ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

АСНОЎНЫЯ ЗМЕНЫ З 1 ЛЮТАГА Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

01/02/2024 14:51

 Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 лютага складае - 406 рублёў 74 капейкі ў сярэднім на душу насельніцтва. Такі памер БПМ будзе дзейнічаць па 30 красавіка;


Вырасла аднаразовая выплата, звязаная з нараджэннем першынца-яна складае 4067 рублёў 40 капеек (10 БПМ). Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей жанчыны будуць цяпер атрымліваць 5694 рублі 36 капеек (14 БПМ). Таксама павялічыліся дапамогі па доглядзе дзіцяці да трох гадоў: на першае дзіця сума дзярждапамогі цяпер складзе 724 рублі 85 капеек, на другое і наступнае – 828 рублёў 40 капеек. Дапамога на дзіця інваліда складае 931 рубель 95 капеек;

Выраслі ўсе віды працоўных пенсій. У сярэднім яны павялічацца на 10% і складуць 811 рублёў;

З 1 лютага ўступаюць у сілу больш мяккія патрабаванні да прыёму замежнай валюты банкамі: абменнікі будуць прымаць пашкоджаныя банкноты даляра і еўра;

Упершыню ў гісторыі Беларусі 25 лютага адбудзецца адзіны дзень галасавання.

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі