ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

Фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць аўдытарскія, бухгалтарскія, юрыдычныя паслугі, паслугі падатковых кансультантаў і ў сферы адукацыі, не маюць права перайсці на падатак на прафесійны даход

09/02/2023 12:19

 

Плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход, прызнаюцца фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць віды дзейнасці па пераліку, што вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь нумар 851 ад 08.12.2022.

Для асобных відаў дзейнасці, уключаючы аўдытарскія, бухгалтарскія, юрыдычныя паслугі, паслугі падатковых кансультантаў і ў сферы адукацыі ўстаноўлена, што такая дзейнасць можа ажыццяўляцца фізічнай асобай, зарэгістраванай у якасці індывідуальнага прадпрымальніка або арганізацыяй, бо для ажыццяўлення такой дзейнасці ў абавязковым парадку патрабуецца наяўнасць ліцэнзій, пасведчанняў і іншых дазвольных дакументаў.

Улічваючы вышэйпададзенае, у дачыненні да такіх відаў дзейнасці, як аўдытарскія, бухгалтарскія, юрыдычныя паслугі, паслугі падатковых кансультантаў і ў сферы адукацыі прымяненне фізічнай асобай падатку на прафесійны даход не правамерна.

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі