ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Функцыі і задачы структурных падраздзяленняў

СЕКТАР СПОРТУ І ТУРЫЗМУ

17/11/2022 14:59

Сектар спорту і турызму

Адрес: 225644, г. Лунінец, вул. Чырвоная, д.1

Рэжым працыпанядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00. да 17.00

 

Кіраўніцтва сектара



Пасада

Прозвішча, імя, імя па бацьку

№ службовага тэлефона

Загадчык


4-70-32

Старэйшы інспектар

Кулакевіч Аксана Сцяпанаўна

4-70-32

 

Сектар спорту і турызму Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта (далей – сектар) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам), у сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца райвыканкаму і ўпраўленню спорту і турызму Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (далей – упраўленне спорту і турызму аблвыканкама).

Сектар у сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і гэтым Палажэннем.

Асноўнымі задачамі сектара з'яўляюцца:

прыняцце, сумесна з упраўленнем спорту і турызму, аблвыканкама мер па ўдасканаленні дзейнасці па развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму, каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама;

распрацоўка агульных напрамкаў развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму ў раёне з улікам інтарэсаў вобласці і рэспублікі, а таксама мясцовых умоў і рэсурсаў;

каардынацыя дзейнасці фізкультурных, спартыўных і турысцкіх арганізацый па пытаннях фізічнага выхавання і аздараўлення насельніцтва, развіцця дзіцячага і юнацкага спорту, падрыхтоўкі спартсменаў высокага класа, развіцця турысцкай інфраструктуры, фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў раёне;

укараненне сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі навукова-даследчых вынікаў і ўдасканаленне сістэмы арганізацыйна-метадычнага забеспячэння дзейнасці ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму;

аналіз і ацэнка вынікаў дзейнасці фізкультурных, спартыўных і турысцкіх арганізацый раёна;

правядзенне ў раёне скаардынаванай кадравай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму;

прапаганда фізічнай культуры, спорту і турызму, здаровага ладу жыцця;

ажыццяўленне мер па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы фізічнай культуры, спорту і турызму;

развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму;

ажыццяўленне кантролю захавання на тэрыторыі раёна заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб фізічнай культуры, спорце і турызме.

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі