ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

Дадатковы даход – паслугі па чыстцы і ўборцы жылля!

20/04/2023 12:02

Мітусня сучаснага свету і недахоп часу на ўборку жылых памяшканняў дае магчымасць атрымання дадатковага даходу іншым фізічным асобам пры аказанні імі паслуг па чыстцы і ўборцы жылых памяшканняў.

Інспекцыя МПЗ па Лунінецкім раёне нагадвае, што гэты від дзейнасці не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Для аказання паслуг па чыстцы і ўборцы жылых памяшканняў фізічнай асобе неабходна не пазней за дзень, які папярэднічае дню пачатку ажыццяўлення ў каляндарным месяцы дзейнасці, падаць у падатковы орган па месцы рэгістрацыі пісьмовае паведамленне або апавяшчэнне праз асабісты кабінет плацельшчыка і выплаціць стаўку адзінага падатку .

Стаўкі паслуг па ўборцы і чыстцы жылых памяшканняў у залежнасці ад населенага пункта ўстанаўліваюцца дадаткам нумар 24 да Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У г. Лунінцы і Лунінецкім раёне стаўка складае 220,00 рублёў. Але пры наяўнасці права на льготу, напрыклад вы з'яўляецеся плацельшчыкам - бацькам у шматдзетнай сям'і з трыма і больш дзецьмі ва ўзросце да васемнаццаці гадоў (пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў), - стаўка памяншаецца на 20 працэнтаў.

Таксама звяртаем увагу, што з 01.01.2023 уведзены дадатковы асаблівы рэжым "Падатак на прафесійны даход", у пералік якога ўключаны від дзейнасці - аказанне спажыўцампаслугі па чыстцы і ўборцы жылых памяшканняў.

Да пераваг дадзенага рэжыму адносяцца:

- прастата пачатку прымянення: дастаткова ўсталяваць і зарэгістравацца ў мабільным дадатку « Прафдаход »;

- выгадныя падатковыя стаўкі (10 працэнтаў, а для атрымальнікаў пенсіі - 4 працэнты);

- не трэба прадстаўляць падатковыя справаздачы і дэкларацыі, улік атрыманых даходаў вядзецца з дапамогай чэкаў, што фарміруюцца ў дадатку " Прафдаход ";

- падатак налічваецца падатковым органам, а папярэдняя яго сума разлічваецца аўтаматычна ў дадатку.

          Важна ведаць, што гэты від паслуг ажыццяўляецца самастойна без прыцягнення іншых фізічных асоб.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 6-28-67.

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі