ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

Аб аплаце падатку за валоданне сабакамi!

01/03/2024 10:51

Уладальнікам сабак трэба памятаць, што на працягу многіх гадоў існуе падатак за валоданне сабакамі. Абавязак выплаты падатку ўскладзены на фізічных асоб уладальнікаўсабак, пры гэтым аб,ектам падаткаабкладання падаткам прызнаецца валоданне сабакаміва ўзросце трох месяцаў ібольш. Але не забываем, што хатняга гадаванца першапачаткова неабходна зарэгістраваць у ЖКГ, ЖБВК, сельскім выканаучым камітэце.    

Падатак на сабак трэба плаціць штоквартальна з моманту дасягнення імі ўзросту трох месяцаў і старэй.

Выплаце за кожны квартал падлягае сума ў памеры:

·               59,6 бел . руб. за сабаку патэнцыйна небяспечнай пароды;

·                11,9 бел . руб.ва ўсіх астатніх выпадках.

Сума падатку ўключаецца ў квартплату ("жыроўку") і  пры аплаце жыллёва-камунальных паслуг вы адначасова аплачваеце падатак за валоданне сабакамі.

Ад падатку за валоданне сабакамі вызваляюцца:

·      якія пражываюць у аднакватэрных або блакіраваных жылых дамах, у выпадку, калі сабака не выкарыстоўваецца ў прадпрымальніцкай дзейнасці;

·      інваліды па зроку, якія валодаюць сабакам-павадыром;

·      ветэраны, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;

·      інваліды І і ІІ групы;

·      непрацуючыя пенсіянеры, якія дасягнулі ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросту на агульных падставах, якія валодаюць не больш чым адным сабакам, пры адсутнасці рэгістрацыі па месцы іх жыхарства працаздольных асоб, за выключэннем вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, накіраваных на альтэрнатыўную службу, а таксама асоб, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі (пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў).

 

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі