ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

Што неабходна ведаць пра зарплату «у канвертах»

28/02/2023 15:34

Адным з парушэнняў заканадаўства ў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання з'яўляецца выплата заработнай платы "ў канвертах". Як наймальнікі, так і атрымальнікі такой заработнай платы становяцца ўдзельнікамі ценявой эканомікі, наносячы шкоду не толькі дзяржаве, але і самім сабе.

Выплата "шэрай" заработнай платы з'яўляецца адным са звёнаў у ланцужку парушэнняў заканадаўства ў сферы падаткаабкладання, у выніку чаго ў бюджэт дзяржавы не паступаюць у поўнай меры падатковыя плацяжы.

У мэтах выяўлення і спынення фактаў злоўжыванняў пры выплаце заработнай платы і іншых даходаў фізічным асобам інспекцыяй МПЗ па Лунінецкім раёне ў межах кампетэнцыі праводзяцца тлумачальныя, папераджальныя і кантрольныя мерапрыемствы, накіраваныя на спыненне схем утойвання выручкі (даходаў), заніжэння падаткаабкладальнай базы падаходнага падатку, а таксама на ўстанаўленне крыніц выплаты заработнай платы "ў канвертах".

Так, інспекцыяй МПЗ па Лунінецкім раёне за 2022 год выяўлена 8 суб'ектаў, якія выплачвалі заработную плату "ў канвертах". Сума выплат, не адлюстраваная ў бухгалтарскім уліку склала 299,4 тыс. рублёў, сума не ўтрыманага і не пералічанага падаходнага падатку - каля 40,0 тыс. рублёў. Інфармацыя адносна такіх суб'ектаў гаспадарання накіравана ў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Беларускае рэспубліканскае унітарнае страхавое прадпрыемства "Белдзяржстрах" для рэагавання ў межах кампетэнцыі.

З 2023 года пры ўстанаўленні кантралюючым органам факта неправамернага неўтрымання і непералічэння ў бюджэт падаходнага падатку з фізічных асоб падатковым агентам, стаўка падаходнага падатку з гэтых даходаў складае 26 працэнтаў, які спаганяецца, як правіла, за кошт сродкаў падатковага агента.

Парушэнне заканадаўства ў частцы не адлюстравання даходаў ва ўліку, i невыканання абавязкаў па ўтрыманні і (або) пералічэнні сумы падатку, цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з артыкуламі 14.3, 14.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пры гэтым ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў можа прывесці да крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Інспекцыя МПЗ па Лунінецкім раёне нагадвае, што аб фактах выплаты заработнай платы "ў канвертах" можна паведаміць па тэлефонах (8017) 229 79 79 або 189 ("гарачая лінія - тэлефон даверу" Міністэрства па падатках і зборах).

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі