно – следует понимать, что связь с девушками в возрасте до 16 лет грозит тюремным сроком», - подчеркнул представитель прокуратуры. Родителям девочек Андрей Лукашевич посоветовал: «Обращайте внимание, с кем дружат ваши дети, в том числе в социальных сетях, какие фотографии размещают, иначе желание быстрее повзрослеть может испортить жизнь не только им самим, но и другим людям».
Летась у параўнанні з папярэднім годам на Лунінеччыне адзначаны рост агульнакрымінальнай злачыннасці.
Працэнт быццам і невялікі – 10, але ў лічбавым адлюстраванні статыстыка не такая бяскрыўдная: на 51 злачынства ўчынена больш. Разам з пракурорам раёна Аляксандрам КАРЛЮКОМ паспрабавалі высветліць прычыны такога становішча.
– Перш-наперш варта звярнуць увагу на тое, што высокай у нас застаецца колькасць выпадкаў прычынення цяжкіх цялесных пакалечанняў і забойстваў. І гэта, нягледзячы на тое, што ў параўнанні з 2014 годам іх стала менш на амаль 20 працэнтаў, а ўсе асобы, якія іх учынілі, устаноўлены. Асаблівую трывогу выклікае тая акалічнасць, што больш як 50 працэнтаў трагедый адбыліся на глебе сямейна-бытавых адносін. Што гэтаму паспрыяла? Практыка паказвае, што якасных зрухаў у справе барацьбы з такімі злачынствамі не ўдалося дабіцца з-за не заўсёды эфектыўнай прафілактычнай работы, якая праводзіцца супрацоўнікамі РАУС. Пракуратурай раёна выяўлены факты, калі пры наяўнасці прадугледжаных законам падстаў тыя, хто сістэматычна здзекуецца з дамачадцаў, не ставіліся на прафілактычны ўлік. Дагэтуль рэдка выкарыстоўваецца такая форма прафілактыкі, як абароннае прадпісанне. Летась яно прымянялася ў адносінах да 5 сямейных дэбашыраў, у тым ліку з высяленнем – у адносінах да 4-ох. Здараецца, што такія прадпісанні носяць фармальны характар і іх выкананне не кантралюецца.
– Не сакрэт, Аляксандр Паўлавіч, што на рост колькасці злачынстваў летась істотна паўплывалі крадзяжы. Тут прычына таксама крыецца ў хібах прафілактыкі?
– Тут прычына, калі можна так сказаць, у беспакаранасці злодзеяў, хаця недапрацоўку ў прафілактыцы і кантролі, асабліва сярод пітушчых і раней судзімых асоб, таксама з шаляў скідваць няварта. У нас назіраецца прыкрая тэндэнцыя зніжэння раскрывальнасці такіх злачынстваў з 51,9 у 2014 годзе да 46,9 працэнта – летась. Увогуле нераскрытых злачынстваў 140. Дык вось 127 з іх – крадзяжы. Можна з упэўненасцю гаварыць пра тое, што калі не знаходзяць злодзея па гарачых слядах, то ў далейшым аператыўным шляхам раскрываюцца адзінкавыя злачынствы. Справядлівасці дзеля варта выказаць папрок і нашым грамадзянам, якія іншы раз настолькі бяспечна ставяцца да захаванасці сваёй маёмасці, што злодзею проста грэх прайсці міма таго, што дрэнна ляжыць.
– Ці маюць пад сабой рэальную глебу чуткі аб пачасціўшыхся выпадках хуліганства на вуліцах населеных пунктаў раёна?
– Не стаў бы так згушчаць фарбы: сітуацыя на вуліцах Лунінца, Мікашэвіч і вёсак упаўне кантралюемая. Колькасць злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах і сапраўды павялічылася, але носяць яны ў пераважнай большасці ўсё той жа маёмасны характар. Магчыма, адмоўным чынам паўплывала на гэта нізкая эфектыўнасць выкарыстання РАУС сіл і сродкаў, задзейнічаных у сістэме аховы правапарадку і малая колькасць нарадаў патрульна-паставой службы, асабліва ў начны час. Дарэчы, работнікамі пракуратуры быў праведзены аналіз, які дазволіў упэўніцца, што ўчыняюцца такія злачынствы менавіта ў начны час у суботу, нядзелю і панядзелак. У Лунінцы нават месцы іх лакалізацыі вызначаны – раён вуліц Чырвоная і Прывакзальнай, а таксама плошча Леніна. Аднак, нягледзячы на гэта, службу тут нясе толькі адзін пешы нарад ды і тое – у вызначаныя часы. А ў панядзелак патруляванне ўвогуле не ажыццяўляецца. Варта прымаць тэрміновыя меры па ўкамплектаванню ППС. Упэўнены, што ў гэтым выпадку не так вальготна будуць адчуваць сябе выпівохі і хуліганы.
– Сёння ва ўсе званы настаўнікі, бацькі, грамадскасць б’юць трывогу з-за пагрозы распаўсюджвання наркотыкаў. У нашым раёне сітуацыя насцярожвае?
– Як і паўсюдна. Нягледзячы на тое, што летась больш жорсткім стала пакаранне за незаконны абарот наркотыкаў, у мінулым годзе ўчынена 48 злачынстваў, звязаных з гэтым злом. 21 крымінальная справа ўзбуджана за збыт атруты. Аналіз сведчыць пра тое, што ў нашым раёне, на шчасце, адсутнічаюць устойлівыя каналы паставак і збыту псіхаактыўных рэчываў. Спайсы і курыльныя сумесі, як правіла, набываюцца ў вялікіх гарадах спажыўцамі і ў раён да такіх жа аматараў “зелля” трапляюць менавіта праз іх. Супрацоўнікі аддзела наркакантролю – на сваіх месцах і работу вядуць прафесійна. Наладжана мэтанакіраванае ўзаемадзеянне аператыўных службаў з экспертнымі і следчымі падраздзяленнямі, што дае свой вынік. Аднак, як разумееце, заспакойвацца няварта.
– Ёсць вядомае выслоўе, што пракуратура заўсёды стаіць на варце закона. Як пацвярджаецца яно ў рабоце вашых падначаленых?
– Праз меры пракурорскага рэагавання ў мэтах абароны інтарэсаў дзяржавы, суб’ектаў гаспадарання самых розных формаў уласнасці, а таксама абароны жыллёвых, працоўных, маёмасных і канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян. Ні адна з праведзеных пракуратурай у мінулым годзе 59-ці праверак не была безвыніковай. У “арсенале” – 48 прадстаўленняў, 60 прадпісанняў, 61 пратэст. Па патрабаванню пракурора 190 чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай і 76 – да адміністрацыйнай адказнасці. Асаблівую ўвагу ўдзялялі своечасовасці выплаты заробкаў. Парушэнні разлікаў з людзьмі выяўлены ў КУП “Міжлескае”, ААТ “Палімер” і “Лунінецлес”, БУ-63, на рамонтна-механічным заводзе… Усе агрэхі выпраўляюцца.
– На што яшчэ асаблівую ўвагу звяртаеце ў рабоце?
– На безумоўнае захаванне ў працоўных калектывах патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб мерах па ўмацаванню грамад-скай бяспекі і дысцыпліны”. На жаль, на тэрыторыі раёна па-ранейшаму выяўляюцца факты допуску да работы нецвярозых работнікаў аграпрама, прычым, нават пры выяўленні падобных выпадкаў вінаватыя застаюцца працаваць у калектывах. Такая сітуацыя назіралася летась у СВК “Дварэцкі” і “Азярніца”, “Вулькаўскі світанак”, ПСУП “Рэдзігерава-Агра” і некаторых іншых. У сувязі з гэтым непакоіць нізкі ўзровень работы камісій па барацьбе з п’янствам, а іншы раз – элементарная адсутнасць такой работы, як гэта было на рамонтна-механічным заводзе, дзе ўвогуле членам камісіі быў чалавек, якога затрымлівалі за паяўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення. Стараемся не выпускаць з поля зроку ўзровень рэальнага вяртання ўрону, прычыненага дзяржаве. Летась па патрабаванню пракурора да матэрыяльнай адказнасці прыцягнуты 96 фізічных асоб і 7 – юрыдычных. Сума штрафаў склала больш як 580 мільёнаў рублёў. У інтарэсах суб’ектаў гаспадарання ў эканамічныя суды пракуратурай накіраваны 24 іскі на агульную суму 1 мільярд 343 мільёны 586 тысяч рублёў. Кантралюем і строгае выкананне Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”. Асаблівы імпульс гэтая работа атрымала ў ходзе ўборачнай кампаніі і маніторынгу вяртання дэбіторскай запазычанасці прадпрыемствам аграпрама, многія з якіх дагэтуль знаходзяцца ў складаным фінансавым становішчы. Аналагічную работу праводзім і ў адносінах да прамысловых прадпрыемстваў раёна. У якасці доказу можна прывесці леташнюю сітуацыю на ААТ “Палессеэлектрамаш”. Пастановай Пінскага міжраённага КДК за парушэнні пры правя-дзенні знешнегандлёвых аперацый быў накладзены штраф у памеры больш як 1 мільярд 300 мільёнаў рублёў, які прадпрыемства вымушана было выплаціць. І толькі па патрабаванню пракуратуры нанесены заводу матэрыяльны ўрон быў вышуканы з вінаватых асоб. Мэтанакіравана працуем у напрамку абароны правоў спажыўцоў, сочым за безумоўным захаваннем заканадаўства аб выканаўчай вытворчасці, асабліва калі справа датычыць вышуквання сродкаў на ўтрыманне дзяцей… Думаю, няма сумнення ў тым, што пракуратура выконвае вялікі аб’ём работы па рэалізацыі комплексу наглядных і правапрымяняльных мерапрыемстваў, накіраваных на эфектыўнае выкарыстанне магчымасцей праваахоўнай сістэмы ў барацьбе са злачыннасцю і ўмацаванню законнасці на тэрыторыі раёна.
Первой подружке было 14 лет. Познакомились у общих знакомых. В интимную связь вступили в лесу, на поляне. Не единожды. Второй подружке исполнилось 13 лет. Школьницу познакомила с парнем старшая сестра. Вместе пили пиво, а потом отправились в лес. Пару спугнули друзья. Следующая встреча состоялась в доме у парня. Одну из девушек на осмотр к гинекологу привела педагог, вторую - сестра. Милиция о личной жизни школьниц узнала из поликлиники. Обвиняемый свою вину признал, сознался, что знал о последствиях интимной связи с несовершеннолетними. Девушки говорили, что все было по доброй воле. Услышав приговор, обе возлюбленные заплакали. К слову, в минувшем году суд Лунецкого района рассматривал подобное дело. 18-летнего парня приговорили к ограничению свободы сроком на год. Его 15-летняя девушка была беременна.
Когда возбудили уголовное дело, пара расписалась.
Бар’ер антыграмадскім з’явам заклікана паставіць “Дзяржаўная праграма нацыянальных дзеянняў па папярэджанню п’янства і алкагалізму”, разлічаная на 2011-2015 гг. На пасяджэнні райвыканкама былі падведзены вынікі выканання мерапрыемстваў гэтага без перабольшання важнага дакумента.
Свой даклад пракурор раёна Аляксандр Карлюк пачаў з аналізу крымінагеннай абстаноўкі ў раёне. Адзначыўшы зніжэнне агульнай колькасці цяжкіх злачынстваў, кіраўнік праваахоўнага ведамства асаблівую ўвагу звярнуў на тое, што ў параўнанні з папярэднім годам не стала менш забойстваў. Самае крыўднае – 5 трагедый адбыліся на глебе сямейных скандалаў, што дае падставу гаварыць аб нізкім узроўні прафілактычнай работы. Ускосным сведчаннем гэтага з’яўляецца ігнараванне супрацоўнікамі РАУС такой дзейснай меры, як абароннае прадпісанне, якое дазваляе на працяглы тэрмін выдварыць дэбашыра з сям’і, захаваўшы яе спакой, а ў некаторых выпадках – здароўе і нават жыццё дамачадцаў. Зрэшты, першы крок у гэтым накірунку ў раёне зроблены – вызначана жыллё, дзе патэнцыяльныя злачынцы будуць бавіць час ізаляцыі.
Нельга не звярнуць увагу і на тое, што ў раёне працягваецца рост колькасці кра-зяжоў з адначасовым па-дзеннем узроўню іх раскрывальнасці. Вось і летась нераскрытымі засталіся 140 злачынстваў, з якіх 127 учынілі злодзеі. Не рэдкасць – банальнае хуліганства: летась колькасць такіх выпадкаў павялічылася на чвэрць. Пэўнай перашкодай для нячыстых на руку і хуліганаў магло б стаць павелічэнне колькасці экіпажаў патрульна-паставой службы, аднак Лунінец і Мікашэвічы патрулююць па аднаму пешаму нараду. Прычына – кадравы голад.
Бар’ерам для парушальнікаў стала абсталяванне найбольш людных месцаў сістэмамі відэаназірання. Відэакамеры з вывадам на пульт РАУС ужо ўстаноўлены на плошчы Леніна ў Лунінцы, на чарзе – Прывакзальная плошча. Аднак задавальненне гэта дарагое, таму разам з тэхнічным удасканаленнем трэба шукаць іншыя шляхі барацьбы са злачыннасцю. У тым ліку і з распаўсюджваннем наркатычнай атруты. Па словах Аляксандра Карлюка, кантынгент аматараў наркотыкаў і псіхатропаў маладзее. На ўліку сёння 120 наркаманаў, з якіх 15 – непаўналетнія. Каб перакрыць каналы трапляння забароненых рэчываў на тэрыторыю нашага раёна, асаблівая ўвага ўдзяляецца выкрыццю збытчыкаў атруты. Летась з 48-мі крымінальных спраў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных і псіхатропных рэчываў, 21 – узбуджана менавіта за збыт забароненых рэчываў.
З мэтай перакрыць доступ асоб у стане наркатычнага ап’янення да рабочых месцаў, пракурор прапанаваў разам з медыцынскім асведчаннем на ўтрыманне алкаголю праводзіць абследаванне з дапамогай экспрэс-тэстаў “Крэатыў-5”. Гэта, вядома, пацягне некаторыя дадатковыя выдаткі, але іншы раз лепш перастрахавацца, чым потым расплачвацца за непрадказальныя дзеянні тых, хто адурманены наркотыкамі.
На скаардынаванасць дзеянняў усіх звенняў прафілактычнага ланцужка звярнуў увагу старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко. Важнае месца ў ім, разам з РАУС, адукацыяй, Дэпартаментам “Ахова”, сельвыканкамамі, павінны заняць добраахвотныя народныя дружыны. Фарміраванні гэтыя створаны, аднак убачыць іх на вуліцах населеных пунктаў можна далёка не заўсёды.
Намеснік пракурора вобласці, старшы саветнік юстыцыі Віктар Савіч, які браў удзел у абмеркаванні праблемы, пацікавіўся прычынамі росту злачыннасці сярод непаўналетніх. Не сакрэт, што асноўны рост яе на Лунінеччыне даюць навучэнцы мясцовых кале-джаў. Аднак Віктар Васільевіч справядліва заўважыў, што ні інспекцыя па справах непаўналетніх, ні РАУС, ні работнікі навучальных устаноў не валодаюць у поўнай меры сітуацыяй на месцах. Менавіта таму апошнім часам рэгіструецца групавая злачыннасць, калі толькі за адной з груповак выяўлена 12 фактаў крадзяжоў прыватнай маёмасці. “Трэба ўрэшце прадстаўнікам усіх гэтых службаў сустрэцца за “круглым сталом”, выпрацаваць сістэму ўзаемадзеяння”, – падкрэсліў В.В. Савіч.
Медыцынскі бок праблемы барацьбы з п’янствам, алкагалізмам і наркаманіяй акрэсліла намеснік галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Чынікайла. З сямі вызначаных Дзяржаўнай праграмай задач выкананы чатыры. Менш стала няшчасных выпадкаў на вытворчасці з-за п’яных работнікаў; больш рэдкімі сталі алкагольныя псіхозы; паменшала колькасць хранічных алкаголікаў; знізілася смяротнасць ад выпадковага атручвання спіртаўтрымліваючымі вадкасцямі.
Багатым на лічбы і факты было выступленне начальніка РАУС Уладзіміра Рыбака, які расказаў пра 2745 складзеных адміністрацыйных пратаколаў на выпівох у грамадскіх месцах, 35 асуджаных у ЛПП, 122 накіраваных у наркалагічны дыспансер.
А яшчэ – пра прынцыповую барацьбу з самагонаварэннем.
У абмеркаванні пытання ўдзельнічаў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку УУС аблвыканкама Аляксей Левановіч.
З пачаткам 2016 года Дзяржаўная праграма нацыянальных дзеянняў па папярэджванню п’янства і алкагалізму завяршылася, аднак барацьба з антыграмадскім злом працягваецца і абяцае быць больш выверанай, мэтанакіраванай і эфектыўнай.
Гэта канстатаваў начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Фёдар Балейка, які разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віктарам Рафаловічам і пракурорам раёна Аляксандрам Карлюком браў удзел у аператыўнай нарадзе, дзе падводзіліся вынікі работы РАУС за 2015 год.
Пачалося мерапрыемства з прыемнай цырымоніі – уручэння прэмій грамадзянам, якія надаюць шмат увагі прапагандзе дзейнасці міліцыі, а таксама актыўна ўдзельнічаюць у спыненні эканамічных злачынстваў і выхаваўча-прафілактычнай рабоце з непаўналетнімі. У іх ліку – старшы інспектар ІМПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне Сяргей Чэркас і загадчык педыятрычнага ад-дзялення паліклінікі Эдуард Канапацкі. У гэты ж дзень на пагонах інспектара ДПС ДАІ Сяргея Антановіча стала на адну зорачку больш. Яму прысвоена чарговае званне “капітан”. Віншаванні з нагоды прысваення звання “старшы лейтэнант міліцыі” прымаў інспектар групы аховы правапарадку і прафілактыкі Мікашэвіцкага аддзялення Дзмітрый Юрко, “лейтэнант” – участковы інспектар ААПП Іван Ткачук.
Начальнік РАУС Уладзімір Рыбак у справаздачным дакладзе адзначыў, што летась на тэрыторыі раёна ўчынены 590 злачынстваў або на 10,1 працэнта больш, чым у 2014-ым. Значная частка іх – 409 – адносіцца да катэгорыі менш цяжкіх, 124 – не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, 29 – цяжкіх, 28 – асабліва цяжкіх. Узровень раскрывальнасці па завершаных крымінальных справах склаў 73,8 працэнта пры сярэднеабласным паказчыку 72,9. Як станоўчы момант, адзначана зніжэнне рэцыдыўнай злачыннасці, а таксама колькасць злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах і асобамі ў стане алкагольнага ап’янення.
На жаль, у 2015 годзе павялічылася колькасць фактаў ухілення ад прызыву на воінскую службу. Зніжана эфектыўнасць работы па выяўленню выпадкаў па ўхіленню ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.
Даючы ацэнку рабоце крымінальнай міліцыі, Уладзімір Рыбак адзначыў, што колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку павялічылася на 17 працэнтаў, узровень раскрывальнасці па завершаных справах дасягнуў 64,4 працэнта пры сярэднеабласным – 63,1. На 10,6 працэнта павялічылася колькасць зарэгістраваных крадзяжоў, якія па-ранейшаму перавалодваюць у структуры крымінальнай злачыннасці.
