АДДЗЕЛ АРГАНІЗАЦЫЙНА-КАДРАВАЙ РАБОТЫ ЛУНІНЕЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
Рэжым працы: Панядзелак-Пятніца з 8.00 да
13.00 і з 14.00 да 17.00
Асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца
кожны чацвер з 8.00 да 13.00.
Пасада
|
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
№ службовага тэлефона
|
Начальнік аддзела |
Курыловіч Андрэй Мікалаевіч |
2-43-41 |
Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта з'яўляецца структурным падраздзяленнем Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта (далей-райвыканкам) і ў сваёй дзейнасці падсправаздачны яму.
Аддзел у сваёй дзейнасці кіруецца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, рашэннямі абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, распараджэннямі старшынь абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, рашэннямі абласнога і раённага Савета дэпутатаў, Палажэннем аб аддзеле арганізацыйна-кадравай работы Лунінецкага райвыканкама.
Асноўнымі задачамі аддзела з'яўляюцца:
- арганізацыйнае забеспячэнне выканаўчай і распарадчай дзейнасці райвыканкама, яго ўпраўленняў і аддзелаў, ніжэйстаячых структурных падраздзяленняў па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна;
- рэалізацыя на тэрыторыі раёна дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на фарміраванне высокапрафесійных кіраўнічых кадраў, якасны падбор, расстаноўку, і эфектыўнае выкарыстанне кадраў выканаўча-распарадчых органаў;
- фарміраванне адзінай сістэмы работы з кадрамі і ўліку кіруючых работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання раёна, арганізацый, пасады якіх уваходзяць у кадравы рэестр райвыканкама;
- удасканаленне форм і метадаў работы з кадрамі дзяржаўных органаў кіравання і іх структурных падраздзяленняў;
- Арганізацыйнае і інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне мерапрыемстваў, якія праводзяцца з удзелам старшыні райвыканкама;
- арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне падрыхтоўкі і правядзення рэферэндумаў, выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў;
- забеспячэнне вядзення ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў Справаводства па кадравых пытаннях.
Асноўныя функцыі:
Аддзел арганізацыйна-кадравай працы ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:
- складае пералік асноўных арганізацыйна-масавых мерапрыемстваў, запланаваных райвыканкамам, яго аддзеламі, упраўленнямі на наступны месяц, сумесна з Упраўленнем справамі абагульняе прапановы і ўносіць на разгляд райвыканкама праект плана работы райвыканкама на чарговы год;
уносіць на разгляд выканаўчага камітэта прапановы па падрыхтоўцы мерапрыемстваў, звязаных з правядзеннем на тэрыторыі раёна выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савета Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, рэспубліканскіх і мясцовых рэферэндумаў, а таксама садзейнічае выбарчым камісіям у ажыццяўленні імі сваіх паўнамоцтваў;
- разглядае прапановы, заявы і скаргі грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела;
- ажыццяўляе арганізацыйнае забеспячэнне семінараў, нарад з удзелам старшыні райвыканкама;
- сумесна з раённым Саветам дэпутатаў уносіць на разгляд выканаўчага камітэта мерапрыемствы па рэалізацыі прапаноў і заўваг дэпутатаў, выказаных імі на сесіях раённага Савета дэпутатаў, а таксама прапаноў, прынятых па дэпутацкіх запытах, па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў выканаўчай улады. Сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі выканаўчага камітэта забяспечвае выкананне рашэнняў раённага Савета дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі Савета;
- вывучае і абагульняе формы і метады, станоўчы вопыт арганізацыйна-кадравай работы ў раёне, аказвае на месцах кансультатыўную і метадычную дапамогу ва ўдасканаленні работы з кадрамі. Ажыццяўляе кантроль за структурай выканаўчага камітэта, змяняльнасцю кадраў, замяшчэннем вакантных пасад;
- удзельнічае ў распрацоўцы арганізацыйнай структуры і штатнага раскладу райвыканкама, уносіць на разгляд кіраўніцтва выканкама прапановы па іх удасканаленні, падборы і расстаноўцы кадраў. Вывучае і аналізуе існуючы кадравы патэнцыял, плануе яго развіццё з улікам перспектывы, стан работы з кадрамі ў структурных падраздзяленнях райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтах, прадпрыемствах, арганізацыях, гаспадарках раёна;
- забяспечвае арганізацыйныя і метадычныя мерапрыемствы па правядзенні атэстацыі дзяржаўных служачых з ліку работнікаў райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, кіраўнікоў прадпрыемстваў камунальнай уласнасці, а таксама па прысваенні ім класаў дзяржаўнага служачага;
- афармляе прызначэнне, прыём, звальненне і перамяшчэнне работнікаў апарату райвыканкама ў адпаведнасці з заканадаўствам і распараджэннямі кіраўніцтва райвыканкама, ажыццяўляе іх персанальны ўлік, выдае даведкі аб працоўнай дзейнасці, рыхтуе дакументы, неабходныя для прызначэння пенсій і дапамог, а таксама для прадстаўлення работнікаў да заахвочванняў і ўзнагароджанняў. Афармляе ўсе віды дзяржаўнай статыстычнай і іншай справаздачнасці па працы з кадрамі, выконвае іншую бягучую кадравую працу і забяспечвае вядзенне кадравага справаводства. Па прапановах кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама складае графік адпачынкаў работнікаў і кантралюе ход яго выканання;
- забяспечвае падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў раёна ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Інстытуце вышэйшых кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання, у абласным Цэнтры павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання;
- арганізоўвае работу па фарміраванню і вучобе рэзерву кадраў на кіруючыя пасады дзяржаўнага кіравання па Лунінецкаму раёну.
- забяспечвае арганізацыю работы па падрыхтоўцы і ўзгадненні неабходных дакументаў для выезду ў службовыя замежкамандыроўкі, вядзе ўлік і дае па іх справаздачнасць;
- ва ўстаноўленым парадку сумесна з упраўленнямі і аддзеламі райвыканкама рыхтуе хадайніцтвы райвыканкама старшыні аблвыканкама аб прадстаўленні да ўзнагароджання працоўных калектываў, грамадзян, якія ўнеслі значны ўклад у эканамічнае і сацыяльнае развіццё раёна, дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, аб прысваенні ганаровых званняў, праекты рашэнняў райвыканкама і іншыя неабходныя дакументы, а таксама прапановы і праекты рашэнняў райвыканкама па ўзнагароджанні працоўных калектываў і грамадзян Ганаровай граматай аблвыканкама і райвыканкама, заахвочванні іх каштоўнымі падарункамі і грашовымі прэміямі аблвыканкама і райвыканкама, вядзе іх адпаведны ўлік;
- рыхтуе ва ўстаноўленым парадку прапановы па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання раёна, вядзе ўлік адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і населеных пунктаў, арганізуе падрыхтоўку да выдання інфармацыйных і даведачных матэрыялаў па гэтых пытаннях;
- ажыццяўляе ўзаемадзеянне па пытаннях арганізацыйна-кадравай работы з вышэйстаячымі органамі;
- ажыццяўляе ўзаемадзеянне з райваенкаматам, іншымі раённымі ведамствамі па падрыхтоўцы тэрытарыяльнай абароны, стварэнні і падтрыманні ў гатоўнасці яе матэрыяльна-тэхнічнай базы, інжынернаму абсталяванню тэрыторыі раёна ў інтарэсах абароны;
- садзейнічае ўдасканаленню арганізацыі працы работнікаў Мікашэвіцкага гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
- забяспечвае выкананне адпаведных адміністрацыйных працэдур, прадугледжаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2006 г. № 152 «Аб зацвярджэнні пераліку адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі па зваротах грамадзян за выдачай даведак або іншых дакументаў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 44, 1/7344), выканаўцам якіх вызначаны аддзел.