Юрыдычны
адрас:225654, Брэсцкая вобласць, г.Лунінец, вул.Савецкая, 16
Дырэктар: Благадзёрава
Наталля Барысаўна
Тэл.: (8 1647) 2-14-39
e-mail: lunmus@guo.ghu.by
Рэжым работы: з
09.00 да 18.00, абед з 13.00 да 14.00
Графік прыёму:
чацвер з 09.00 да 13.00
Выхадны дзень:
панядзелак
Лунінецкі раённы краязнаўчы музей знаходзіцца ў
двухпавярховым будынку, пабудаваным у 1929 годзе і размешчаным у цэнтры горада
па вул. Савецкая.
Заснаваны
музей у 1978 годзе. Пастаянная экспазіцыя адкрылася 17 лютага 1986 года. У 1997
годзе музей зачыніўся на рамонт, пасля якога на першым паверсе дзейнічала
выставачная зала.
18
мая 2007 года ў Міжнародны дзень музеяў урачыста адкрылася новая экспазіцыя,
якая размясцілася ў пяці залах. У першай зале можна пазнаёміцца з першым
пісьмовым згадваннем, а таксама з легендамі, якія распавядаюць аб паходжанні
самой назвы «Лунінец». Другая экспазіцыйная зала прысвечана гісторыі
Лунінеччыны з часу з'яўлення тут першых пасяленцаў, якія пакінулі пасля сябе
археалагічныя помнікі, да пачатку ХХ стагоддзя. Таксама ў музеі размешчана
карта з месцазнаходжаннем усіх праваслаўных храмаў раёна.
«Сялянская
хата» пазнаёміць наведвальнікаў з побытам людзей ХІХ стагоддзя.
Частка
экспазіцыі прысвечана будаўніцтву чыгункі, што стала важнай падзеяй у станаўленні
і развіцці Лунінца. У 1884 годзе праляглі першыя чыгуначныя шляхі, а ўжо ў 1886
годзе Лунінец стаў буйным чыгуначным вузлом.
Не
абышлі бокам горад і рэвалюцыйныя падзеі пачатку ХХ стагоддзя. У экспазіцыі
прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя рэвалюцыям 1905-1907 і 1917 гадоў.
У
1911-1912 гадах у Лунінцы жыў і працаваў пісьменнік, народны паэт Беларусі –
Якуб Колас. Пра гэта нам нагадвае шэраг прадметаў, размешчаных у асобнай
вітрыне, а таксама мемарыяльная дошка, усталяваная на будынку музея. Акрамя гэтай
дошкі на музеі ёсць і яшчэ адна мемарыяльная дошка, якая апавядае пра тое, што
ў 1916-1917 гадах на Лунінеччыне неаднаразова бываў знакаміты рускі паэт Аляксандр Блок.
Пра гэта ж ведецца аповяд і ў сценах музея.
Зала,
прысвечаная польскаму перыяду, распавядзе пра падзеі і жыццё людзей, якія ў
складзе Заходняй Беларусі паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921
года трапілі пад польскае панаванне.
Значная частка экспазіцыі знаёміць з перыядам
Вялікай Айчыннай вайны. На працягу трох гадоў – з 10 ліпеня 1941 па 10 ліпеня
1944 - Лунінецкі раён знаходзіўся ў зоне акупацыі нямецкіх войскаў. Трагедыя
Лунінецкай зямлі і подзвіг народа раскрываецца шэраг фотаздымкаў у экспазіцыі.
Прадстаўлены шэраг фатаграфій партызан і падпольшчыкаў, удзельнікаў вызвалення
горада і раёна, а таксама прадметы, якія належалі вызваліцелям.
На другім
паверсе размешчана экспазіцыя, якая адлюстроўвае пасляваенны перыяд у гісторыі
горада і раёна. Тут прадстаўлены віды горада 1950-70-х гадоў. Асобныя стэнды
прысвечаны культуры, адукацыі, спорту. На фотаздымках адлюстравана развіццё
сельскай гаспадаркі Лунінецкага раёна. Тут жа можна пазнаёміцца з працай такіх
буйных прадпрыемстваў, як» «Граніт» «Спецжалезабетон», «Полессеэлектрамаш».
Сярод
ураджэнцаў горада і раёна – навукоўцы, ваенныя, пісьменнікі і іншыя знакамітыя
людзі. Пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю вядомых выхадцаў Лунінеччыны таксама
можна ў чацвёртай зале музея. Апошнія стэнды «Нашы будні» апавядаюць пра жыццё
горада і раёна ў нашы дні.
Асноўнымі задачамі дзейнасці музеяз'яўляюцца:
- фарміраванне агульнакультурнага
асяроддзя;
- садзейнічанне
найбольш поўнаму засваенню і асэнсаванню жыхарамі раёна і гасцямі гісторыі і этнаграфічных
асаблівасцяў краю;
- папулярызацыя
музейнымі сродкамі народнай творчасці;
- удасканаленне
сістэмы патрыятычнага выхавання навучэнцаў і жыхароў горада і раёна;
- фарміраванне
высокай патрыятычнай свядомасці.
На
01.01.2022 года асноўны фонд музея налічвае больш за 12 000 экспанатаў.
Сайт: luninets.museum.by
Групыў сацыяльных сетках:
Інстаграм lunmus86