ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Функцыі і задачы структурных падраздзяленняў

АДДЗЕЛ ІДЭАЛАГІЧНАЙ РАБОТЫ І ПА СПРАВАХ МОЛАДЗІ

04/07/2023 15:49

АДДЗЕЛ ІДЭАЛАГІЧНАЙ ПРАЦЫ І ПА СПРАВАХ МОЛАДЗІ РАЙВЫКАНКАМА

  

Адрас: 225644, г. Лунінец, вул. Чырвоная, д.1

Рэжым працыпанядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00

 

Кіраўніцтва аддзела

 

Пасада

Прозвішча, імя, імя па бацьку

№ службовага тэлефона

 

Начальнік

Аксёнова Наталля Уладзіміраўна

3-37-75

 

 Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта (далей – аддзел) утвараецца Лунінецкім раённым выканаўчым камітэтам (далей – райвыканкам), зяўляецца яго структурным падраздзяленнем і ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з іншымі структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і іншымі дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі.

Аддзел у сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. 

Асноўнымі задачамі аддзела зяўляюцца:

ідэалагічнае і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці органаў улады;

рэалізацыя на тэрыторыі Лунінецкага раёна дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;

рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы масавай інфармацыі, каардынацыя дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі Лунінецкага раёна;

інфармаванне насельніцтва, арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Лунінецкага раёна аб унутранай і знешняй палітыцы, якая праводзіцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, дзейнасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, райвыканкама, Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў органаў;

забеспячэнне і каардынацыя дзейнасці інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, правядзенне адзіных дзён інфармавання насельніцтва, абагульненне зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, просьбаў, прапаноў, крытычных заўваг, якія паступілі падчас правядзення сустрэч у працоўных калектывах і па месцы жыхарства;

інфармацыйна-ідэалагічнае забеспячэнне правядзення ў раёне палітычных кампаній, акцый і іншых мерапрыемстваў, якія маюць агульнадзяржаўнае, агульнараённае ідэалагічнае значэнне;

ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўных сімвалах і афіцыйных геральдычных сімвалах;

вывучэнне грамадскай думкі ў раёне, падрыхтоўка аналітычных запісак, рэкамендацый і прапаноў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

каардынацыя работы дзяржаўных органаў, арганізацый і грамадскіх абяднанняў па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн на тэрыторыі раёна;

выхаванне ў насельніцтва высокіх патрыятычных і духоўна-маральных якасцей;

забеспячэнне ўзаемадзеяння райвыканкама з дзейнымі на тэрыторыі Лунінецкага раёна арганізацыйнымі структурамі грамадскіх аб'яднанняў, прафесійных саюзаў і палітычных партый, рэлігійнымі арганізацыямі;

кантроль за выкананнем Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях».

 

Функцыямі аддзела зяўляюцца:

ацэнка ідэалагічнай, грамадска-палітычнай сітуацыі на тэрыторыі Лунінецкага раёна і прагназаванне яе развіцця;

растлумачэнне ідэалогіі беларускай дзяржавы, дзяржаўнай палітыкі, абмеркаванне іх у працоўных калектывах, па месцы жыхарства грамадзян, у сродках масавай інфармацыі;

каардынацыя і аналіз эфектыўнасці ідэалагічнай работы ў Лунінецкім раёне, ажыццяўленне маніторынгу яе арганізацыі і правядзення, забеспячэнне ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, грамадскіх абяднанняў і іншых арганізацый у сферы ідэалогіі беларускай дзяржавы;

планаванне і рэалізацыя мерапрыемстваў ідэалагічнай работы ў пагрозлівы перыяд і ваенны час;

навучанне і метадычнае забеспячэнне ідэалагічнага актыву;

каардынацыя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку пытанняў кадравага забеспячэння ідэалагічнай работы ў Лунінецкім раёне;

ідэалагічнае суправаджэнне правядзення выбарчых кампаній і рэферэндумаў;

ідэалагічнае і інфармацыйнае суправаджэнне мерапрыемстваў, якія праводзяцца з удзелам мясцовых органаў улады;

супрацьдзеянне дэструктыўнаму інфармацыйнаму ўздзеянню;

узаемадзеянне з рэспубліканскімі, абласнымі і раённымі сродкамі масавай інфармацыі (далей – СМІ), забеспячэнне іх інфармацыяй аб дзейнасці райвыканкама, Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў;

арганізацыя прэс-канферэнцый, сустрэч журналістаў са старшынёй райвыканкама і яго намеснікамі, членамі райвыканкама, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў райвыканкама і службовымі асобамі;

удзел у развіцці інфармацыйнай сістэмы Лунінецкага раёна як часткі агульнарэспубліканскай інфармацыйнай прасторы, напаўненне афіцыйнай старонкі Лунінецкага райвыканкама аператыўнай інфармацыяй;

каардынацыя інфармацыйна-ідэалагічнай дзейнасці Установы “Рэдакцыя газеты “Лунінецкія навіны”, электронных сродкаў масавай інфармацыі;

узаемадзеянне з маладзёжнымі і дзіцячымі грамадскімі аб'яднаннямі і іх падтрымка;

садзейнічанне развіццю маладзёжнага валанцёрскага руху на тэрыторыі Лунінецкага раёна;

правядзенне мерапрыемстваў па забеспячэнні прававой, сацыяльнай і эканамічнай падтрымкі маладых семяў;

садзейнічанне арганізацыі выхаваўчай работы з моладдзю ў вольны ад вучобы, работы час;

правядзенне работы па патрыятычным і грамадзянскім выхаванні моладзі і падрыхтоўцы яе да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь;

садзейнічанне ўстанаўленню і ажыццяўленню міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва;

планаванне, кантроль і ажыццяўленне работ па фарміраванні студэнцкіх атрадаў і іх дзейнасці ў вольны ад вучобы (асноўнай работы) час на тэрыторыі Лунінецкага раёна;

удзел у распрацоўцы нарматыўных прававых актаў у сферы маладзёжнай палітыкі, масавай інфармацыі, этнаканфесійных адносін;

падрыхтоўка заключэнняў для прыняцця рашэнняў Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта аб дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) рэлігійных абшчын, аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у статуты рэлігійных абшчын;

арганізацыя працы ў галіне распаўсюджвання ідэй духоўнага яднання, верацярпімасці, нацыянальнай згоды, павагі да гісторыі, культуры і мовы нацыянальных меншасцей, іх традыцый сумеснага пражывання;

інфармаванне грамадскасці аб нормах заканадаўства Рэспублікі Беларусь па пытаннях нацыянальных і канфесійных адносін;

інфармаванне Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта аб праблемах і новых зявах у рэлігійным і міжнацыянальным жыцці раёна;

разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела;

ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па напрамках дзейнасці, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

каардынацыя арганізацыі падпісной кампаніі на асноўныя дзяржаўныя, рэспубліканскія і мясцовыя друкаваныя выданні;

ажыццяўленне дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік, а таксама ўнясенне змяненняў у часопіс дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік арганізацыйных структур палітычных партый, грамадскіх абяднанняў, прафесійных саюзаў;

ажыццяўленне іншых функцый, прадугледжаных заканадаўствам.

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі