ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛУНІНЕЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Падатковая служба

У якіх выпадках трэба дэклараваць даходы, атрыманыя за мяжой або з - за межы?

02/03/2023 08:14

Падатковую дэкларацыю (разлік) за 2022 год павінны прадставіць грамадзяне, якія атрымалі даходы за мяжой або з - за межы:

заробак,

дывідэнды,

працэнты па рахунках і ўкладах у замежных банках,

выйгрышы ў замежных анлайн - казіно,

падарункі не ад блізкіх сваякоў на буйныя сумы, звыш 8078,00 бел. руб.

Калі фізічная асоба ў 2022 годзе знаходзілася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь больш, чым 183 дні, яна прызнана падатковым рэзідэнтам і павінна даць справаздачу па даходах, атрыманых за мяжой або з - за мяжы. Калі за мяжой утрыманы падаходны падатак, гэта будзе прынята ў залік у Рэспубліцы Беларусь пры прадстаўленні дакументаў, пацверджаных падатковай службай замежнай дзяржавы.

Пры атрыманні даходаў ад блізкіх сваякоў (бацькі, дзеці, родныя браты і сёстры, дзядулі, бабулі), то падаходным падаткам гэтыя даходы не абкладаюцца незалежна ад памеру, атрыманага даходу і падаваць падатковую дэкларацыю (разлік) не патрабуецца. Тое ж адносіцца і да блізкіх сваякоў мужа.

Пры атрыманні даходаў з – за межы ад сяброў, неабходна сумаваць усе атрыманыя за 2022 год даходы ад сяброў і вызначыцца: калі сума атрыманага даходу меншая за 8078,00 бел. руб., то дэклараваць гэтыя даходы не трэба. Калі выйшла перавышэнне атрыманага даходу, то дэкларацыю падаем толькі ў адносінах да сум з дадзенага перавышэння і з гэтай жа сумы выплачваем падаходны падатак па стаўцы 13%., г.зн. калі вам пералічылі з - за межы сябры 10000,00 бел. руб., вы плаціце падаходны падатак з 1922,00 бел. руб.

 Падатковую дэкларацыю (разлік) можна прадставіць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на падатковы ўлік (месцы рэгістрацыі), а таксама ў любы іншы падатковы орган па тэрміну не пазней за 31 сакавіка 2023 года.

Дэкларацыяпрадстаўляецца ў падатковы орган наступнымі спосабамі: асабіста шляхам прадстаўлення падатковай дэкларацыі ў пісьмовым выглядзе; праз прадстаўніка на падставе аформленай даверанасці; па пошце; у электронным выглядзе праз сэрвіс "Асабісты кабінет плацельшчыка" .

 Падаходны падатак, вылічаны і прад'яўлены фізічнай асобе на падставе падатковай дэкларацыі за 2022 год неабходна заплаціць не пазней за 1 чэрвеня 2023 года.

Больш падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні можна атрымаць у інспекцыі МПЗ па Лунінецкім раёне па тэлефонах: 6-28-41, 6-23-30, 6-28-67

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі