Кіраўнік спраў райвыканкама
Грамыка
Аляксандр Мікалаевіч
тэлефон: (+375 1647) 3-36-08
Кіраўніцтва ўпраўленнем справамі і забеспячэннем дзейнасці раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў. Пытанні работы са зваротамі грамадзян, што паступаюць у райвыканкам, справаводства і кантроль за выкананнем дакументаў, падрыхтоўкі пасяджэнняў выканаўчага камітэта, удасканаленне формаў і метадаў дзейнасці апарата і рэгламенту райвыканкама. Агульнае кіраўніцтва структурнымі падраздзяленнямі апарата райвыканкама.
Пытанні:
кантролю за выкананнем плана работы райвыканкама;
каардынацыі работы апарата, аддзелаў, упраўленняў райвыканкама, гарсельвыканкамаў па пытаннях выканання Рэгламенту райвыканкама і ўнутранага распарадку;
справаводства і гаспадарча-тэхнічнага абслугоўвання працы апарата райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў;
арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння прыёму дэлегацый (замежных, урадавых і іншых органаў дзяржаўнай улады і кіравання);
арганізацыі кантролю за выкананнем якія паступілі ў райвыканкам дакументаў;
арганізацыі разгляду скаргаў і заяў, прыёму грамадзян па асабістых зваротах, кантроль за парадкам арганізацыі работы структурных падраздзяленняў райвыканкама і падведамных арганізацый са зваротамі грамадзян, у тым ліку па заяўным прынцыпе "адно акно.";
арганізацыі работы транспарту райвыканкама;
утрымання і аховы будынкаў райвыканкама;
арганізацыі правядзення апаратных нарад і пасяджэнняў выканкама;
падрыхтоўкі матэрыялаў для разгляду на пасяджэннях выканкама;
афармлення пратаколаў апаратных нарад і пасяджэнняў выканкама, рассылкі рашэнняў і распараджэнняў выканкама;
падрыхтоўкі дакументаў для здачы ў архіў;
арганізацыі прыёму грамадзян;
працы натарыяльных кантор;
адміністрацыйнай камісіі;
камісіі па ўпарадкаванні выкарыстання адміністрацыйных будынкаў, збудаванняў, вытворчых плошчаў і іншых аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці.
Ажыццяўленне кіраўніцтва дзейнасцю:
кіравання справамі;
аддзела ЗАГС;
аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
гаспадарчай службы райвыканкама;
архіва па асабоваму складу.