ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

Iльготы па падатку на прафесійны даход

07/02/2023 10:24

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне інфармуе, што з 1 студзеня 2023 года ўведзены дадатковы спецыяльны рэжым падаткаабкладання "Падатак на прафесійны даход".

        Для фізічных асоб, упершыню зарэгістраваных у якасці плацельшчыка падатку на прафесійны даход, прадугледжана льгота ў выглядзе падатковага выліку ў памеры 2 000 беларускіх рублёў. Гэта значыць, пры вылічэнні падатку памер падатковай базы (сума атрыманага фізічнай асобай прафесійнага даходу) змяншаецца на 2000 беларускіх рублёў. Рэшту нявыкарыстанага выліку можна прымяняць і ў наступныя каляндарныя гады пры ўмове, што фізічная асоба не спыняла прымяненне падатку на прафесійны даход.

         Стаўка падатку на прафесійны даход устаноўлена ў памеры 10 працэнтаў адносна даходаў атрыманых плацельшчыкамі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг).

Для плацельшчыка, які з'яўляецца атрымальнікам пенсіі, стаўка падатку з 10 працэнтаў фактычна змяншаецца да 4 працэнтаў за кошт вызвалення ад выплаты абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі