ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Пералік мерапрыемстваў па ахове зямель землекарыстальнікамі

20/02/2023 14:52

 Мікашэвіцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што згодна з артыкулам 89 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Зямлі, землекарыстальнікі павінны ажыццяўляць у межах, прадастаўленых ім (якія знаходзяцца ў іх) зямельных участкаў наступныя мерапрыемствы па ахове зямель:

- добраўпарадкоўваць і эфектыўна выкарыстоўваць зямлю, зямельныя ўчасткі;
- захоўваць урадлівасць глеб і іншыя карысныя ўласцівасці зямель;
- абараняць зямлі ад воднай і ветравой эрозіі, падтаплення, забалочвання, засалення, усушэння, ўшчыльнення, забруджвання адходамі, хімічнымі і радыеактыўнымі рэчывамі, іншых шкодных уздзеянняў;
- прадухіляць зарастанне сельскагаспадарчых зямель драўняна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі) і пустазеллямі;
- захоўваць тарфяна-балотныя глебы Пры выкарыстанні сельскагаспадарчых зямель, прадухіляць працэсы мінералізацыі тарфянікаў;
- праводзіць кансервацыю дэградаваных зямель, калі немагчыма аднавіць іх зыходны стан;
- аднаўляць дэградаваныя, у тым ліку рэкультываваць парушаныя зямлі;
- здымаць, захоўваць і выкарыстоўваць ўрадлівы пласт зямель пры правядзенні работ, звязаных са здабычай карысных выкапняў і будаўніцтвам.

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі