ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger

Дзяржаўная ўстанова культуры «Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»

13/05/2023 11:13

Юрыдычны адрас: 225644, Брэсцкая вобласць, г.Лунінец, вул. Фрунзэ, 12

Намеснік дырэктараВашкевіч Вольга Максімаўна

Тэл.: (8 1647) 3-06-76

e-mail: lncrb@brest.by

 

Рэжым працы: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00
Графік прыёму: аўторак з 8.00 да 13.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

 Звяртаем увагу, што пачынаючы з 2 студзеня 2023 года, у сувязі з уступленнем у сілу змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", падача электронных зваротаў у аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лунінецкага райвыканкама ажыццяўляецца толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб: https://обращения.бел/

Структура дзяржаўнай установы культуры «Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» ўключае 32 бібліятэкі:

- цэнтральная раённая бібліятэка;

- 2 гарадскія (Мікашэвіцкая і Лунінецкая ў мікрараёне Сельгастэхніка);

- цэнтральная раённая дзіцячая бібліятэка;

- 28 сельскіх бібліятэк, у т.л. 6 бібліятэк-клубаў.

Бібліятэкі абслугоўваюць больш за 24 тысячы, як рэальных чытачоў, так і віртуальных карыстальнікаў афіцыйнага сайта ўстановы. Бібліятэчны фонд налічвае больш за 487 тыс. адзінак на папяровых і электронных носьбітах інфармацыі. Для забеспячэння доступу карыстальнікаў да крыніц прававой інфармацыі функцыянуюць 4 грамадскія цэнтры прававой інфармацыі: пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі, у Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы, Дзятлавіцкай і Міжлескай сельскіх бібліятэках. У «Грамадскай прыёмнай» цэнтральнай раённай бібліятэкі, якая адкрыта пры ПЦПІ, вядуць прыём спецыялісты натарыята, іншых юрыдычных службаў.

Бібліятэкі вядуць работу са старымілюдзьмі, а таксама з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. У Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе арт-Студыя «У фокусе палітры», у якой займаюцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Для карыстальнікаў з праблемамі зроку ў цэнтральнай раённай бібліятэцы маецца фонд аўдыёкніг.

Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці бібліятэк з'яўляецца краязнаўства. Вялікая праца вядзецца бібліятэкарамі па зборы краязнаўчага матэрыялу, яго сістэматызацыі і выданню. Створаны папкі-назапашвальнікі «Лунінеччына ў Вялікай Айчыннай вайне», «Наш горад», «Прадпрыемствы горада і раёна», «Літаратурная правінцыя» і інш.

Цэнтральная раённая бібліятэка актыўна займаецца выдавецкай дзейнасцю. Выдаюцца інфармацыйныя бюлетэні аб дзейнасці народнага клуба «Літаратурная правінцыя» і Лунінецкага краязнаўчага таварыства, якія працуюць пры бібліятэцы. Выдадзены зборнікі твораў і краязнаўчых даследаванняў лунінецкіх літаратараў і краязнаўцаў С. Нефідовіча, В. Туміловіча, Л. Коласава, зборнікі вершаў мясцовых аўтараў: В. Пінігіна, А. Пратасавіцкай, Г. Жука, Н. Дзедзінай і інш.

Бібліятэкарамі створаны электронныя краязнаўчыя рэсурсы, якія размешчаны на сайце бібліятэкі: «Кніжная спадчына Лунінеччыны», «Літаратурная карта Лунінецкага раёна», «Андрэй Макаенак і Лунінеччына», «Этнаграфічны музей», «Страчаная святыня» (аб Дзятлавіцкім Свята-Праабражэнскім мужчынскім манастыры), «Гета ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны». На ютуб-канале «Лунінецкая бібліятэка» праходзяць анлайн-сустрэчы з пісьменнікамі, літаратарамі, краязнаўцамі, прадстаўлены праекты «Чытаем вершы землякоў», «Прагулкі па Лунінцы», «Анлайн-азбука сімвалаў краіны», «Я вандраваць люблю па Беларусі» і інш.

Вялікае значэнне надаецца духоўна-маральнаму выхаванню і адукацыі насельніцтва. Пры цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе духоўна-асветніцкі цэнтр «Вытокі», дзе праходзяць урокі духоўнасці, круглыя сталы, гутаркі, сустрэчы са святарамі. Бібліятэкі вядуць актыўную працу з дзецьмі і моладдзю. На базе цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі працуе цэнтр творчага развіцця асобы «Бібліяакадэмія», якая ўключае школу англійскай мовы, творчую майстэрню і лялечны тэатр. У лістападзе 2022 года ў цэнтральнай раённай бібліятэцы пачала працу маладзёжная пляцоўка «Продвижение». Мэта праекта - папулярызацыя творчасці моладзі, пошук рэсурсаў і схаваных магчымасцяў асобаснага росту маладых людзей.

Карыстальнікам бібліятэк прадастаўляюцца гарантаваныя паслугі:

- выдача ў часовае карыстанне дакументаў з бібліятэчнага фонду;

- інфармаванне аб наяўнасці ў бібліятэцы канкрэтнага дакумента;

- азнаямленне з бібліятэчным фондам праз сістэму каталогаў, картатэк і іншыя формы бібліятэчнай інфармацыі;

- кансультатыўная дапамога ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі;

- выдача дакументаў, атрыманых праз МБА, у тым ліку з выкарыстаннем сістэмы электроннай дастаўкі дакументаў;

- доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў;

- выкананне бібліяграфічных даведак;

- інфармаванне аб новых паступленнях дакументаў;

- выдача і абмен кніг інвалідам, людзям сталага ўзросту на даму;

- сацыякультурныя мерапрыемствы, якія праводзяцца бібліятэкамі.

З кожным годам павялічваецца пералік дадатковых платных паслуг, на сёння іх больш за 30. Сярод традыцыйных паслуг, такіх як выдача кніг з камерцыйнага фонду, кампутарны набор тэксту і яго раздрукоўка, сканаванне, ксеракапіраванне дакументаў, папулярнасцю карыстаюцца: ламініраванне, брашуроўкі лістоў, пошук паўнатэкставай інфармацыі ў Інтэрнэце па заяўцы карыстальніка, выраб віншавальных паштовак, грамат, дыпломаў і каляровая раздрукоўка на фотапаперы і інш.

 

Сайт: lrcbs.by

Групы:

Аднакласнікі:  https://ok.ru/luninetska

«VK»: https://vk.com/id488657417

«Facebook»:  https://www.facebook.com/groups/775537606254651

 

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі