ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

Пракат забаўляльнага і спартыўнага абсталявання

07/02/2023 10:28

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне паведамляе згодна з артыкулам 378 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход прызнаюцца фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць віды дзейнасці па пераліку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

          Такі пералік вызначаны ў дадатку да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2022 г. № 851 “Аб пераліку відаў дзейнасці» . У падпункце 4.31 пункта 4 Пераліку названы від дзейнасці – арэнда, пракат забаўляльнага і спартыўнага абсталявання (веласіпеды, канькі, турыстычны рыштунак і іншае).

          Да забаўляльнага абсталявання таксама адносяцца і гравыя прыстаўкі. У сувязі з гэтым фізічныя асобы маюць права ажыццяўляць у рамках падатку на прафесійны даход дзейнасць па здачы ў арэнду гульнявых прыставак.

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі