Рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану ў Лунінецкім раёне ажыццяўляюць: аддзел запісу
актаў грамадзянскага стану Лунінецкага райвыканкама, 11 сельскіх выканаўчых камітэтаў і
Мікашэвіцкі гарвыканкам Лунінецкага раёна.
У 2024 годзе ў органы, якія рэгіструюць
акты грамадзянскага стану, паступіла 3644 заяў зацікаўленых асоб аб
ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Па выніках ажыццяўлення
адміністрацыйных працэдур усяго выдадзена 5176 дакументаў, з іх: пасведчанняў
аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану – 1725, паўторных пасведчанняў – 459,
даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану – 2937.
Нарадзіліся 212 хлопчыкаў і 200 дзяўчынак. Двайняты нарадзіліся ў дзвюх сем'ях.
Першымі ў сем’ях зарэгістравана 136 дзяцей, другімі - 122. Трэцяе дзіця нарадзілася ў 107 сем'ях, чацвёртае – у 33, пятае – у 7, шостае – у 2, сёмае, дзевятае,
дзесятае і адзінаццатае – у 1 сям'і. У адной сям’і
нарадзілася чатырнаццатае дзіця.
Мінімальны ўзрост
бацькі 18 гадоў, маці – 17. Максімальны ўзрост бацькі – 49 год, маці – 44.
Распаўсюджаныя імёны:
хлопчыкі – Міхаіл, Аляксандр,
Уладзіслаў, Іван, Цімафей, Мірон, Арцём, Дамір, Ягор, Макар, Марк, Раман;
дзяўчынкі – Сафія, Аляксандра,
Дар'я, Валерыя,
Варвара, Адэліна, Вікторыя, Мілана, Паліна, Эмілія.
Рэдкія імёны:
хлопчыкі – Арыстарх,
Елізар, Залтан, Светазар, Эміль, Дабрамір;
дзяўчынкі – Адэль,
Аслана, Каміла, Ясміна.
Упершыню ўступілі ў
шлюб 164 пары, у паўторны шлюб уступілі 71 жаніх і 80 нявест. Больш за 60 гадоў зарэгістравалі
шлюб – 5 жаніхоў і 3 нявесты. Максімальны ўзрост жаніха – 74, нявесты – 66.
Таксама, у
2024 годзе аддзелам загса і гарсельвыканкамамі ажыццяўляліся рэгістрацыі
ўстанаўлення бацькоўства, смерці, перамены прозвішча, імя, імя па бацьку,
скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе супругаў, якія не маюць агульных
непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці, уносіліся выпраўленні, змяненні,
дапаўненні ў запісе актаў грамадзянскага стану, выдаваліся паўторныя
пасведчанні і даведкі, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага
стану.