Юрыдычны
адрас: 225644, Брэсцкая вобласць, г. Лунінец, пл. Леніна, д. 12/1-2
Дырэктар:
Куліцкая Галіна Іванаўна
тэл:
(8 1647) 2-40-82
e-mail: luninec_cks@guo.ghu.by
Рэжым
працы: з 8.30 да 17.00, абед з 13.30 да 14.00
Графік
прыёму: аўторак з 8.00 да 13.00
Выхадныя
дні: субота, нядзеля
Звяртаем увагу, што пачынаючы з 2 студзеня 2023 года, у сувязі з уступленнем у сілу змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", падача электронных зваротаў у аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лунінецкага райвыканкама ажыццяўляецца толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб:
Дзяржаўная
ўстанова культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Лунінецкага раёна» - гэта
ўстанова культуры, якая ажыццяўляе арганізацыю культурнага адпачынку
насельніцтва шляхам стварэння грамадзянам спрыяльных умоў для заняткаў творчай
дзейнасцю, развіцця і рэалізацыі іх творчых здольнасцяў (магчымасцяў),
задавальнення іх асветніцкіх, эстэтычных, пазнавальных і забаўляльных патрэбаў
у міжасобасных адносінах і адпачынку.
Цэнтралізаваная
клубная сістэма Лунінецкага раёна дзейнічае на падставе Статута, Кодэкса аб
культуры Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць накіравана на рэалізацыю мэт і задач
дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, выкананне мерапрыемстваў і дасягненне
паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021 – 2025 гады.
Дзяржаўная
ўстанова культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Лунінецкага раёна» уключае
28 клубных устаноў, у тым ліку:
1
- Лунінецкі гарадскі Дом культуры;
1
- Вулькаўскі-1 Цэнтр культуры і народнай творчасці;
2
- цэнтральных сельскіх Дома культуры;
1
- Барсукоўскі Дом сацыяльна-культурных паслуг;
1
- Цнянскі сельскі клуб-бібліятэка;
18
- сельскіх Дамоў культуры;
3
- сельскіх клуба;
1
- аўтаклуб.
Дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная клубная
сістэма Лунінецкага раёна» ажыццяўляе наступныя функцыі:
-
арганізацыя і правядзенне культурна-відовішчных і іншых культурных
мерапрыемстваў, накіраваных на дэманстрацыю вынікаў творчай дзейнасці
калектываў мастацкай творчасці гурткоў і іншых клубных фарміраванняў;
-
стварэнне і арганізацыя работы калектываў аматарскай творчасці, гурткоў і іншых
клубных фарміраванняў;
-
забеспячэнне правядзення культурна-відовішчных і іншых культурных
мерапрыемстваў з удзелам калектываў аматарскай творчасці, асобных выканаўцаў і
аўтараў;
-
арганізацыя работы па краязнаўчых, экалагічных, культурна-бытавых, калекцыйных
і іншых інтарэсах;
-
правядзенне масавых тэатралізаваных святаў і прадстаўленняў, народных гулянняў,
абрадаў у адпаведнасці з мясцовымі звычаямі і традыцыямі;
-
правядзенне дыскатэк і іншых забаўляльных праграм;
-
ажыццяўленне гастрольнай дзейнасці;
-
культурнае абслугоўванне маланасенных пунктаў аўтаклубам.
На
базе клубных устаноў дзейнічае 163 клубных фарміравання. Дзеці, моладзь і
дарослыя спасцігаюць асновы вакалу, харэаграфіі, спазнаюць звычаі і традыцыі
беларускага народа, авалодваюць асаблівасцямі дэкаратыўна-прыкладной творчасці
і народных промыслаў. Работнікамі клубных устаноў праводзіцца мэтанакіраваная
работа па прыцягненню ўсіх катэгорый насельніцтва да ўдзелу ў
культурна-дасугавай дзейнасці.
Узровень
якасці і плённай дзейнасці клубнай сістэмы вызначаецца 17 творчымі калектывамі,
якія маюць званне «народны» і «ўзорны», гэтыя калектывы з'яўляюцца ўдзельнікамі
раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемстваў, вядуць
актыўную канцэртную дзейнасць.
Важным
напрамкам дзейнасці клубных устаноў з’яўляецца
работа па захаванні і папулярызацыі традыцыйнай народнай культуры. Усяго ў
раёне - 127 майстроў народнай творчасці, 3 майстры маюць ганаровае званне
«Народны майстар Рэспублікі Беларусь».
У
апошні час дзякуючы сваёй мабільнасці і гнуткасці ў арганізацыі культурнага абслугоўвання
аўтаклуб стаў неад’емнай
і дынамічна развіццёвай часткай клубнай сістэмы.
Асноўны
напрамак дзейнасці аўтаклуба - гэта ажыццяўленне культурнага
абслугоўвання насельніцтва аддаленых і маланаселеных вёсак, якія не маюць
стацыянарных клубных устаноў, праз правядзенне выязных культурна-забаўляльных мерапрыемстваў.
Формы
работы аўтаклуба розныя: арганізацыя і музычнае афармленне святаў, тэматычныя
канцэртныя праграмы, віншавальныя праграмы, духоўна-патрыятычныя праграмы,
акцыі, канцэртнае абслугоўванне і інш.
ДУК
«Цэнтралізаваная клубная сістэма Лунінецкага раёна» аказвае наступныя віды
платных паслуг:
-
правядзенне канцэртаў мастацкай самадзейнасці;
-
правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў;
-
правядзенне музычных віншаванняў на танцавальна-забаўляльных мерапрыемствах, на
даму;
-
арганізацыя мастацкага афармлення мерапрыемстваў (у т. л. афармленне фотазон);
- правядзенне майстар-класаў па традыцыйных
беларускіх рамёствах;
-
выраб і продаж сувеніраў са штучных і натуральных матэрыялаў;
-
арганізацыя дзіцячых святаў на даму;
-
запіс голасу пад фанаграму «мінус»;
-
ксеракапіраванне.
Група
ў Аднакласніках: «Дні культуры Лунінеччыны» https://ok.ru/dnikultury