Напярэдадні пачатку
сезона па апрацоўцы сельскагаспадарчых угоддзяў інспекцыя Міністэрства па
падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне інфармуе.
Дзеючае ў Рэспубліцы
Беларусь заканадаўства дае магчымасць фізічным асобам ажыццяўляць пэўныя віды
дзейнасці без абавязковай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў,
але з выплатай адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых
фізічных асоб (далей - адзіны падатак).
Пералік такіх відаў
дзейнасці вызначаны артыкулам 337 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У гэты пералік
уключана ў тым ліку аказанне паслуг па вырошчванні сельскагаспадарчай
прадукцыі, прадастаўленне паслуг па драбненню збожжа, адціску соку, выпас
жывёлы.
Для ажыццяўлення відаў
дзейнасці, якія не патрабуюць рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага
прадпрымальніка, фізічнай асобе неабходна да дня пачатку ажыццяўлення ў
падатковым перыядзе дзейнасці падаць у падатковы орган пісьмовае паведамленне
або апавяшчэнне праз асабісты кабінет плацельшчыка з указаннем віду дзейнасці,
формы аказання паслуг, а таксама перыяду ажыццяўлення дзейнасці і месцы
ажыццяўлення дзейнасці.
Стаўка адзінага
падатку за месяц складае - 33,00 рублі.
Пры выплаце адзінага
падатку прадугледжаны льготы, у прыватнасці для пенсіянераў па ўзросту,
інвалідаў, бацькоў (усынавіцеляў) у шматдзетных сем'ях з трыма і больш дзецьмі
ва ўзросце да 18 гадоў, плацельшчыкаў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва
ўзросце да 18 гадоў. Стаўка падатку ў гэтым выпадку будзе паніжана на 20
працэнтаў.
Фізічныя асобы маюць
права прымяніць падатак на прафесійны даход. Стаўка падатку ўстаноўлена ў
памеры 10 працэнтаў ад памеру атрыманай выручкі.
Для фізічных асоб,
упершыню зарэгістраваных у якасці плацельшчыка падатку на прафесійны даход,
прадугледжана льгота ў выглядзе падатковага
выліку ў памеры 2000 беларускіх рублёў .