У адпаведнасці з арт. 222 Падатковага
кодэкса Рэспублікі Беларусь не пазней за
31 сакавіка 2023 года падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з
фізічных асоб абавязаны прадставіць фізічныя асобы, якія атрымалі на працягу
2022 года наступныя даходы:
- ад платнага адчужэння (у тым ліку шляхам
продажу, мены) больш за адну кватэру, аднаго жылога дома, адной дачы, аднаго
садовага доміка, аднаго гаража, аднаго зямельнага ўчастка на працягу 5 гадоў;
- ад платнага адчужэння на працягу
каляндарнага года больш за адзін легкавы аўтамабіль або іншы транспартны
сродак, а таксама адзін і больш аўтамабіляў, тэхнічна дапушчальная агульная
маса якога перавышае 3,5 тоны, (напрыклад,
грузавы аўтамабіль), аднаго і больш аўтамабіля, колькасць сядзячых месцаў
якога, апроч сядзення кіроўцы, перавышае восем месцаў, (напрыклад аўтобус);
- пры атрыманні ў выніку дарэння
маёмасці і грашовых сродкаў ад фізічных асоб на суму звыш 8078,00 руб. ад усіх
крыніц у каляндарным годзе;
- атрыманыя за мяжой і (або) з-за мяжы
(заработная плата, прэміі);
- атрыманыя з-за мяжы паштовыя і банкаўскія
пераводы на суму звыш 8078,0 руб.;
- даходы, атрыманыя ў выглядзе выйгрышаў з
дапамогай Інтэрнэт - казіно;
- іншыя даходы, утрыманне падатку з якіх не
ўскладзена на падатковых агентаў;
- даходы ў выглядзе вяртання ўзносаў
пры спыненні грамадзянамі будаўніцтва кватэр і (або) індывідуальных жылых дамоў
або ў выпадку патаннення будаўніцтва, вяртання залішне выплачаных узносаў, а
таксама пры выбыцці з членаў арганізацый забудоўшчыкаў да завяршэння
будаўніцтва.
Падатковую дэкларацыю можна падаць у падатковы орган наступнымі спосабамі:
асабіста шляхам прадстаўлення падатковай дэкларацыі ў пісьмовым выглядзе; праз
прадстаўніка на падставе аформленай даверанасці; па пошце; у электронным
выглядзе праз сэрвіс "Асабісты
кабінет фізічнай асобы".
Падатковую дэкларацыю (разлік) можна падаць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на
падатковы ўлік (месцы рэгістрацыі), а таксама ў любы іншы падатковы орган.
Падаходны падатак, вылічаны і
прад'яўлены фізічнай асобе на падставе падатковай дэкларацыі за 2022 год
неабходна заплаціць не пазней за 1
чэрвеня 2023 года.
Больш падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні
можна атрымаць у інспекцыі МПЗ па Лунінецкім раёне па тэлефонах: 6-28-41,
6-23-30,6-28-67