ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger

Камунальнае ўнітарнае кінавідовішчнае прадпрыемства «Лунінецкая раённая кінавідэасетка»

03/04/2023 08:52

225644, Брэсцкая вобласць,

г. Лунінец, вул. Савецкая, 27

Дырэктар: Паўлюкавец Наталля Міхайлаўна

Тэл.: 8(01647) 4-57-26  

Тэл / факс: 8 (01647) 3-03-96

e-mail: oktyabr.kinoteatr@mail.ru 

 

Кінатэатр «Кастрычнік» - гэта ўтульная атмасфера, бездакорнае прайграванне гуку, ідэальная якасць малюнка ў фарматах 2D і 3D.

Асноўнымі мэтамі дзейнасці прадпрыемства зяўляюцца правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў сферы кінавідэапракату на тэрыторыі Лунінецкага раёна і стварэнне ўмоў для прыцягнення шырокіх мас насельніцтва да прагляду фільмаў высокага мастацкага і відовішчнага ўзроўню, а таксама фарміраванне сістэмы эстэтычнага і маральнага выхавання дзяцей і падлеткаў сродкамі кінематографа.   

 

Прапанаваныя паслугі:

- дзённы і вячэрні паказ фільмаў;

- паказ відэафільмаў на відэаперасоўках;

- паказ сацыяльных ролікаў;

- навучальныя праграмы;

- правядзенне кіналекторыяў.


 Кінапакой кінатэатра «Кастрычнік»



 

Уведзены ў эксплуатацыю ў верасні 2022 года.

Абсталяванне: відэапраектар Optoma з функцыяй 3D, фармат гуку Dolby Digital.

Умяшчальнасць: 16 месцаў павышанай камфортнасці.

 

Вялікая 3D-зала кінатэатра «Кастрычнік» 




Уведзены ў эксплуатацыю вясной 1961 года. У 2016 мадэрнізаваны. Абсталяванне: камплект 3D абсталявання: пасіўная палярызацыйная 3D сістэма HONY 3DS, экран срэбны, палярызацыйныя 3D акуляры, лічбавы кінапраектар BARCO DP2K-10s ALCHEMY і лічбавы кінасервер Dolby, фармат гуку Dolby Digital.

 

Умяшчальнасць 150 месцаў (у тым ліку зона павышанай камфортнасці - 16 месцаў).

 

Інфармацыю аб дзённых і вячэрніх сеансах можна атрымаць па тэлефонах для даведак:

метадычны кабінет (8-01647) 30-03-26;

каса кінатэатра «Кастрычнік» (8-01647)3-03-96

Азнаёміцца з намі падрабязней можна:

OK - Кино Лунинец https://ok.ru/profile/580849077928

VK - Кино Лунинец https://vk.com/kinoluninec

Сайт -http://kinoluninec.by 

 

Інстаграм - https://www.instagram.com/kinoluninec_oktyabr/ 

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі