У мэтах
рэалізацыі норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года
№ 3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва" ў Лунінецкім раёне,
працягвае сваю працу пастаянна дзейная камісія па каардынацыі работы па
садзейнічанні занятасці насельніцтва Лунінецкага райвыканкама.
Сфарміравана
і дзейнічае база даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы за 3
квартал 2022 года. Цяпер камісіяй вядзецца работа з грамадзянамі, звесткі
аб якіх у ёй змяшчаюцца. Па выніках работы камісіі, да 5 лютага 2023 года
будзе сфарміраваны спіс працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы,
аплочваюць паслугі, якія вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ад
24.04.2018 № 314, па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё
эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, на перыяд з 01.01.2023 года да
31.03.2023 года.
Усе
грамадзяне, якія трапілі ў дадзеную базу, своечасова, да фармавання спісу,
могуць пацвердзіць сваю занятасць.
Пры
наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць (праца, вучоба ў краінах
ЕАЭС; выхаванне непрацуючым бацькам дзіцяці да 7 гадоў або дзіця-інваліда да 18
гадоў; выхаванне траіх і больш непаўналетніх дзяцей непрацуючым бацькам і
г.д.), або наяўнасці якіх-небудзь аб'ектыўных прычын, якія не дазваляюць
працаваць, просім неадкладна звярнуцца да сакратара камісіі панядзелак-пятніца
з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 па адрасе: г. Лунінец, вул. Фрунзэ, 12,
каб. 7, кантактны тэлефон 62345, электронная пошта: komtrudlun@brest.by.
Камісія
прапануе грамадзянам скарыстацца паслугамі аддзела па занятасці насельніцтва ў
мэтах азнаямлення з вакансіямі, заяўленымі наймальнікамі горада і раёна, а
таксама для разгляду магчымасці працаўладкавання на існуючыя працоўныя
месцы.
Для
ўдакладнення сітуацыі па гэтым пытанні і аказання садзейнічання ў
працаўладкаванні запрашаем Вас на пасяджэнні камісіі, якія праводзяцца ў
адпаведнасці з зацверджаным графікам, азнаёміцца з якім можна на старонцы
Лунінецкага райвыканкама.
Для
папярэдняга запісу прапануем звярнуцца да сакратара камісіі (аддзел па
занятасці насельніцтва г. Лунінец, вул. Фрунзэ, 12, к. 7, тэл. 6-23-45).