ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

Змяненні пры вызначэнні падатковай базы па ПДВ пры рэалізацыi тавараў ніжэйшыя за цану іх набыцця

20/01/2023 12:46

ПЫТАННЕ: Арганізацыя плануе ў лютым 2023 года рэалізаваць набыты ў жніўні 2022 года тавар у нязменным стане па цане ніжэйшай за цану яго набыцця. Як вызначыць падатковую базу для вылічэння падатку на дабаўленую вартасць?

АДКАЗ: З 01.01.2023 года, у адпаведнасці з падпунктам 42.1 пункта 42 артыкула 120 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, устаноўлены асаблівы парадак вызначэння падатковай базы ПДВ пры рэалізацыі набытых менш як год таму тавараў у нязменным стане па цане ніжэйшай за цану іх набыцця, а менавіта, падатковая база вызначаецца як кошт набыцця тавараў.

Вызначана, што пад нязменным станам набытых тавараў разумеецца, у тым ліку здзяйсненне з набытымі таварамі:

-    фасоўкі (разліву) у слоікі, бутэлькі, флаконы, мяшкі, скрыні, скрынкі, памолу (разрэзкі) для фасоўкі (упакоўкі), іншых простых аперацый па пакаванні ці пераўпакоўцы, не накіраваных на змену ўласцівасцяў тавараў;

-    аперацый, неабходных для забеспячэння іх захаванасці, у тым ліку рамонт (за выключэннем капітальнага рамонту), тэхнічнае абслугоўванне, і іншых аперацый, неабходных для падтрымання тавараў у нармальным стане.

Устаноўлена, што дата набыцця вызначаецца па даце прыняцця на ўлік тавару. Калі дату (месяц, каляндарны год) набыцця тавару ўстанавіць не ўяўляецца магчымым, то тавар прызнаецца рэалізуемым раней дванаццаці месяцаў з даты яго набыцця.

Такім чынам, пры рэалізацыі ў лютым 2023 года тавару, набытага ў жніўні 2022 года ў нязменным стане па цане ніжэйшай за цану яго набыцця, падатковая база вызначаецца як цана набыцця тавару.

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі