Абавязаныя
плаціць падаткі фізічныя асобы, якія маюць уласныя блогі (вэб-сайты) на розных
інтэрнэт-платформах (Facebook, YouTube, Instagram, Twitter, TikTok і інш. (далей – блогеры) і атрымліваюць даходы
ад размяшчэння рэкламы ў гэтых блогах, ад продажу праз блог сваіх паслуг
(напрыклад, продажу платных курсаў, урокаў, трэнінгаў, вэбінараў), ад
манетызацыі блога, у выніку дарэння, у выглядзе ахвяраванняў (донатаў) і г.д.
Пры атрыманні блогерам на працягу 2022
года даходаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі і (або) за яе межаў ад фізічных
асоб і замежных арганізацый, замежных ІП падаткаабкладанне такіх даходаў
ажыццяўляецца падатковым органам па стаўцы падаходнага падатку ў памеры 13% на
падставе падатковай дэкларацыі (разліку) па падаходным падатку з фізічных асоб,
якую блогер абавязаны прадставіць у
падатковы орган не пазней за 31 сакавіка 2023 года.
Выплата падаходнага падатку
ажыццяўляецца блогерам не пазней за 1
чэрвеня 2023 года на падставе паведамлення падатковага органа.
Звярніце ўвагу:
1. Не
прадугледжана памяншэнне даходаў, якія атрымліваюць блогеры , на якія-небудзь
выдаткі, фактычна зробленыя імі.
2. Атрыманыя блогерам на працягу 2022
года даходы ў выніку дарэння ў выглядзе ахвяраванняў ад фізічных асоб
вызваляюцца ў памеры 8078 беларускіх рублёў.
У
выпадку атрымання блогерам ад карыстальнікаў даходаў у выглядзе грашовых
сродкаў (аплаты тавараў) у якасці ахвяраванняў, за што карыстальнікі
атрымліваюць бясплатны доступ да кантэнту блогера , то такі даход дарэннем не
з'яўляецца і падлягае падаткаабкладанню падаходным падаткам у поўным памеры без
прымянення льготы.
3. Калі дзейнасць блогера па
размяшчэнні рэкламы ажыццяўляецца на пастаяннай аснове (даходы, атрыманы больш
чым ад адной крыніцы), то такая дзейнасць можа быць прызнана прадпрымальніцкай.