ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger

Дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Лунінецкага раёна»

13/05/2023 11:14

Юрыдычны адрас: 225644, Брэсцкая вобласць, г. Лунінец, пл. Леніна, д. 12/1-2

Дырэктар: Куліцкая Галіна Іванаўна

тэл: (8 1647) 2-40-82

e-mail: luninec_cks@guo.ghu.by 

 

Рэжым працы: з 8.30 да 17.00, абед з 13.30 да 14.00

Графік прыёму: аўторак з 8.00 да 13.00

Выхадныя дні: субота, нядзеля

Звяртаем увагу, што пачынаючы з 2 студзеня 2023 года, у сувязі з уступленнем у сілу змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", падача электронных зваротаў у аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лунінецкага райвыканкама ажыццяўляецца толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб: https://обращения.бел/

Дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Лунінецкага раёна» - гэта ўстанова культуры, якая ажыццяўляе арганізацыю культурнага адпачынку насельніцтва шляхам стварэння грамадзянам спрыяльных умоў для заняткаў творчай дзейнасцю, развіцця і рэалізацыі іх творчых здольнасцяў (магчымасцяў), задавальнення іх асветніцкіх, эстэтычных, пазнавальных і забаўляльных патрэбаў у міжасобасных адносінах і адпачынку.

Цэнтралізаваная клубная сістэма Лунінецкага раёна дзейнічае на падставе Статута, Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць накіравана на рэалізацыю мэт і задач дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, выкананне мерапрыемстваў і дасягненне паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021 – 2025 гады.

Дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Лунінецкага раёна» уключае 28 клубных устаноў, у тым ліку:

1 - Лунінецкі гарадскі Дом культуры;

1 - Вулькаўскі-1 Цэнтр культуры і народнай творчасці;

2 - цэнтральных сельскіх Дома культуры;

1 - Барсукоўскі Дом сацыяльна-культурных паслуг;

1 - Цнянскі сельскі клуб-бібліятэка;

18 - сельскіх Дамоў культуры;

3 - сельскіх клуба;

1 - аўтаклуб.

          Дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Лунінецкага раёна» ажыццяўляе наступныя функцыі:

- арганізацыя і правядзенне культурна-відовішчных і іншых культурных мерапрыемстваў, накіраваных на дэманстрацыю вынікаў творчай дзейнасці калектываў мастацкай творчасці гурткоў і іншых клубных фарміраванняў;

- стварэнне і арганізацыя работы калектываў аматарскай творчасці, гурткоў і іншых клубных фарміраванняў;

- забеспячэнне правядзення культурна-відовішчных і іншых культурных мерапрыемстваў з удзелам калектываў аматарскай творчасці, асобных выканаўцаў і аўтараў;

- арганізацыя работы па краязнаўчых, экалагічных, культурна-бытавых, калекцыйных і іншых інтарэсах;

- правядзенне масавых тэатралізаваных святаў і прадстаўленняў, народных гулянняў, абрадаў у адпаведнасці з мясцовымі звычаямі і традыцыямі;

- правядзенне дыскатэк і іншых забаўляльных праграм;

- ажыццяўленне гастрольнай дзейнасці;

- культурнае абслугоўванне маланасенных пунктаў аўтаклубам.

На базе клубных устаноў дзейнічае 163 клубных фарміравання. Дзеці, моладзь і дарослыя спасцігаюць асновы вакалу, харэаграфіі, спазнаюць звычаі і традыцыі беларускага народа, авалодваюць асаблівасцямі дэкаратыўна-прыкладной творчасці і народных промыслаў. Работнікамі клубных устаноў праводзіцца мэтанакіраваная работа па прыцягненню ўсіх катэгорый насельніцтва да ўдзелу ў культурна-дасугавай дзейнасці.

Узровень якасці і плённай дзейнасці клубнай сістэмы вызначаецца 17 творчымі калектывамі, якія маюць званне «народны» і «ўзорны», гэтыя калектывы з'яўляюцца ўдзельнікамі раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемстваў, вядуць актыўную канцэртную дзейнасць.

Важным напрамкам дзейнасці клубных устаноў зяўляецца работа па захаванні і папулярызацыі традыцыйнай народнай культуры. Усяго ў раёне - 127 майстроў народнай творчасці, 3 майстры маюць ганаровае званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь».

У апошні час дзякуючы сваёй мабільнасці і гнуткасці ў арганізацыі культурнага абслугоўвання аўтаклуб стаў неадемнай і дынамічна развіццёвай часткай клубнай сістэмы.

Асноўны напрамак дзейнасці аўтаклуба - гэта ажыццяўленне культурнага абслугоўвання насельніцтва аддаленых і маланаселеных вёсак, якія не маюць стацыянарных клубных устаноў, праз правядзенне выязных культурна-забаўляльных мерапрыемстваў.

Формы работы аўтаклуба розныя: арганізацыя і музычнае афармленне святаў, тэматычныя канцэртныя праграмы, віншавальныя праграмы, духоўна-патрыятычныя праграмы, акцыі, канцэртнае абслугоўванне і інш.

ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Лунінецкага раёна» аказвае наступныя віды платных паслуг:

- правядзенне канцэртаў мастацкай самадзейнасці;

- правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў;

- правядзенне музычных віншаванняў на танцавальна-забаўляльных мерапрыемствах, на даму;

- арганізацыя мастацкага афармлення мерапрыемстваў (у т. л. афармленне фотазон);

 - правядзенне майстар-класаў па традыцыйных беларускіх рамёствах;

- выраб і продаж сувеніраў са штучных і натуральных матэрыялаў;

- арганізацыя дзіцячых святаў на даму;

- запіс голасу пад фанаграму «мінус»;

- ксеракапіраванне.

 

Група ў Аднакласніках: «Дні культуры Лунінеччыны» https://ok.ru/dnikultury

 

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі