ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger

Дзяржаўная ўстанова культуры «Лунінецкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр»

13/05/2023 11:14

Юрыдычны адрас: 225644, Брэсцкая вобласць, г.Лунінец, пл.Леніна, д.12/1-2

Дырэктар: Лівінец Таццяна Іванаўна

тэл: (8 1647) 2-40-85

e-mail: luninecromc@guo.ghu.by 

 

Рэжым працы: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Графік прыёму: чацвер з 8.00 да 13.00

Выхадныя дні: субота, нядзеля

 Звяртаем увагу, што пачынаючы з 2 студзеня 2023 года, у сувязі з уступленнем у сілу змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", падача электронных зваротаў у аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лунінецкага райвыканкама ажыццяўляецца толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб: https://обращения.бел/

Асноўнымі задачамі ДУК «Лунінецкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр» з'яўляюцца арганізацыйнае, інфармацыйнае, метадычнае забеспячэнне ўстаноў культурна-дасугавай сферы, якія вядуць работу па захаванні і развіцці традыцыйнай народнай культуры, аматарскага мастацтва і сацыякультурнай дзейнасці.

Асноўнымі функцыямі арганізацыйна-метадычнага цэнтра з'яўляюцца:

- арганізацыя фестываляў, аглядаў, конкурсаў, іншых грамадска-культурных акцый;

- арганізацыя ўдзелу спецыялістаў культурна-дасугавай сферы і аматарскіх калектываў у фестывалях, конкурсах, аглядах, вучэбна-метадычных мерапрыемствах раённага, абласнога, рэспубліканскага, міжнароднага ўзроўняў;

- стварэнне і вядзенне базы дадзеных па жанрах народнай творчасці, культурна-дасугавай дзейнасці, вакальна-харавой творчасці;

- распрацоўка і выданне метадычных, рэпертуарных, інфармацыйна-аналітычных, рэкламных і іншых матэрыялаў па розных аспектах народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці.

Вызначальнымі напрамкамі дзейнасці арганізацыйна-метадычнага цэнтра з’яўляюцца:

- падтрымка і развіццё самадзейных мастацкіх і аматарскіх фарміраванняў;

- пошук і ўкараненне ў практыку дзейнасці ўстаноў культуры цікавых, нетрадыцыйных формаў работы;

- метадычная дапамога ў арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў;

- метадычныя рэкамендацыі па патрыятычным выхаванні моладзі, падрастаючага пакалення;

- метадычныя рэкамендацыі па рабоце з пажылымі людзьмі, інвалідамі;

- арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў культурна-дасугавага характару.

Традыцыйна 1 раз у месяц праводзяцца метадычныя дні, на якіх вырашаюцца розныя назапашаныя пытанні, распаўсюджваецца інфармацыйны і метадычны матэрыял.

 

Групы:

у Аднакласніках: «Дни культуры Лунинетчины» https://ok.ru/dnikultury

у Інстаграм: «Дни культуры Лунинетчины».

 

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі