ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger

Вынікі работы органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану Лунінецкага раёна, за 2023 год

01/01/2024 08:02

Рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану ў Лунінецкім раёне ажыццяўляюць: аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Лунінецкага райвыканкама, 11 сельскіх выканаўчых камітэтаў і Мікашэвіцкі гарвыканкам Лунінецкага раёна.

У 2023 годзе ў органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, паступіла 3888 заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Па выніках ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур усяго выдадзена 5355 дакументаў, з іх: пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану – 1793, паўторных пасведчанняў – 496, даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану – 3066.

Нарадзіліся 233 хлопчыка і  191 дзяўчынка. Двайняты нарадзіліся  ў адной сем'і.

Першымі  ў сем’ях зарэгістравана 120 дзяцей, другімі - 160. Трэцяе дзіця нарадзілася ў 105 сем'ях, чацвёртае – у 28, пятае – у 9, шостае і, сёмае  – у 1сям'і.

Мінімальны ўзрост бацькі 19 гадоў, маці – 18. Максімальны ўзрост бацькі – 52 года, маці – 43.

Распаўсюджаныя імёны:

хлопчыкі – Цімафей, Мацвей, Аляксандр, Яўгеній, Арцём, Цімур, Ілья, Міхаіл, Уладзіслаў, Максім;

дзяўчынкі –  Сафія, Эмілія, Ганна, Варвара, Дар’я, Марыя, Ульяна, Валерыя Ева.

Рэдкія імёны:

хлопчыкі – Авенір, Даміан, Леон, Рафаіл, Сурат, Феадосій, Эмануіл;

дзяўчынкі – Агнія, Даяна, Ліка, Руфіна, Тэона.

Упершыню ўступілі ў шлюб 250 пар, у паўторны шлюб уступілі 95 жаніхоў і 125 нявест.  Да 18 гадоў зарэгістравалі шлюб 3 нявесты,   больш за 60 гадоў – 7 жаніхоў і 7 нявест. Максімальны ўзрост жаніха – 78, нявесты – 72.

         Таксама, у 2023 годзе аддзелам загса і гарсельвыканкамамі ажыццяўляліся рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства, смерці, перамены прозвішча, імя, імя па бацьку, скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе супругаў, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці, уносіліся выпраўленні, змяненні, дапаўненні ў запісе актаў грамадзянскага стану, выдаваліся паўторныя пасведчанні і даведкі, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану.     

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі