ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

Рэпетытары маюць права перайсці на падатак на прафесійны даход

07/02/2023 10:17

Інспекцыя МПЗ па Лунінецкім раёне паведамляе, што адносна рэпетытарства ў анлайн- або афлайн-рэжымах фізічныя асобы маюць права прымяніць падатак на прафесійны даход у адпаведнасці з пералікам відаў дзейнасці зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 851 ад 08.12.2022. У гэты пералік уключана рэпетытарства. Артыкулам 335 Падатковага кодэкса вызначана, што рэпетытарства – гэта кансультатыўныя паслугі па асобных вучэбных прадметах, дысцыплінах, адукацыйных галінах, тэмах, у тым ліку дапамога ў падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання. Адносіны паміж рэпетытарам і асобай, якой рэпетытар аказвае паслугі, рэгулююцца грамадзянскім заканадаўствам і зводзяцца выключна да кансультацыйных паслуг, а не да працэсу навучання.

Прымянення фізічнай асобай падатку на прафесійны даход у адносінах да паслуг па навучанні, якія прадастаўляюцца ў рамках адукацыйнай дзейнасці, уключаючы навучальныя курсы (курсы па замежных мовах, маляванні, цырульніцкім майстэрстве, праграмаванні, вакале, гульні на музычных інструментах, фізічным выхаванні), заканадаўствам не прадугледжана і адпаведна адукацыйную дзейнасць могуць ажыццяўляць толькі суб'екты гаспадарання - арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі.

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі