ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

Падаходны падатак з продажу аўтамабіляў!

24/02/2023 10:53

У якіх выпадках неабходна плаціць падаходны падатак з продажу аўтамабіляў: заплаціць падаходны падатак трэба, калі на працягу каляндарнага года (з 1 студзеня 2022 года па 31 снежня 2022 года) грамадзянін прадаў:

два і больш легкавыя аўтамабілі;

адзін аўтамабіль, агульнай масай звыш 3500 кг;

адзін аўтамабіль, які мае дзевяць і больш пасадачных месцаў;

адзін аўтамабіль, звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю фізічнай асобы;

два і больш іншых механічных сродкі (два матацыклы; адзін легкавы аўтамабіль і адзін матацыкл).

Такім чынам, пры продажы нават аднаго грузавіка цяжэй 3500 кг ці аўтобуса трэба заплаціць падаходны падатак з атрыманага прыбытку. Калі грамадзянін прадаў у адзін дзень два транспартныя сродкі, ён можа выбраць самастойна за які з іх заплаціць падатак.

Падаходны падатак спаганяецца не толькі ў выпадку продажу аўтамабіляў, але і пры атрыманні даходаў ад іх аплатнага адчужэння іншым спосабам: па дамове мены, рэнты.

Калі на працягу каляндарнага года грамадзянін прадаў два легкавыя аўтамабілі і любы з іх яму дастаўся ў спадчыну, то атрыманы даход падаткам не абкладаецца.

Стаўка падаходнага падатку пры аплатным адчужэнні транспартных сродкаў складае 13%.

Падаходным падаткам абкладаецца не ўся сума з продажу аўтамабіляў, улічваюцца выдаткі, звязаныя з набыццё транспартных сродкаў. Выдаткі неабходна пацвердзіць дакументальна: прадставіць дамову куплі - продажу, плацежныя дакументы. Пры адсутнасці дакументаў, падатковае заканадаўства прадугледжвае маёмасны вылік у памеры 20 працэнтаў ад сумы атрыманага даходу.

Падаткаабкладанне даходаў ад продажу аўтамабіляў ажыццяўляецца на падставе падатковай дэкларацыі. Таму, найперш не пазней за 31.03.2023 неабходна прадставіць падатковую дэкларацыю (разлік), на падставе якой падатковы орган разлічвае суму падаходнага падатку.

 Падатковую дэкларацыю (разлік) можна падацьу падатковы орган наступнымі спосабамі: асабіста шляхам прадстаўлення падатковай дэкларацыі ў пісьмовым выглядзе; праз прадстаўніка на падставе аформленай даверанасці; па пошце; у электронным выглядзе праз сэрвіс "Асабісты кабінет фізічнай асобы".

Падатковую дэкларацыю (разлік) можна падаць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на падатковы ўлік (месцы рэгістрацыі), а таксама ў любы іншы падатковы орган.

Падаходны падатак, вылічаны і прад'яўлены фізічнай асобе на падставе падатковай дэкларацыі за 2022 год неабходна заплаціць не пазней за 1 чэрвеня 2023 года.

Больш падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні можна атрымаць у інспекцыі МПЗ па Лунінецкім раёне па тэлефонах: 6-28-41, 6-23-30,6-28-67

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі