В Международный день защиты детей воспитанники социально-педагогического центра Лунинецкого района принимали подарки от гостей.
Сейчас в социально-педагогическом центре находится 12 ребят. Вместо заботы и ласки от родных родителей, о детях заботится государство.
В детский праздник ребята читали стихи, работники центра организовали для них весёлые игры и конкурсы.
В праздник принято дарить подарки. С ними, а также с наилучшими пожеланиями к детям заглянули представители прокуратуры, молочного и хлебозавода, водоканала, а также член Совета Республики Нина Дудорга. Дети искренне радовались шарам, сладостям и другим подаркам, а также вниманию в свой адрес.закліканы супрацоўнікі пракуратуры Лунінецкага раёна, якія ў панядзелак адзначылі сваё прафесійнае свята. А напярэдадні ў ГДК адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 95-годдзю стварэння гэтага праваахоўнага ведамства.
Перад пачаткам мерапрыемства яго ўдзельнікі пазнаёміліся з фотавыставай, размешчанай ў фае. Яе здымкі адлюстроўвалі гістарычныя і сучасныя моманты ў дзейнасці юбіляраў. Першым да калег і ветэранаў калектыву звярнуўся пракурор раёна Аляксандр Карлюк, які падзякаваў кожнаму за адданасць выбранай прафесіі, якаснае выкананне абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Цёплыя і шчырыя словы прагучалі з вуснаў старшынь: райвыканкама – Аляксандра Пачко, Мікашэвіцкага гарвыканкама – Галіны Сыцэвіч, суда раёна – Міхаіла Дзенісовіча, аб’яднання прафсаюзаў – Ігара Гапона, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Невара, галоўнага ўрача УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” Святланы Хлебус, галоўнага рэдактара газеты “Лунінецкія навіны” Таццяны Вайцяхоўскай, начальнікаў: раённага аддзела Следчага камітэта – Андрэя Лукашэвіча, міжраённага аддзялення ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці – Андрэя Кіселя, РАНС – Эдуарда Санюковіча, РАУС – Юрыя Лемяшэўскага, аддзела Дэпартамента аховы – Анатоля Буневіча. Шэраг супрацоўнікаў пракуратуры адзначаны Ганаровымі граматамі, Падзякамі, юбілейнымі медалямі, кветкамі, салодкімі і каштоўнымі падарункамі. Не забылі і пра ветэранаў – Людмілу Гусеву і Людмілу Пясоцкую.
Шчырыя ўсмешкі ў гледачоў выклікаў жартоўны відэаролік “Дзеці гавораць”, у якім хлопчыкі і дзяўчынкі з усёй непасрэднасцю расказалі пра сваё бачанне прафесіі пракурора. Выступілі таксама вучні прававога класа СШ №4 г. Лунінца. Віноўнікаў урачыстасці яны ўшанавалі прыгожай песняй. У рамках святкавання 95-годдзя была выдадзена кніга “Захоўваючы слаўныя традыцыі” і прайшоў конкурс малюнкаў на тэму “Закон – гэта…”. Пераможцам у творчым спаборніцтве стала вучаніца Лунінскай СШ Ганна Наварыч. Яе, як і стваральнікаў кніжнага выдання, заахвоцілі парадункамі і Падзякай пракурора. Музычна аздобілі праграму Андрэй Канапацкі, Ірына Ханцэвіч, Генадзь Шэўчык, Галіна Куліцкая, Валерыя Валынчыц, Ніна Ераміевіч, Алег Жумашаў, Крысціна Збралевіч, Леанід Дамарад, Максім Перапёлкін і Аліна Шпакоўская.
У дзяржаўнай сістэме Рэспублікі Беларусь пракуратура займае асаблівае месца. Яно вызначана Канстытуцыяй краіны і Законам “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь”. Толькі пракуратура ажыццяўляе самастойны і спецыфічны від дзяржаўнай дзейнасці – ажыццяўляе нагляд за дакладным выкананнем нарматыўных прававых актаў, адпаведнасцю Закону судовых рашэнняў па крымінальных, грамадзянскіх і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама падтрымлівае дзяржаўнае абвінавачванне ў судах. Аб тым, як спраўляецца з пастаўленымі задачамі невялікі калектыў адпаведнага праваахоўнага ведамства нашага раёна, расказвае пракурор Аляксандр КАРЛЮК.
– Магу з упэўненасцю сказаць, што супрацоўнікі пракуратуры годна выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі. Па-ранейшаму вялікая ўвага надаецца ўзаемадзеянню з іншымі праваахоўнымі і кантралюючымі органамі. У барацьбе са злачыннасцю – а менавіта так можна вызначыць галоўны накірунак работы – гэта дае свой плён. Пачынаючы з 2012 года, адзначаецца ўстойлівае зніжэнне агульнай колькасці зарэгістраваных у раёне злачынстваў (у тым ліку і асабліва цяжкіх). Прыкметна менш стала карупцыйных праяў. Істотным чынам уплывае на гэта рэа-лізацыя цэлага комплексу прафілактычных мер. У гэтай насамрэч вельмі важнай рабоце ўклад пракуратуры вельмі істотны. Дастаткова сказаць, што за апошнія пяць год па выніках нашых праверак унесена 313 прадстаўленняў і прыкладна столькі ж вынесена прадпісанняў аб ухіленні дапушчаных парушэнняў закона. Акрамя гэтага, апратэставана амаль 250 незаконных рашэнняў дзяржаўных органаў па пытаннях правапрымяняльнай практыкі. Уявіце толькі, што за гэты час больш як 620 парушальнікаў афіцыйна папярэджаны аб недапушчальнасці ўчынення супрацьпраўных дзеянняў, 953 асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай, а 312 – да адміністрацыйнай адказнасці. Для 17-ці – умяшальніцтва пракуратуры закончылася развітаннем з займаемымі пасадамі. Уражвае і матэрыяльны бок справы: адказнасць “пацягнула” на амаль 2,5 мільярда рублёў. У цэнтры нашай увагі заўсёды знаходзіцца выкананне Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пад пільным наглядам – захаванне бяспечных умоў працы на вытворчасці. Такая прынцыповая пазіцыя садзейнічае змяншэнню колькасці выпадкаў вытворчага траўматызму, што адзначалася і ў ходзе нядаўна прайшоўшага на Лунінеччыне Дня аховы працы. Пракуратура раёна актыўна ажыццяўляе нагляд і ў іншых асабліва значымых сферах праваадносін, асабліва калі гаворка ідзе пра базісныя сектары сацыяльна-эканамічнага жыцця пры распараджэнні дзяржаўнай уласнасцю і бюджэтнымі рэсурсамі.
– Асобная старонка ўзначальваемага вамі нагляднага ведамства – дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе. Пры безумоўным дзеянні прынцыпа роўнасці бакоў ад таго, наколькі прафесійна дзяржаўныя абвінаваўцы выконваюць свае абавязкі, урэшце, залежыць, якую кропку паставіць суд. Як часта даводзіцца выпраўляць недакладнасці, дапушчаныя іншымі? Прычым не толькі ў ходзе судовых разбіральніцтваў, а прыкметна раней – на стадыі дазнання і папярэдняга следства?
– Пастаянна працуем над павышэннем якасці падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання ў судзе. За апошнія пяць год пракуроры падтрымалі абвінавачванне па амаль 1200 крымінальных справах. Адначасова былі прынесены пратэсты на 133 судовыя пастановы. Акрамя гэтага, ажыццяўлялі нагляд за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па грамадзянскіх справах, якіх было больш як 1000. Па нашых пратэстах выпраўлены судовыя памылкі па 65-ці грамадзянскіх справах. Датычылі яны жыллёвых, працоўных і іншых спрэчак. Нярэдка даводзілася абараняць дзяржаўныя інтарэсы. Магу сказаць, што агульныя і эканамічныя суды задаволілі больш як 950 іскаў пракурора і вышукалі з вінаватых амаль 9 мільярдаў рублёў. Што датычыць паўнамоцтваў у сферы нагляду за органамі дазнання і папярэдняга следства, то за пяць год адменана 530 пастаноў па крымінальных справах, якія ўзбу-джаліся без дастатковых для гэтага падстаў. Разам з тым, зноў жа па нашых пратэстах узбуджана больш як 60 крымінальных спраў, дзе яскрава прасочваўся злачынны намер. З іх 9 – карупцыйнай накіраванасці. З санкцыі пракурора накіравана ў суд 1559 крымінальных спраў. Больш таго, строга сочым за тым, як забяспечваецца законнасць яшчэ на стадыі рэгістрацыі ў праваахоўных органах заяў і паведамленняў аб злачынствах. Такі падыход дазволіў дабіцца істотнага скарачэння колькасці злачынстваў, якія ўтойваліся ад уліку.
– Аляксандр Паўлавіч, разумею, што нават напярэдадні такога значнага юбілею абысці рабочыя моманты немагчыма. І ўсё ж, як сустракаеце 95-гадовы юбілей органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь?
– З настроем працягваць слаўныя традыцыі, закладзеныя лепшымі пракурорскімі работнікамі краіны. Ды і багатая гісторыя пракуратуры Лунінецкага раёна абавязвае да многага. Яна адлюстравана ў кнізе, падрыхтаванай і выдадзенай напярэдадні знамянальнай даты. Варта сказаць, што калектыў наш высокапрафесійны, хоць і вельмі малады. Тым не менш, гэта адукаваныя, ініцыятыўныя, адданыя справе спецыялісты, якія валодаюць такімі важнымі чалавечымі якасцямі, як непадкупнасць, прынцыповасць, імкненне самаўдасканальвацца і мужнасць. Усе гэтыя рысы вельмі неабходны для выканання адказных і складаных задач, пра якія гаварыў вышэй.
Паважаныя калегі, дарагія ветэраны органаў пракуратуры!
Прыміце шчырыя віншаванні з 95-годдзем з дня ўтварэння Пракуратуры Рэспублікі Беларусь! Створаныя ў эпоху пятроўскіх часоў, органы пракуратуры прайшлі слаўны шлях беззапаветнага служэння закону і справядлівасці. Беларуская пракуратура і сёння з гонарам ажыццяўляе сваю місію – забяспечвае прававую стабільнасць у нашай краіне, з’яўляецца інстытутам захавання гарантаваных законам правоў і свабод грамадзян.
Пракурорскія работнікі – высокапрафесійныя юрысты. Упэўнены, што іх веды, вопыт і самаадданасць заўсёды будуць накіраваны на служэнне Беларусі ў імя яе ўмацавання і росквіту.
Большасць з вас, дарагія калегі, па поклічу душы выбралі вельмі няпросты від дзейнасці і з годнасцю выконваюць сваю работу, працягваючы і памнажаючы слаўныя традыцыі папярэднікаў. Выказваю шчырую ўдзячнасць за сумленнасць і прынцыповасць, важкі ўклад у агульную справу. Жадаю бадзёрасці, паслядоўнасці ў справах, удачы, прафесіяналізму і чалавечнасці. Здароўя вам і вашым блізкім, дабрабыту ў сем’ях, стойкасці, жыццёвай энергіі, жадання аддана служыць выбранай прафесіі.
«Узяўся за гуж – не кажы,што не дуж…»
Старшы памочнік пракурора Марына ГРАБОВІЧ народную прымаўку называе адным з жыццёвых крэда, а яе адказнасць і стараннасць адзначаюць ва ўсіх калектывах,дзе давялося працаваць.
Закончыла Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж – тут вывучала эканоміку – і Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.
Працоўную дзейнасць у маі 2011-га пачала на Сінкевіцкім заводзе “Палімер” спецыялістам па прававой і кадравай рабоце. Лічыць, што пашанцавала з першым калектывам – вельмі працавітым і сяброўскім, вопыт работы тут быў вельмі каштоўным.
У красавіку 2013-га Марына Мікалаеўна прызначана на пасаду намесніка старшыні Мікашэвіцкага гарвыканкама, у лютым 2015-га – памочнікам пракурора Лунінецкага раёна, у снежні таго ж года – старшым памочнікам.
Строгім стылем службовай інструкцыі, юрыст 1-га класа арганізуе і ажыццяўляе нагляд за адпаведнасцю закону судовых пастаноў па грамадзянскіх справах суда, а таксама за выкананнем судовых рашэнняў, прымае меры да апратэставання судовых пастаноў, якія не адпавядаюць закону, у касацыйным парадку.
Юрыст са ступенню магістра
Як і іншыя сучасныя выпускнікі юрыдычных факультэтаў, дзве спецыяльнасці – юрыспрудэнцыя і правазнаўства – атрымаў памочнік пракурора Ігар Ціханчук.
Закончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, затым тут жа – магістратуру. Летась прызначаны стажорам на пасадзе памочніка пракурора Лунінецкага раёна. Са снежня 2016-га – памочнік пракурора. Юрыст 3-га класа арганізуе і ажыццяўляе нагляд за выкананнем заканадаўства пры прыцягненні фізічных і юрыдычных асоб да адміністрацыйнай адказнасці і вызваленні ад яе. У яго абавязках таксама – нагляд за законнасцю разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях у раённым судзе і дзейнасці адміністрацыйнай камісіі райвыканкама. Арганізоўвае і ажыццяўляе нагляд за выкананнем патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”, заканадаўства аб барацьбе з п’янствам і наркаманіяй, у тым ліку за законнасцю дзеянняў камісій па барацьбе з п’янствам і назіральных камісій пры райвыканкаме.
«Выбар зрабіла ў першым класе…»
Старшы памочнік пракурора Іна ДЗЕРМАН сямейную легенду пра выбар прафесіі пацвярджае:
– Пры відэаздымцы ў першым класе з юрыдычнай сферы ведала толькі слова “адвакат”, так і адказала на пытанне, кім хочаш стаць, зададзенае аператарам…
Закончыўшы Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, у сакавіку 2013-га стала працаваць у пракуратуры Ляхавіцкага раёна. У лістападзе 2015 года пераведзена ў пракуратуру Лунінецкага раёна, са студзеня 2016-га – юрыст 2 класа, старшы памочнік.
У службовыя абавязкі Іны Расціславаўны ўваходзіць ажыццяўленне нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў, яна фактычна праводзіць праверкі ў мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, установах, грамадскіх арганізацыях.
Расказваючы некаторыя эпізоды службовай дзейнасці, здзіўляецца сама сабе:
– Ніколі не думала, што буду хадзіць па палетках і фермах, мехдварах і лясах… Што давядзецца пакідаць у машыне свае модныя туфлі і залазіць у мужчынскія гумавыя боты 44 памеру… Што давядзецца выяўляць карупцыйныя злачынствы, кантраляваць дзяржаўныя закупкі і інвестыцыі… Пералік можна працягваць да бясконцасці.
З такой жа шчырасцю Іна Расціславаўна выказвае юбілейнае пажаданне:
– Пракурорская праца – вельмі няпростая. Хацелася б, каб дакументы, што прымаюцца намі, былі максімальна эфектыўнымі. Каб пасля напружаных службовых будняў дома заўсёды чакалі блізкія людзі, а ў сем’ях панавалі гармонія і ўзаемаразуменне.
«Умацоўваючы дэмаграфічную бяспеку краіны…»
Два памочнікі пракурора знаходзяцца ў адпачынку па догляду за дзецьмі.
Юлія Гарбачэўская закончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і тут жа – магістратуру. Год працавала выкладчыкам-стажорам, яшчэ два – асістэнтам кафедры дзяржаўна-прававых дысцыплін БДУ. З красавіка 2015 года – стажор на пасадзе памочніка Баранавіцкага міжраённага пракурора, з кастрычніка – памочнік. У снежні таго ж года стала працаваць у пракуратуры Лунінецкага раёна. Шчыра зычыць:
– У юбілейны год жадаю калегам поспехаў у адказнай працы, разумення і падтрымкі блізкіх.
Вераніка Чарнавокая – выпускніца Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Накіраваная ў пракуратуру Лунінецкага раёна, у 2014-ым, паралельна з працай, закончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна з прысваеннем ступені магістра юрыдычных навук.
Па родзе службы пазнаёмілася з Сяргеем Чарнавокім. Выпускнік-2005 Лунінецкага ліцэя закончыў прэстыжны факультэт міжнародных адносін БДУ, атрымаў спецыяльнасць “лінгвіст, перакладчык (англійская і нямецкая мовы)” і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “юрыст”. Працаваў у мытнай службе, цяпер служыць следчым Лунінецкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Маладыя людзі, якія ў юрыдычныя органы прыйшлі сапраўды па “закліку душы”, у красавіку 2015 года стварылі шчаслівую сям’ю.
Вераніка Анатольеўна жадае калектыву, перш за ўсё, цярпення:
– У нас унікальная і ўніверсальная прафесія, на пракуратуру спадзяюцца людзі, і нам трэба апраўдваць іх давер. Тут не можа быць вузкай спецыялізацыі. Неабходна бясконца вучыцца, каб прафесійна арыентавацца ў многіх сферах. У пракурорскага работніка вельмі высокі статус у грамадстве, гэта накладае на нас дадатковую адказнасць. Што да асабі-стага жыцця… Я здзейсніла яшчэ адну сваю мару – стала мамай. Няхай мае калегі будуць шчаслівыя ў сваіх сем’ях, няхай у кожнага абавязкова будуць любімыя “палавінкі” і дзеці.
Галоўная ўзнагарода – прызнанне грамадства»
Намеснік пракурора Лунінецкага раёна Вольга Багатырэвіч – ураджэнка сталіцы Палесся, выпускніца-2009 БДУ. Працавала старшым памочнікам пракурора Пінскага раёна і Пінскай міжраённай пракуратуры, намеснікам пракурора Пружанскага раёна, з ліпеня 2016 года – на гэтай жа пасадзе ў Лунінцы.
Заўважае, што радасна, але ўдвая адказна працаваць у калектыве на чале са сваім настаўнікам у прафесіі. Адзначым, што за непрацяглы час пракурорскага служэння Вольга Васільеўна ўдастоена шматлікіх узнагарод. Асабліва дарагой называе Падзяку Пінскага гарвыканкама:
– Знакі прызнання службовай дзейнасці ад пракурора раёна або пракурора вобласці прыемныя як ацэнка калег – сапраўды, працую, не лічачыся з часам. Тут жа адзначылі, што ўпершыню за шмат год дзейнасці ўладных структур уручаецца ўзнагарода за садзейнічанне ў зніжэнні злачыннасці сярод непаўналетніх прадстаўніку органа, які звычайна карае за недапрацоўкі прадстаўнікоў сацыяльнай сферы. Такое прызнанне аднаго з аўтарытэтных кіраўнікоў “вертыкалі” ў дапамозе пракуратуры дарагога каштуе…
У Лунінцы Вольга Васільеўна працягвае напрамак, з якога пачынала працоўную дзейнасць і вяла да прызначэння ў Пружаны, – нагляд за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі. Гаворыць, што гэта дзейнасць – не толькі любімая, але і вельмі важная – працаваць на папярэджанне злачыннасці. Справядліва лічыць, што, чым лепш выхаваем падрастаючае пакаленне, тым менш праблем бу-дзем мець у будучым з пасталеўшымі грамадзянамі. У кампетэнцыю намесніка пракурора ўваходзіць таксама нагляд за выкананнем заканадаўства раённым аддзелам Следчага камітэта.
Пры ўсёй складанасці і вялікім аб’ёме работы Вольга Васільеўна не шкадуе аб тым, што ажыццявіла свае школьныя мары:
– Па-ранейшаму жадаю толькі аднаго, каб як мага менш было злачынстваў, несправядлівасці ў грамадстве ў дачыненні да дзяцей і старых, і раблю ўсё, што ў маіх сілах. На гэтую дзейнасць нас заклікала дзяржава.
«Нашым лёсам стала слова «Закон»
Дванаццаць (апостальскі лік!) работнікаў у складзе цяперашняга калектыву пракуратуры Лунінецкага раёна сустракаюць 95-гадовы юбілей Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Кожны можа сказаць, што вельмі складана абараняць пацярпеўшых ад несправядлівасці, што рашэнні прымаюцца няпроста, але службе аддае сваё сэрца… Пра кожнага можна сказаць, што, з гонарам несучы званне пракурора, чужую бяду ўспрымае, як сваю, што служыць Закону не за страх, а за сумленне… Быццам ад іх імя – словы з песні, якая сцвярджае простыя ісціны:
«Два меча на щите – это честь и порядок,
Если люди в беде –
мы всегда будем рядом!
Прокурорский погон, форма синего цвета,
Кто преступит Закон –
тот ответит за это…».
Паважаючы традыцыі папярэдніх пакаленняў, захоўваючы добрыя пачуцці аб былых калегах, якія падчас вайны і ў мірныя дні змагаліся за перамогу дабра над злом, абараняючы лёсы людзей – народа сваёй Айчыны, калектыў пракуратуры Лунінецкага раёна такім жа сумленным і шчырым служэннем і цяпер забяспечвае вяршэнства Закона: у памяць пра папярэднікаў, у славу тых цяпер жывучых, у прыклад нашчадкам.
Тэму чарговай раённай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй прадыктаваў час. Як падкрэсліў пракурор раёна Аляксандр Карлюк, абарона састарэлых, якія па прычыне свайго ўзросту іншы раз не могуць пастаяць за сябе, у поўнай меры рэалізаваць свае правы і законныя інтарэсы, невыпадкова апынулася пад увагай кампетэнтных службаў. Летась у раёне адзначаны рост цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў менавіта ў дачыненні да гэтай катэгорыі грамадзян. Заўважана істотнае – у два разы – павелічэнне колькасці разбояў і хуліганстваў. І ўсё ж найбольшую ўдзельную вагу ў агульнай структуры складаюць крадзяжы – амаль 63 працэнты. Зразумелую занепакоенасць выклікае той факт, што трэць іх так і засталіся нераскрытымі. Дагэтуль не ўстаноўлены вінаватыя ў адным разбоі.
Няпростая крымінагенная сітуацыя захоўваецца і сёлета. Так, з пачатку года ў дачыненні да састарэлых жыхароў учынена 18 злачынстваў, з якіх адно – асабліва цяжкае. Як паказалі вынікі праведзенага пракуратурай раёна аналізу, адной з прычын такога становішча з’яўляюцца пралікі ў дзейнасці раённага аддзела ўнутраных спраў і некаторых іншых зацікаўленых ведамстваў. Што гэта за пралікі, расказала старшы памочнік пракурора раёна Марына Грабовіч.
Перш за ўсё, ігнараванне галоўнага прынцыпа прафілактычнай работы – індывідуальнага падыходу да грамадзян, якія абгрунтавана павінны знаходзіцца ў полі зроку праваахоўнікаў. У якасці доказу было прыве-дзена нямала яскравых выпадкаў.
Параўнаўча нядаўна 46-гадовы П. вярнуўся з месцаў зняволення. Прытулак знайшоў у састарэлай маці і айчыма. Жыць, як добрапрыстойныя людзі, уладкавацца на працу нават і не падумаў. Бясконцыя п’янкі, скандалы і бойкі. Аб’ектамі здзекаў перыядычна станавіліся блізкія людзі. Летась ад рук дэбашыра пацярпеў айчым – з пабоямі стары чалавек трапіў у бальніцу. Праз некаторы час дамашні тыран моцна збіў маці. На працягу двух год на парушальніка парадку было складзена 8 адміністрацыйных пратаколаў.
Гэтым праваахоўнікі абмежаваліся, хаця былі ўсе падставы для таго, каб патэнцыяльнага злачынцу, які не раз пагражаў блізкім забойствам, спачатку папярэдзіць, а потым паставіць на прафілактычны ўлік і вынесці абароннае прадпісанне. Узяць, вобразна кажучы, пад “каўпак” няспыннага кантролю, які б не дазваляў п’яні-цы і хулігану адчуваць сябе вальготна і беспакарана.
Нешта падобнае доўгі час адбывалася ў сям’і Б. 40-гадовы сын раней быў судзімы за здзекі над бацькам: у стане алкагольнага ап’янення нанёс апошняму цяжкія цялесныя пакалечанні ў выглядзе шматлікіх пераломаў з пашкоджаннем лёгкага. Пасля таго, як выйшаў з-за кратаў, “чорную справу” не пакінуў, за што неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Далей гэтага справа не пайшла, і супыну, можна сказаць, дамашняму тырану проста не было. Прыкладна такое ж становішча яшчэ ў адной сям’і. З той толькі розніцай, што тут сын здзекваўся над маці.
Словы суправаджаліся фота-здымкамі, глядзець на якія без болю было проста немагчыма. Тая акалічнасць, што злачынныя фігуранты акрэсленых эпізодаў дэманстравалі ўстойлівую негатыўную лінію паводзін, павінна была насцярожыць супрацоўнікаў РАУС, аднак гэтага не адбылося. На думку Марыны Грабовіч, менавіта вынясенне абароннага прадпісання магло б стаць сродкам дзейснага ўплыву на абста-віны, стрымаць магчымае трагічнае развіццё падзей. Ды толькі ні ў адным з прыведзеных выпадкаў названая мера індывідуальнай прафілактыкі так і не была прыменена.
Няхай не думае недаверлівы чытач, што аўтар свядома згушчае фарбы. Як сведчыць практыка, у такіх сітуацыях да трагедыі – адзін крок. Як гэта адбылося з 82-гадовым пацярпелым Л. У адзін з дзён яго знайшлі моцна пабітым і непрытомным ва ўласным доме. Як высветлілася, рукамі, нагамі і нават абухам сякеры небараку пакалечыў сабутэльнік. Дом даўно меў вядомасць самага сапраўднага прытону, дзе ледзь не штодня збіраліся асобы, якія злоўжываюць алкаголем. Пра гэта ведалі не толькі суседзі, але і міліцыя, і нават сельвыканкам, куды рэгулярна паступалі сігналы на нядобранадзейных насельнікаў жытла. Вось толькі належнай рэакцыі не дачакаліся.
Такая адсутнасць узаемадзеяння паміж праваахоўнікамі і мясцовай уладнай “вертыкаллю” самым адмоўным чынам уплывае і на сітуацыю з гібеллю людзей на пажарах. Сёлета ахвярамі агню ўжо сталі 8 чалавек, пры гэтым трое з іх – людзі пенсійнага ўзросту. Так, летась у агні загінуў адзін з жыхароў Мікашэвіч. Прычына – неасцярожнае карыстанне агнём пры курэнні. Аднак экспертыза паказала, што ў момант смерці небарака быў п’яны ледзь да непрытомнасці. Пра тое, што загінуўшы вёў амаральны лад жыцця, стаяў на ўліку ў нарколага і нават накіроўваўся ў лячэбна-прафілактычны прафілакторый, ведалі ўсе. Аднак пазіцыя тых, хто адказвае за бяспеку, больш нагадвала сузіральную, што ўрэшце і прывяло да бяды.
А бывае і так, што патэнцыяльныя “ахвяры жыццёвай нядобранадзейнасці” да часу проста не трапляюць у поле зроку адказных службаў – пра іх цяжкую сітуацыю мала хто ведае. У такіх выпадках на дапамогу павін-ны прыйсці іншыя службы – паштальёны, медыкі, суседзі, звычайныя неабыякавыя людзі.
Закранула Марына Грабовіч і праблему нізкай раскрывальнасці злачынстваў, учыненых супраць пажылых грамадзян. Менавіта ў гэтым кантэксце прагучаў папрок у бок супрацоўнікаў раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. У большасці выпадкаў гэта – агрэхі, дапушчаныя на этапе папярэдняга расследавання. Так, па патрабаванню пракуратуры раёна за мінулы і 4 месяцы гэтага года адноўлена расследаванне па 10 крымінальных справах, якія былі спынены з-за немагчымасці ўстанавіць вінаватых. Як высветлілася, сапраўднай прычынай стала непаўната расследавання і элементарнае грэбаванне правядзеннем неабходных следчых і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Самае крыўднае, што пацярпелымі ва ўсіх гэтых справах былі старыя людзі – чыесьці мамы і таты.
Зрэшты, пра роднасныя адносіны і выкананне абавязкаў дзяцей перад бацькамі варта пагаварыць асобна. Занятыя на працы, абцяжараныя ўласнымі праблемамі, мы, здараецца, не заўсёды знаходзім час для ўласных бацькоў. А бывае, што ў старасці чалавек проста застаецца ў адзіноце. І тады на дапамогу прыходзіць сацыяльная служба. Статыстыка сведчыць, што сёння ў нашым раёне 18 тысяч пажылых людзей, з іх 1034 – адзінокія і 5963 – адзінока пражываючыя. Многія знаходзяцца пад апекай тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. Цэнтрам, і гэта падкрэслівалася асабліва, праводзіцца вялікая работа па аказанню сацыяльных паслуг грама- дзянам. Аднак нямала і тых, хто выпадае з поля зроку сацыяльных работнікаў.
У якасці пацвярджэння – незайздросны лёс адной з састарэлых жыхарак Дрэбска. Даглядае яе ўнучка. Аднак доглядам гэта можна назваць хіба ўмоўна. Сані-тарна-бытавыя ўмовы жудасныя, часта жанчына сядзіць у холадзе пад замком, аўтаномны пажарны апавяшчальнік адсутнічае. У прыкладна такім жа становішчы – 76-гадовы жыхар Кажан-Гарадка К. А калі ўдзельнікі ініцыянаванага пракуратурай рэйда ўбачылі яго сужыцельку, многіх апанаваў жах. Жанчыну знайшлі на падлозе, на целе – глыбокія пролежні, навокал – бруд. Пакуты небаракі закончыліся ў бальніцы, дзе яна праз некаторы час памерла.
Між тым, ва ўсіх выпадках у наяўнасці былі акты абследавання матэрыяльна-бытавога становішча названых грамадзян. Пра іх складаную жыццёвую сітуацыю паведамлялі ў сельвыканкам, аднак адэкватныя меры так і не былі прыняты. Прычым выпадкі такія не адзінкавыя. Іншы раз чакальная пазіцыя работнікаў цэнтра проста становіцца перадумовай трагедыі. Толькі ўмяшальніцтва пракуратуры дазволіла не дапусціць бяды ў сітуацыі з 89-гадовай жыхаркай Велуты Ш. Жанчына вяла замкнуты лад жыцця, дрэнна чула, была псіхічна нездаровай. Пра ўмовы, у якіх яна існавала, і казаць няварта. Звярнулі на ўсё гэта ўвагу толькі пасля таго, як у яе ўкралі грошы. Толькі тады небараку тэрмінова змясцілі на сацыяльны ложак у Краснавольскую ўчастковую бальніцу.
Справядлівасці дзеля варта заўважыць, што і самі старыя, і іх родзічы на такія кардынальныя крокі згаджаюцца далёка не заўсёды. Асабліва, калі ўзяць пад увагу, што амаль уся пенсія ў гэтым выпадку ідзе на аплату ўтрымання падапечных у дзяржаўных установах. І тады шукаюць іншыя шляхі выжывання. Адзін з іх – так званыя дамы сезоннага пражывання, калі ў адной хаце збіраюцца некалькі старых, аб’ядноў-ваючыся ў часовую суполку. Іх апякае сацыяльны работнік, сочачы за тым, каб заўсёды быў хлеб і да хлеба. Нешта падобнае паспрабавалі стварыць і ў нашым раёне. Аднак, па меркаванню Марыны Грабовіч, на званне дома-зімоўкі новая сацыяльная структура можа прэтэндаваць вельмі ўмоўна. Разам з тым, падобныя дамы актыўна развіваюцца ў многіх раёнах вобласці.
Не хацелася б, каб прачытаўшы гэтыя радкі, хто-ніхто падумаў, што сацыяльныя работнікі – гэта тыя, хто нідзе не змаглі ўладкавацца на сур’ёзную працу і проста знайшлі сабе магчымасць, як кажуць у народзе, “перакантавацца”. Насамрэч, у большасці сваёй гэта адказныя і шчырыя людзі, якія робяць добрую справу. Аднак бывае інакш. Як сведчаць дадзеныя, іншы раз на гэтыя пасады прымаюцца асобы, схільныя да ўчынення правапарушэнняў або тыя, хто ўжо меў канфлікты з законам. Здараюцца нават казуістычныя выпадкі. Так, неаднаразова судзімы грамадзянін лічыўся сацыяльным работнікам нават тады, калі адбываў пакаранне, знаходзячыся пад дамашнім арыштам. Ёсць сярод іх п’яніцы, злодзеі, і нават судзімая за забойства нованаро-джанага дзіцяці. Менавіта гэта дало падставы для сур’ёзных прэтэнзій да органаў сацыяльнай абароны ў справе забеспячэння правоў і законных інтарэсаў грамадзян. Забягаючы наперад, скажу, што ў ходзе нарады выпрацаваны дакладны алгарытм дзеянняў, які дазволіць у далейшым пазбегнуць падобных прыкрых выпадкаў.
Зразумела, у ходзе пасяджэння далі магчымасць выказаць свой пункт гледжання тым, каго закранула крытыка. Так, намеснік начальніка РАУС Ігар Жук прызнаў упушчэнні ў прафілактычнай рабоце. Аднак, акрэсліўшы крымінагенную сітуацыю з пачатку года, так і не здолеў адказаць на пытанне, колькі сем’яў сёлета ўзялі пад кантроль з-за таго, што ў іх учыняецца насілле над састарэлымі – назваў толькі агульную лічбу выяўленых сямейных дэбашыраў. Спробу апраўдаць такую бяздзейнасць спыніў Аляксандр Карлюк. Па яго словах, на пачатак года пракуратурай было выяўлена каля сотні асоб, якія павінны стаяць на прафілактычным уліку, але па невядомых прычынах выпалі з поля зроку РАУС. Начальнік ведамства Юрый Лемяшэўскі патлумачыў, што зараз сітуацыя выпраўлена. Большасць з гэтага спісу – пад кантролем супрацоўнікаў міліцыі.
Нямала пытанняў у ходзе абмеркавання гучала з вуснаў першага намесніка пракурора вобласці Сяргея Тураўца і старшага памочніка Юліі Смалярук. Усё пачутае і ўбачанае ўзрушыла іх. “І ўсё ж няварта думаць, што сітуцыя ў Лунінецкім раёне – катастрафічная, не менш складаная яна ў цэлым па вобласці, – падкрэсліў Сяргей Іванавіч. – Многае робіцца і многае ўжо зроблена ў плане абароны састарэлых людзей. Узяць хоць бы той жа Лахвенскі сельсавет, дзе знайшлі грошы, каб устанавіць у некаторых дамах адзінока пражываючых грама-дзян трывожную кнопку з гукавой сігналізацыяй. Думаю, больш выверана будуць падыходзіць да выпраўлення сітуацыі і ў іншых населеных пунктах. Таму вельмі правільным лічу рашэнне раённых улад вынесці абмеркаванне гэтых праблем на такую сур’ёзную нараду. Плён не прымусіць сябе чакаць”.
У праўдзівасці гэтых слоў сумнявацца не давялося. Грунтоўнасць падыходаў да іншы раз вельмі няпростых лёсаў састарэлых людзей, імкненне зрабіць усё магчымае для таго, каб яны не былі такімі горкімі, дэманстравалі старшыня райсавета Віктар Рафаловіч, намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ірына Семянчэнка, старшыні Лахвенскага, Бастынскага і Гарадоцкага сельвыканкамаў Людміла Пашкевіч, Фёдар Рашэцкі і Іван Зубко, якія бралі ўдзел у абмеркаванні шматлікіх узнятых праблем.
І ўсё ж асабіста мне дагэтуль не дае спакою перакананне, што ўсе выказаныя ў ходзе нарады папрокі датычылі не толькі супрацоўнікаў ведамстваў, у абавязкі якіх уваходзіць клопат пра састарэлых грамадзян, але і кожнага з тых, чые бацькі дажываюць век, так і не спазнаўшы сапраўднага клопату блізкіх людзей. Так быць не павінна.
Об имеющихся фактах коррупции в работе лаборатории ветсанэкспертизы районной ветеринарной станции в прокуратуру Лунинецкого района сообщили предприниматели, торгующие на рынке мясом.
По поручению прокурора Александра Карлюка проверку по имеющимся фактам провели сотрудники отделения по борьбе с экономическими преступлениями РОВД, после чего направили материалы в райотдел Следственного комитета.
- В отношении и.о. завлабораторией ветеринарно-санитарной экспертизы учреждения «Лунинецкая районная ветеринарная станция» возбуждено уголовное дело по части 1 статьи 430 «Получение взятки должностным лицом», - прокомментировал Медиа-Полесью начальник райотдела СК Андрей Лукашевич. – Женщина задерживалась по подозрению в совершении преступления коррупционной направленности и водворялась в ИВС.
42-летняя лунинчанка исполняла обязанности основного работника на время декретного отпуска с мая 2016 года. Проводятся первоначальные следственные действия.Бывший директор Кожан-Городокской детской музыкальной школы искусств подозревается в хищении в крупном размере.
Как сообщила БЕЛТА заместитель прокурора Лунинецкого района Ольга Богатыревич, проверкой установлено, что директор фиктивно трудоустроила четверых человек на должности руководителей кружков, кочегара и учителя. На основании недостоверных сведений о количестве отработанных часов, предоставляемых в централизованную бухгалтерию, длительное время фиктивным работникам начислялась заработная плата. При этом деньги получала директор школы.
Таким образом, используя служебные полномочия, она похитила Br20,3 тыс., чем причинила ущерб государству в крупном размере. По результатам проверки в отношении экс-руководителя прокурор Лунинецкого района возбудил 31 марта уголовное дело по ч.3 ст.210 УК «Хищение путем злоупотребления служебными полномочиями».
Санкция статьи предусматривает наказание в виде лишения свободы на срок от трех до десяти лет с конфискацией имущества и лишением права занимать определенные должности или заниматься определенной деятельностью.Лунинецкая прокуратура к 95-летию создания структуры организовала соревнования по стрельбе и интеллектуальный турнир «Что? Где? Когда?» в двух городских школах.
Лучшим стрелком из пневматической винтовки признан Никита Примак
- Органы прокуратуры на протяжении всего существования занимаются надзором за исполнением законодательства в отношении несовершеннолетних и молодёжи, – комментирует заместитель прокурора Лунинецкого района Ольга Богатыревич. - К нашему юбилею решили организовать просветительскую акцию, чтобы поближе познакомиться с детьми, посмотреть, чем они увлекаются.
Посоревноваться в стрельбе из пневматической винтовки, да ещё с сотрудниками прокуратуры, правоохранителями и представителями райисполкома, ребята вызвались с удовольствием. Команда школьников «Юность» отстаивала каждое очко, не пропуская в лидеры команду «Фемида».
Команда «Фемида»: помощник прокурора Игорь Тихончук, зам. прокурора Ольга Богатыревич, начальник ИДН Вадим Корженевич, зам. председателя комиссии по делам несовершеннолетних Ольга Калугина и заведующий сектором идеологической работы и по делам молодёжи Сергей Молчан.
- Такие спортивные акции детям очень нравятся. Они довольные и счастливые, - говорит начальник ИДН Лунинецкого РОВД Вадим Корженевич. – Это здорово, что становится модным вести здоровый образ жизни и заниматься спортом.
В сумме набранных баллов вперёд вышла «Юность»! «Фемида» отстала на несколько очков.
Интеллектуальные правоведы
В турнире «Что? Где? Когда?», состоявевшемся на базе СШ №4, соревновались правовые классы из Лунинца «Правоведы» и Микашевичей – «Друзья».
За правильностью игры следили зам. начальника отдела образования спорта и туризма Людмила Ковшик, главный специалист этого отдела Татьяна Трегубова, первый секретарь ОО «БРСМ» Игорь Горгун, зам. прокурора Ольга Богатыревич, начальник ИДН Вадим Корженевич
Ольга Васильевна рассказывает ребятам, что в Лунинце именем одного из прокуроров района названа улица. На улице Пантелеева и располагается Лунинецкая прокуратура
Каждый из судей задал участникам свой вопрос. С небольшим отрывом победила команда «Правоведы» СШ №4.
Ребята поделились, что подобные мероприятия в их жизни важны и нужны, признались, что общение с сотрудниками прокуратуры оказалось очень интересным.
Ольга Богатыревич отмечает, что подобные мероприятия будут проводиться и дальше, главное, что ребятам это по душе, что они стремятся заниматься спортом и развиваться интеллектуально.
Девушка забыла в автобусе фотоаппарат. Нашедший его сельчанин потребовал выкуп. Она позвала на помощь двух братьев из Лунинца.
Об этом случае, когда два родных брата избили жителя Озерницы так, что тому удалили впоследствии внутренний орган, писало Медиа-Полесье. Братья осуждены: один - к семи, другой - к девяти годам лишения свободы.
СПРАВКА “МП”
Заведомо ложный донос и заведомо ложные показания имеют высокую общественную опасность, поскольку посягают не только на нормальную деятельность органов уголовного преследования, но и на права и законные интересы граждан. Показания свидетелей и потерпевших являются важным доказательством по уголовному делу, от достоверности которых зависит установление истины по делу, и, следовательно, законность и обоснованность вынесенного решения.
Помощник прокурора Лунинецкого района Анна Пенер прокомментировала Медиа-Полесью:
- Во время допроса в качестве свидетеля первоначально девушка дала правдивые показания. Однако впоследствии ей стало жалко братьев, и в суде, будучи предупрежденной об уголовной ответственности по статье 401 УК РБ, она изменила показания.
Действуя с единым преступным умыслом, направленным на желание оказать содействие в избежании братьями ответственности за совершение преступления, свидетельница говорила о непричастности последних к применению насилия к жителю Озерницы и причинения ему телесных повреждений с целью принуждения к выполнению договорных обязательств перед нею по возврату принадлежащего ей фотоаппарата.
Девушка признана виновной в даче заведомо ложных показаний, то есть в совершении преступления, предусмотренного ч.1 ст.401 УК РБ «Заведомо ложное показание». Ей назначено наказание в виде штрафа в размере 70 базовых величин.
Приговор вступил в законную силу.
Подскажите, пожалуйста, я с супругой разведен, от брака имеем одного несовершеннолетнего ребенка, который по решению суда оставлен на попечение супруге. Мой ребенок (3 года) посещает детское дошкольное учреждение. Жена запрещает мне видеться с ребенком, встречать его из садика, говорит, что должен видеться только в ее присутствии и только на ее территории. Имею ли я право видеться с ребенком, каким образом разрешить данный конфликт?
Отец и мать имеют равные права и обязанности в отношении своих детей. В Вашем случае также после расторжения брака Вы наравне с супругой пользуетесь равными правами и несете равные обязанности в отношении своего ребенка, если между Вами и бывшей супругой не заключено Соглашение о детях, в котором предусмотрены иные положения.
Родитель, проживающий отдельно от детей, имеет право общаться с ними и обязан принимать участие в их воспитании. Родитель, при котором проживают дети, не вправе препятствовать другому родителю общаться с детьми и участвовать в их воспитании.
Следовательно, бывшая супруга не может Вас ограничивать в общении с ребенком.
Все вопросы о формах и методах воспитания детей, получении ими образования, об отношении к религии, организации свободного времени и иные вопросы воспитания детей решаются обоими родителями по взаимному согласию. Разногласия между родителями по вопросам воспитания детей разрешаются в судебном порядке.
В данной ситуации Вам следует обратиться в органы опеки и попечительства (им является отдел образования, спорта и туризма по месту жительства) для содействия по вопросу общения с ребенком, а в случае не достижения согласия с бывшей супругой, обращаться в суд с исковым заявлением об определении порядка общения с ребенком отдельно проживающего родителя.
Помощник прокурора
Вероника Черноокая
Соседка постоянно жалуется, что в моей квартире очень шумно. Мы живём в многоквартирном жилом доме частного жилого фонда. С какого времени в квартире нужно соблюдать тишину?
Ольга М.
Собираюсь начать большой ремонт с перепланировкой квартиры. Подскажите, в какие дни и время по закону я могу заниматься шумными строительными работами?
Иван К.
Согласно Правилам пользования жилыми помещениями, содержания жилых и вспомогательных помещений, утверждённым постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 21 мая 2013 года №399, с 23 до 7 часов запрещено совершать действия, создающие вибрацию и шум (в том числе посредством игры на музыкальных инструментах, громкой речи и пения, применения пиротехнических средств, выполнения бытовых (ремонтных) работ, проведения ручных погрузочно-разгрузочных работ, резкого закрытия дверей, содержания домашних животных и других действий).
Важный момент касается проведения ремонтных работ и перепланировок. Постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 16 мая 2013 года №384 «О некоторых вопросах переустройства и перепланировки, установки на крышах и фасадах многоквартирных жилых домов индивидуальных антенн и иных конструкций, реконструкции жилых и (или) нежилых помещений в многоквартирных, блокированных жилых домах, одноквартирных жилых домов, а также нежилых капитальных построек на придомовой территории» определено, что нельзя производить в выходные и праздничные дни работы по переустройству и (или) перепланировке, создающие шум или вибрацию, а также начинать такие работы ранее 9 часов и заканчивать их позднее 19 часов в рабочие дни.
Следует помнить, что нарушение правил пользования жилыми помещениями влечет наложение штрафа в размере до 30 базовых величин. Мелкое хулиганство, ночной шум, нецензурная брань в общественном месте, оскорбительное приставание к гражданам и другие умышленные действия, нарушающие общественный порядок, деятельность организаций или спокойствие граждан и выражающиеся в явном неуважении к обществу, — влекут наложение штрафа в размере от 2 до 30 базовых величин или административный арест.
Помощник прокурора
Игорь Тихончук