ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

Наступствы незаконнай дзейнасці на тэрыторыі дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

27/12/2022 12:41

 Візітнай карткай Брэсцкага рэгіёна з'яўляецца мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Гэта знакавае месца, з гісторыяй якога знаёмяць на тэматычных і аглядных экскурсіях супрацоўнікі мемарыяла. У сваю чаргу правядзенне экскурсій грамадзянамі, якія не з'яўляюцца супрацоўнікамі мемарыяла, з'яўляецца незаконнай дзейнасцю і кваліфікуецца як незарэгістраваная прадпрымальніцкая. У мэтах папярэджання ўчынення такіх парушэнняў падатковай службай у бягучым годзе з 22 грамадзянамі, якія маюць дачыненне да правядзення нелегальных экскурсій, праведзена прафілактычная работа, у ходзе якой растлумачаны меры адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Дадзенае парушэнне цягне за сабой прад'яўленне да выплаты 340 рублёў адзінага падатку (за кожны месяц правядзення нелегальных экскурсій) і адміністрацыйную адказнасць па частцы 2 артыкула 13.3 КаАП у выглядзе штрафу да 100 базавых велічыняў з магчымасцю канфіскацыі да 100% даходу. Так, па матэрыялах падатковага органа грамадзянін П., які не мае статусу індывідуальнага прадпрымальніка, за аказанне экскурсійных паслуг у музеях мемарыяла "Брэсцкая крэпасць[1]герой" прыцягнуты эканамічным судом Брэсцкай вобласці да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 320,0 рублёў. Яму ж прад'яўлены да выплаты адзіны падатак у памеры 340 рублёў. Што да арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, то правядзенне іх працаўнікамі экскурсій на тэрыторыі мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой» забараняецца, бо яны не з'яўляюцца працаўнікамі мемарыяла. Гэта распаўсюджваецца на ўсе музеі і прадугледжана Законам № 201-З ад 21.07.2022, якім унесены змяненні ў артыкул 186 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры. Частка 3 артыкула 13.3 КаАП прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за забароненую прадпрымальніцкую дзейнасць у выглядзе штрафу для прадпрымальнікаў да 200 базавых велічыняў, а для арганізацый - да 500, з магчымасцю канфіскацыі да 100% даходу. Напрыклад, па матэрыялах падатковага органа эканамічным судом Брэсцкай вобласці прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці індывідуальны прадпрымальнік Г. за аказанне экскурсійных паслуг у парушэнне ўмоў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Вердыкт - штраф у памеры 580,0 рублёў з канфіскацыяй 100% незаконна атрыманага даходу.

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі