ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // АДНО АКНО // Парадак абскарджання адміністрацыйнага рашэння

Парадак абскарджання адміністрацыйнага рашэння

Парадак абскарджання адміністратыўнага рашэння 
(вытрымкі з Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. 
№ 433-З
«Аб асновах адміністрацыйных працэдур»)
 
Артыкул 30. Парадак абскарджання адміністрацыйнага рашэння 
             1. Зацікаўленая асоба і трэцяя асоба валодаюць правам на абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку.
             2. Адміністрацыйная скарга накіроўваецца ў вышэйстаячы дзяржаўны орган (вышэйшую арганізацыю) або ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да кампетэнцыі якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адносіцца разгляд такіх скарг (далей - орган, які разглядае скаргу). 
             3. Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку, калі іншы парадак абскарджання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.
             У выпадку адсутнасці органа, які разглядае скаргу, адміністрацыйнае рашэнне ўпаўнаважанага органа можа быць абскарджана непасрэдна ў суд.
             Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным ці гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам.
 
Артыкул 31. Тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі
 
             1. Адміністрацыйная скарга можа быць пададзена ў орган, які разглядае скаргу, на працягу аднаго года з дня прыняцця адміністрацыйнага рашэння, якое абскарджваецца.
             2. Орган, які разглядае скаргу, мае права аднавіць тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі ў выпадку пропуску такога тэрміну па ўважлівай прычыне (цяжкая хвароба, працяглая камандзіроўка і інш.).
 
Артыкул 32. Форма і змест адміністрацыйнай скаргі
 
             1. Адміністрацыйная скарга падаецца ў пісьмовай ці электроннай форме.
             2. У адміністрацыйнай скарзе, якая падаецца ў пісьмовай форме, павінны змяшчацца:
             найменне органа, які разглядае скаргу;
             звесткі аб зацікаўленай асобе і трэцяй асобе (далей, калі не пазначана іншая, - асоба, якая падала адміністрацыйную скаргу):
             прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства (месца знаходжання) - для грамадзяніна;
             найменне і месца знаходжання - для юрыдычнай асобы;
             найменне ўпаўнаважанага органа, які прыняў адміністрацыйнае рашэнне, якое абскарджваецца;
             сутнасць адміністрацыйнага рашэння, якое абскарджваецца;
             падставы, па якіх асоба, якая падала адміністрацыйную скаргу, лічыць адміністрацыйнае рашэнне, якое абскарджваецца, неправамерным;
             патрабаванні асобы, якая падала адміністрацыйную скаргу;
             пералік дакументаў і (або) звестак (пры іх наяўнасці), якія прадстаўляюцца разам з адміністрацыйнай скаргай;
             подпіс грамадзяніна, або подпіс кіраўніка юрыдычнай асобы або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць адміністрацыйную скаргу, або подпіс прадстаўніка асобы, якая падала адміністрацыйную скаргу.
             3. Пры падачы адміністрацыйнай скаргі ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг ідэнтыфікацыя і аўтэнтыфікацыя грамадзян і юрыдычных асоб праводзяцца з выкарыстаннем спосабаў, устаноўленых для падачы заявы зацікаўленай асобы ў электроннай форме (частка першая п. 3 артыкула 32 у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 07.12.2023 N 314-З).
             У адміністрацыйнай скарзе, якая падаецца ў электроннай форме, павінны змяшчацца звесткі, указаныя ў абзацах другім–восьмым пункта 2 гэтага артыкула.
             У выпадку падачы адміністрацыйнай скаргі ў электроннай форме не патрабуецца падпісання электронным лічбавым подпісам дакументаў і (або) звестак, што дадаюцца да яе, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

 


Карысныя спасылкі