ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

Пры ажыццяўленні IT - паслуг можна перайсці на падатак на прафесійны прыбытак

30/01/2023 17:25

Інспекцыя МПЗ па Лунінецкім раёне паведамляе, што падпунктам 4.12 пункта 4 пераліку відаў дзейнасці, якія ажыццяўляюцца фізічнымі асобамі - плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход, вызначаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2022 № 851, прадугледжаны такія віды дзейнасці, як распрацоўка вэб-сайт усталёўка (наладка) кампутараў і праграмнага забеспячэння, аднаўленне кампутараў пасля збою, рамонт, тэхнічнае абслугоўванне кампутараў і перферыйнага абсталявання, навучанне працы на персанальным кампутары. Фізічныя асобы могуць прымяняць падатак на прафесійны даход пры аказанні IT - паслуг.

          Фізічныя асобы - плацельшчыкі падатку на прафесійны даход павінны аказваць IT - паслугі з захаваннем наступных умоў:

дзейнасць павінна ажыццяўляцца самастойна,

дзейнасць павінна ажыццяўляцца па-за месцам знаходжання заказчыка,

заказчык не з'яўляецца наймальнікам,

для аказання паслуг выкарыстоўваецца сетка Інтэрнэт,

вынікі аказаных паслуг перадаюцца праз сетку Інтэрнет.

Пры невыкананні хаця б адной з вышэйпералічаных умоў, фізічныя асобы не маюць права прымяніць падатак на прафесійны даход у адносінах да аказваемых паслуг.

           З 1 студзеня 2023 года ўведзены спецыяльны падатковы рэжым "Падатак на прафесійны даход", для прымянення якога фізічныя асобы абавязаны выкарыстоўваць лічбавую платформу - дадатак "Падатак на прафесійны даход" ("Прафдаход"). 

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі