ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

Пра падаткаабкладанне даходаў, якія атрымліваюць блогеры

22/03/2023 14:31

Абавязаныя плаціць падаткі фізічныя асобы, якія маюць уласныя блогі (вэб-сайты) на розных інтэрнэт-платформах (Facebook, YouTube, Instagram, Twitter, TikTok і інш. (далей – блогеры) і атрымліваюць даходы ад размяшчэння рэкламы ў гэтых блогах, ад продажу праз блог сваіх паслуг (напрыклад, продажу платных курсаў, урокаў, трэнінгаў, вэбінараў), ад манетызацыі блога, у выніку дарэння, у выглядзе ахвяраванняў (донатаў) і г.д.

          Пры атрыманні блогерам на працягу 2022 года даходаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі і (або) за яе межаў ад фізічных асоб і замежных арганізацый, замежных ІП падаткаабкладанне такіх даходаў ажыццяўляецца падатковым органам па стаўцы падаходнага падатку ў памеры 13% на падставе падатковай дэкларацыі (разліку) па падаходным падатку з фізічных асоб, якую блогер абавязаны прадставіць у падатковы орган не пазней за 31 сакавіка 2023 года.

          Выплата падаходнага падатку ажыццяўляецца блогерам не пазней за 1 чэрвеня 2023 года на падставе паведамлення падатковага органа.

          Звярніце ўвагу:

1.     Не прадугледжана памяншэнне даходаў, якія атрымліваюць блогеры , на якія-небудзь выдаткі, фактычна зробленыя імі.

2. Атрыманыя блогерам на працягу 2022 года даходы ў выніку дарэння ў выглядзе ахвяраванняў ад фізічных асоб вызваляюцца ў памеры 8078 беларускіх рублёў.

У выпадку атрымання блогерам ад карыстальнікаў даходаў у выглядзе грашовых сродкаў (аплаты тавараў) у якасці ахвяраванняў, за што карыстальнікі атрымліваюць бясплатны доступ да кантэнту блогера , то такі даход дарэннем не з'яўляецца і падлягае падаткаабкладанню падаходным падаткам у поўным памеры без прымянення льготы.

3. Калі дзейнасць блогера па размяшчэнні рэкламы ажыццяўляецца на пастаяннай аснове (даходы, атрыманы больш чым ад адной крыніцы), то такая дзейнасць можа быць прызнана прадпрымальніцкай.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі МПЗ па Лунінецкім раёне па тэлефоне 6-28-67, 6-28-41, 6-23-30.

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі