Інспекцыя
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у сувязі з узнікаючымі на
практыцы пытаннямі ў частцы прымянення падатку на прафесійны даход фізічнымі
асобамі, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, растлумачвае наступнае.
Фізічныя
асобы, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць з 01.01.2023 года, маюць права
выплачваць як рамесны збор так і на прафесійны даход.
З
1 студзеня 2023 г. стаўка збору ўстаноўлена ў памеры 6 беларускіх рублёў у
каляндарны месяц.
Выплата
збору ажыццяўляецца за кожны каляндарны месяц не пазней за 1-е чысло гэтага
месяца. Выплата збору спыняецца з месяца, наступнага за месяцам, у якім спынена
рамесная дзейнасць.
Улічваючы
выкладзенае:
фізічная
асоба, якая ўпершыню прыступае да ажыццяўлення рамеснай дзейнасці з
прымяненнем з пачатку ажыццяўлення дзейнасці збору , да пачатку
рамеснай дзейнасці абавязана прадставіць у падатковы орган апавяшчэнне аб
пачатку (спыненні) рамеснай дзейнасці і заплаціць збор;
фізічная
асоба, якая ўпершыню прыступае да ажыццяўлення рамеснай дзейнасці з
прымяненнем з пачатку ажыццяўлення дзейнасці падатку на прафесійны даход, да пачатку рамеснай дзейнасці абавязана: устанавіць дадатак "Падатак
на прафесійны даход", праінфармаваць падатковы орган праз
дадатак "Падатак на прафесійны даход" аб прымяненні падатку на
прафесійны даход. Прадстаўляць у падатковы орган апавяшчэнне аб пачатку
(спыненні) рамеснай дзейнасці не патрабуецца ;
фізічная
асоба, якая ажыццяўляла рамесную дзейнасць з прымяненнем збору і
перайшла на прымяненне падатку на прафесійны даход, абавязана: устанавіць
дадатак "Падатак на прафесійны даход", пасля праходжання
ідэнтыфікацыі ў дадатку "Падатак на прафесійны даход" адлюстраваць
адмову ад прымянення збору шляхам прастаўлення адпаведнай адзнакі ў адказе
на пытанне аб адмове ад прымянення збору ў дадатку, праінфармаваць падатковы
орган праз дадатак "Падатак на прафесійны даход" аб прымяненні
падатку на прафесійны даход. У выпадку, калі адмова ад прымянення збору не была
адлюстравана ў дадатку, то інфармацыю аб адмове ад прымянення збору фізічнай
асобе неабходна прадставіць у падатковы орган у пісьмовым выглядзе або праз
асабісты кабінет плацельшчыка ў адвольнай форме.