ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

ПДВ пры атрыманні спонсарскай дапамогі ў 2023 годзе

30/06/2023 15:40

Юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь маюць права аказваць арганізацыям рэспублікі бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў тым ліку ў выглядзе грашовых сродкаў на стварэнне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ў адпаведнасці з пунктам 1, 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.07.205 № 300 «Аб прадастаўленні і выкарыстанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі» (са зменамі і дапаўненнямі).

Пры гэтым арганізацыя-спонсар вызначае від тавараў (работ, паслуг), якія будуць набыты на гэтыя сродкі атрымальнікамі такой дапамогі. Перадача грашовых сродкаў без указання відаў такіх тавараў (работ, паслуг) не дапускаецца.

У сваю чаргу, арганізацыя-атрымальнік прадстаўляе арганізацыі-фундатару справаздачу ў адвольнай форме аб мэтавым выкарыстанні бязвыплатнай дапамогі ў адпаведнасці з Указам № 300 і заключанай дамовай прадастаўлення бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.

Памер, мэта прадастаўлення бязвыплатнай дапамогі, а таксама парадак прадстаўлення атрымальнікам справаздачы аб яе мэтавым выкарыстанні адносіцца да абавязковых элементаў дагавора прадастаўлення бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.

Раней у Падатковым кодэксе Рэспублікі Беларусь прысутнічалі нормы, згодна з якімі на агульных падставах "уваходны" падатак на дабаўленую вартасць па аб'ектах, набытых за кошт бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, прымаўся да выліку.

З 2023 г. уведзена выключэнне. Згодна з падпунктам 24.17 артыкула 133 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь не падлягаюць выліку прад'яўленыя пры набыцці або выплачаныя пры ўвозе тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў за кошт сродкаў, якія з'яўляюцца бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогай, сумы ПДВ. Названыя сумы ПДВ адносяцца на павелічэнне кошту гэтых тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў.

Пры змяненні парадку прымянення падатковых вылікаў новы парадак вылікаў дзейнічае адносна аб'ектаў, атрыманых з моманту змянення парадку прымянення падатковых вылікаў.

Гэта азначае, што калі грашовыя сродкі ў якасці спонсарскай дапамогі атрыманы ў 2022 г., а тавар за кошт спонсарскай дапамогі набыты ў 2023 г., то выліку па ім не будзе. Прад'яўленыя прадаўцом сумы ПДВ адносяцца на павелічэнне кошту тавару.

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі