ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

Увазе грамадзян, якія рэалізуюць сельскагаспадарчую і дзікарослую прадукцыю

01/08/2023 09:52

У адпаведнасці з рэдакцыяй Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2022 года, не абкладаюцца, як і раней, падаходным падаткам даходы фізічных асоб, атрыманыя імі ад рэалізацыі:

·                 прадукцыі раслінаводства і (або) жывёлагадоўлі, вырашчанай (вырабленай) імі на зямельным участку, які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (пункт 19 артыкула 208 Падатковага кодэкса);

·                 лекавых раслін, ягад, грыбоў, арэхаў і іншай дзікарослай прадукцыі (пункт 20 артыкула 208 Падатковага кодэкса).

          Выключэнне складаюць толькі выпадкі, калі такія даходы ўказваюцца ў якасці крыніц даходаў пры правядзенні ў дачыненні да фізічнай асобы падатковай праверкі , пры наступных умовах:

·                 даходы ўказаны фізічнай асобай у тлумачэннях аб крыніцах даходаў, прадстаўленых па патрабаванні падатковага органа, і гэтыя даходы накіраваны на набыццё маёмасці і іншыя расходы;

·                 памер такіх даходаў перавысіў 200 базавых велічыняў на працягу года (напрыклад, у 2022 годзе перавысіў 6400 рублёў).

          Пры гэтым падаткаабкладанне такіх даходаў праводзіцца толькі з сумы, якая перасягнула на працягу года 200 базавых велічынь, і па стаўцы падатку 10 працэнтаў.

          Па больш падрабязную інфармацыю звяртацца ў інспекцыю МПЗ па Лунінецкім раёне па адрасе: г. Лунінец, вул. Я.Коласа, д.50 ці па тэлефоне: 6-28-41.

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі