З 1 ліпеня 2023 г. уступяць у сілу абноўленыя рэдакцыі артыкулаў 369,
373 і 378 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць пытанні
выплаты рамеснага збору, збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у
сферы аграэкатурызму і выплаты падатку на прафесійны даход (далей НПД).
Суб'екты аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці з 1 ліпеня 2023 года
аўтаматычна становяцца плацельшчыкамі НПД, з прычыны чаго гэтым суб'ектам
належыць устанавіць адпаведны мабільны дадатак і загружаць у яго даныя аб
наступных здзелках з мэтай разліку і выплаты НПД.
Абноўленая рэдакцыя артыкулаў 369 і 373 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь дапускае магчымасць выплаты збору суб'ектамі аграэкатурызму і рамеснай дзейнасці замест НПР у адпаведнасці з рашэннямі раённага выканаўчага камітэта. Для атрымання рашэння аб выплаце збору, суб'ект накіроўвае заяву ў раённы выканкам. Толькі такія фізічныя асобы пасля 1 ліпеня 2023 года змогуць прадоўжыць выплату збору ў перыяд дзеяння рашэння.
Iнфармацыяй аб выкарыстанні мабільнага прыкладання «Прафдаход» можна азнаёміцца на сайце МПЗ (www.nalog.gov.by ).