Супрацоўнікам падраздзялення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю ўдалося павялічыць колькасць выяўленых злачынстваў, у той жа час карупцыйнай накіраванасці сярод іх ня-шмат. Даводзіцца канстатаваць рост супрацьпраўных дзеянняў у грамадскіх месцах, які адбыўся ў выніку павелічэння крадзяжоў веласіпедаў і хуліганстваў. Вырасла групавая злачыннасць. Неэфектыўна спрацавалі па асуджэнні і накіраванні ў ЛПП.
І ўсё ж, аператыўная нарада завяршылася на мажорнай ноце. Кіраўнік абласнога ўпраўлення ўручыў узнагароды УУС аблвыканкама лепшым супрацоўнікам. Ганаровай граматы ўдастоены старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Максім Емельяновіч, Грамат – начальнік спецыялізаванага ізалятара Віктар Колбік і міліцыянер-вадзіцель АДС Сяргей Рагалевіч. Аб’яўлена падзяка Сяргею Ільічу, Андрэю Чуяшову, Руслану Умараву і Юрыю Чымбуру.
Пасля нарады Фёдар Балейка па-дзяліўся ўражаннямі:
– Грамадская думка аб рабоце міліцыі вывучаецца штогод у розных рэгіёнах, у тым ліку і на Лунінеччыне. У цэлым сітуацыя не змянілася: людзі па-ранейшаму давяраюць супрацоўнікам праваахоўных органаў, гатовы аказваць дапамогу. Прыемна, што ёсць узаемадзеянне.
Што датычыць работы аддзела ў 2015-ым, то адназначна яе ацаніць складана. Станоўчай ацэнкі заслугоў-вае падраздзяленне па наркакантролю, якое заняло першае месца ў вобласці. Тут працуюць прафесіяналы сваёй справы, якія шмат увагі надаюць як прафілактычнай рабоце, так і выяўленню злачынстваў. Асноўны акцэнт летась рабіўся на маладзёжную аўдыторыю, навучальныя ўстановы, што вельмі важна ў сучасных умовах. Значна палепшылася работа ДАІ. У 2014 годзе на дарогах Лунінеччыны загінулі 18 чалавек, то ў 2015-ым сітуацыя кардынальна памянялася. Гэтаму спрыялі кадравыя змены і ўнесеныя карэкціроўкі ў работу. У выніку зменшылася аварыйнасць, а колькасць ахвяр ДТЗ знізілася больш як у 2 разы. Стабільна працуе крымінальна-выканаўчая інспекцыя, на ўліку якой знаходзіцца каля 600 чалавек. Гэта падраздзяленне з года ў год трымаецца на лідзіруючых пазіцыях. Відавочны прагрэс у рабоце інспекцыі па справах непаўналетніх. Падраздзяленне крымінальнага вышуку, хаця і знізіла выніковасць па асобных паказчыках, але ўсе цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы раскрыты. Некалькі захліснулі крадзяжы, асабліва ў Мікашэвічах. Будзем прымаць дадатковыя меры, каб выправіць становішча.
Што засмучае, дык гэта работа ад-дзялення аховы правапарадку і прафілактыкі. Недапрацоўваюць участковыя інспектары. Аднаго супрацоўніка звольнілі, яшчэ аднаго сёння падчас аператыўнай нарады панізілі ў званні. Начальнік ААПП падаў рапарт і звольнены. У цяперашні час на яго месца падабрана кандыдатура. Спадзяюся, што новы кіраўнік зможа павесці за сабой калектыў, і, урэшце, само падраздзяленне парадуе выніковасцю.
Патэнцыял у аддзела вялікі, ён можа працаваць значна лепш. Тры вядучыя службы займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці, але ўчастковыя пакуль падводзяць. Сёння кожны павінен разумець, што працаваць трэба з максімальнай нагрузкай і поўнай аддачай сіл. Толькі тады можна дабіцца поспеху, а грамадзяне змогуць спаць спакойна. Таму пажаданне калектыву адно – стабілізаваць работу.