ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

ГАНАРЫМСЯ НАШАЙ ТАЛЕНАВІТАЙ МОЛАДДЗЮ! У ЛУНІНЦЫ ВІНШАВАЛІ ПЕРАМОЖЦАЎ І ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АЛІМПІЯД.

18/01/2024 16:46

 Сёння, 18 студзеня, адбылася сустрэча Старшыні Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандра савіны, намесніка старшыні Анатоля Захаркевіча, а таксама благачыннага Лунінецкага раёна протаіерыя Сергія Крышталя з удзельнікамі і пераможцамі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у 2023/2024 навучальным годзе ў ЦДТ г. Лунінца


Лунінецкі раён захоўвае лідзіруючую пазіцыю сярод сельскіх раёнаў вобласці па колькасці дыпломаў. Так, 53 школьнікі адстойвалі гонар нашага раёна на абласным этапе алімпіяды.

Словы падзякі і віншаванняў гучалі ад старшыні райвыканкама Аляксандра савіны і протаіерэя Сергія Крышталя, як у адрас дзяцей, так і іх бацькоў і педагогаў.

Аляксандр Савіна адзначыў, што кіраўніцтва ганарыцца поспехамі і дасягненнямі кожнага з хлопцаў. Яны ўмацоўваюць упэўненасць у будучыні Лунінеччыны, таму што расце годная змена – таленавітае маладое пакаленне!


 

Усе навіны

Карысныя спасылкі