ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

Пра набліжэнне тэрмінаў выплаты маёмасных падаткаў!

30/10/2024 14:12

Інспекцыя МНС па Лунінецкім раёне нагадвае, што тэрмін выплаты маёмасных падаткаў - не пазней 15 лістапада 2024 года.

Па заканчэнні гэтага тэрміна будуць налічаны пені і могуць ужывацца меры прымусовага выканання.

Падаткі выплачваюцца адзіным маёмасным плацяжом у бюджэт па месцы рэгістрацыі ўласніка за ўсе тры падаткi: зямельны падатак з фізічных асоб, падатак на нерухомасць фізічных асоб і транспартны падатак з фізічных асоб.

Аплаціць падаткі можна ў банку, на пошце, пасродкам сістэмы ЕРИП, інфакіёскаў, мабільных прыкладанняў і г.д.

Не адкладайце аплату падаткаў на апошні дзень!


 

Усе навіны

Карысныя спасылкі