Мітусня сучаснага свету і недахоп часу на ўборку жылых
памяшканняў дае магчымасць атрымання дадатковага даходу іншым фізічным асобам
пры аказанні імі паслуг па чыстцы і ўборцы жылых памяшканняў.
Інспекцыя МПЗ па Лунінецкім раёне нагадвае, што гэты
від дзейнасці не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага
прадпрымальніка.
Для аказання паслуг па чыстцы і ўборцы жылых
памяшканняў фізічнай асобе неабходна не пазней за дзень, які папярэднічае дню
пачатку ажыццяўлення ў каляндарным месяцы дзейнасці, падаць у падатковы орган
па месцы рэгістрацыі пісьмовае паведамленне або апавяшчэнне праз асабісты
кабінет плацельшчыка і выплаціць стаўку адзінага падатку .
Стаўкі паслуг па ўборцы і чыстцы жылых памяшканняў у
залежнасці ад населенага пункта ўстанаўліваюцца дадаткам нумар 24 да
Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У г. Лунінцы і Лунінецкім раёне стаўка складае 220,00
рублёў. Але пры наяўнасці права на льготу, напрыклад вы з'яўляецеся
плацельшчыкам - бацькам у шматдзетнай сям'і з трыма і больш
дзецьмі ва ўзросце да васемнаццаці гадоў (пры наяўнасці пацвярджальных
дакументаў), - стаўка памяншаецца на 20 працэнтаў.
Таксама звяртаем увагу, што з 01.01.2023 уведзены
дадатковы асаблівы рэжым "Падатак на прафесійны даход", у пералік
якога ўключаны від дзейнасці - аказанне спажыўцампаслугі па чыстцы і ўборцы жылых памяшканняў.
Да пераваг дадзенага рэжыму адносяцца:
- прастата пачатку прымянення: дастаткова ўсталяваць і
зарэгістравацца ў мабільным дадатку « Прафдаход »;
- выгадныя падатковыя стаўкі (10 працэнтаў, а для
атрымальнікаў пенсіі - 4 працэнты);
- не трэба прадстаўляць падатковыя справаздачы і дэкларацыі,
улік атрыманых даходаў вядзецца з дапамогай чэкаў, што фарміруюцца ў дадатку
" Прафдаход ";
- падатак налічваецца падатковым органам, а папярэдняя яго
сума разлічваецца аўтаматычна ў дадатку.
Важна ведаць,
што гэты від паслуг ажыццяўляецца самастойна без прыцягнення іншых фізічных
асоб.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 6-28-67.