ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

Да ўвагі грамадзян!

01/12/2023 11:14

Інспекцыя МПЗ па Лунінецкамураёнупаведамляе, што тэрмін выплаты транспартнага падатку, зямельнага падатку і падатку на нерухомасць за 2022 год скончыўся 15.11.2023 года.

Асобныя грамадзяне не заплацілі ва ўстаноўлены тэрмін належныя сумы падатку. У сувязі з гэтым, нагадваем, што падатковыя органы надзелены правам прымусовага спагнання нявыкананага падатковага абавязацельства. Дадзеныя меры могуць ўключаць у сябе ўтрыманне сум грашовых сродкаў з заработнай платы даўжніка, абмежаванне права кіравання транспартнымі сродкамі, выезду за мяжу, прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў, налічэнне пеняў і іншае.

З мэтай выключэння непрыемных сітуацый у далейшым, нагадваем асобам яшчэ не заплацілі падаткі аб абавязковым выкананнем падатковага заканадаўства. Па ўсіх пытаннях грамадзяне могуць звярнуцца ў падатковы орган па месцы жыхарства.

Тэлефоны для даведак: 62841, 62330, 62867.

 

ІМПЗ па Лунінецкаму раёну


 

Усе навіны

Карысныя спасылкі