ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

Аб выплаце фізічнымі асобамі рамеснага збору за 2023 год

09/02/2023 09:45

Ажыццяўленне фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці рэгулюецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.10.2017 № 364 "Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці", Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь, а таксама пунктам 9 артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2022 № 23 законаў па пытаннях падаткаабкладання».

     З 1 студзеня 2023 года зменены парадак уплаты збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці. Ажыццёўлены пераход са штогадовай выплаты збору на штомесячную , устаноўлена стаўка збору ў памеры 6 беларускіх рублёў у месяц. Выплата збору ажыццяўляецца за кожны каляндарны месяц не пазней за 1-е чысло гэтага месяца і спыняецца з месяца, наступнага за месяцам, у якім спынена рамесная дзейнасць.

     З 01.07.2023 фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, абавязаны прымяняць падатак на прафесійны даход. А працаваць з прымяненнем рамеснага збору змогуць толькі тыя фізічныя асобы, якія звернуцца да 01.07.2023 у раённы выканаўчы камітэт і атрымаюць рашэнне аб тым, што іх дзейнасць адносіцца да рамеснай . Такія асобы пасля 01.07.2023 змогуць прадоўжыць выплату збору ў перыяд дзеяння рашэння.

     Ажыццяўленне фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці без пастаноўкі на ўлік у падатковым органе і выплаты збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці або падатку на прафесійны даход забараняецца.

     У рамках прымянення збору пунктам 2 артыкула 370 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана, што да пачатку ажыццяўлення рамеснай дзейнасці, а таксама пры спыненні рамеснай дзейнасці фізічная асоба прадстаўляе ў падатковы орган пісьмовае паведамленне або апавяшчэнне праз асабісты кабінет плацельшчыка па ўстаноўленай форме.

     Пры гэтым пры прымяненні падатку на прафесійны даход прадстаўленне фізічнай асобай, якая ажыццяўляе рамесную дзейнасць, апавяшчэння аб пачатку (спыненні) рамеснай дзейнасці не прадугледжана

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі