Асноўнымі задачамі аддзела загса з'яўляюцца:
1. правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў дакладнай адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і як у мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных праў і інтарэсаў грамадзян, так і ў дзяржаўных і грамадскіх інтарэсах;
2. папулярызацыя народных традыцый пры правядзенні абрадаў рэгістрацыі заключэння шлюбу і нараджэння ва ўрачыстай абстаноўцы, ушаноўванні юбіляраў сямейнага жыцця, накіраваных на ўмацаванне сям'і;
3. прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
Аддзел загса ў мэтах выканання, ускладзеных на яго задач ажыццяўляе наступныя функцыі:
1. выконвае рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, усынаўлення (удачарэнні), устанаўленні мацярынства і (або) бацькоўства, перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, смерці, скасавання шлюбаў па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці ў адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, а таксама па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 г. у тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам;
2. падрыхтоўвае матэрыялы і складае заключэнні аб перамене грамадзянамі Рэспублікі Беларусь прозвішч, уласных імён і імён па бацьку, накіроўвае іх у галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (далей – Брэсцкі аблвыканкам) для выдачы дазволаў на перамену прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
3. падрыхтоўвае матэрыялы і складае заключэнні аб унясенні змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;
4. уносіць змяненні, выпраўленні і дапаўненні ў запісы актаў грамадзянскага стану;
5. аднаўляе страчаныя запісы, анулюе запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда;
6. у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, выдае паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, даведкі, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану (аб запісу акта грамадзянскага стану, аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу) і паведамлення аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану, а таксама іншыя дакументы, звязаныя з дзейнасцю аддзела загса;
7. ажыццяўляе прыём грамадзян і разглядае звароты ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;
8. уносіць персанальныя даныя фізічных асоб у дзяржаўную інфармацыйную сістэму «Рэгістр насельніцтва» пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, сведчыць электронным подпісам;
9. уносіць у дзяржаўную інфармацыйную сістэму «Рэгістр насельніцтва» персанальныя даныя ў дачыненні непаўналетніх дзяцей, якія нарадзіліся і якія не атрымалі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь да ўступлення ў сілу Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэгістры насельніцтва»;
10. прымае меры па захоўванні і абароне персанальных даных, якія ўносяцца ў рэгістр;
11. накіроўвае запыты аб выданні неабходных звестак і дакументаў у орган загса, архіў органаў загса, у якім маецца на захоўванні адпаведны запіс акта;
12. у адпаведнасці з палажэннямі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь аб прававой дапамозе накіроўвае заявы, анкеты грамадзян аб атрыманні паўторных пасведчанняў, даведак у другія дзяржавы, выконвае просьбы аб аказанні прававой дапамогі, якія паступілі з кампетэнтных органаў замежных дзяржаў;
13. выдае копіі запісаў актаў грамадзянскага стану па запытах суда, пракуратуры, органаў крымінальнага праследавання, натарыусаў у сувязі са знаходжаннем спраў у іх вытворчасці, а таксама замежных устаноў, органаў запісу актаў грамадзянскага стану, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, другіх дзяржаўных органаў (службовых асоб) у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;
14. разглядае заявы аб зніжэнні шлюбнага ўзросту і робіць зніжэнне шлюбнага ўзросту ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;
15. прадстаўляе ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама справаздачы ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;
16. накіроўвае ва ўстаноўленым парадку другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану ў органы дзяржаўнай статыстыкі;
17. накіроўвае другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, не падлеглыя статыстычнай апрацоўцы, у архіў органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама;
18. забяспечвае ўлік і захоўванне першых экзэмпляраў запісаў актаў грамадзянскага стану і другой дакументацыі на працягу ўстаноўленых тэрмінаў;
19. забяспечвае па жаданні бацькоў урачыстую рэгістрацыю нараджэння дзіцяці і ўрачыстую рэгістрацыю шлюбу па жаданні асоб, якія ўступаюць у шлюб;
20. праводзіць па жаданні грамадзян ушаноўванне юбіляраў сямейнага жыцця;
21. вывучае і абагульняе практыку прымянення дзеючага заканадаўства пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, уносіць прапановы ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама па ўдасканальванні работы органаў запісу актаў грамадзянскага стану;
22. аказвае метадычную дапамогу службовым асобам гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна, ажыццяўляючым рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану, абагульняе і распаўсюджвае станоўчы вопыт іх работы;
23. забяспечвае ўлік, захоўванне і расходаванне бланкаў пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, а таксама захоўванне пячаткі з адлюстраваннем дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь;
24. прымае ад гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў штомесячныя і гадавыя справаздачы запісаў актаў грамадзянскага стану;
25. забяспечвае размяшчэнне і падтрыманне інфармацыі на афіцыйным сайце Лунінецкага райвыканкама ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт у актуальным стане;
26. праводзіць сярод насельніцтва лекцыі і размовы, выступае ў сродках масавай інфармацыі з растлумачэннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;
27. аказвае дадатковыя платныя паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, у адпаведнасці з парадкам, вызначаным Урадам Рэспублікі Беларусь;
28. выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам.