Сектар культуры
Адрес: 225644, г. Лунінец, пл.Леніна, д.12
Рэжым працы: паняделак з 8.00 да 20.00
аўторак - пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00
Кіраўніцтва сектара
Пасада |
Прозвішча,
імя, імя па бацьку |
№ службовага тэлефона |
Загадчык |
Дубойская Наталля Іванаўна |
2-00-15 |
Старэйшы інспектар |
Вайцяхоўская Алена Васільеўна |
2-01-33 |
Сектар
культуры Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта (далей - сектар) утвараецца
Лунінецкім раённым выканаўчым камітэтам (далей - райвыканкам), з'яўляецца яго
структурным падраздзяленнем і ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з
іншымі структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама, мясцовымі выканаўчымі і
распарадчымі органамі, упраўленнем культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага
камітэта. і іншымі дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі.
Сектар у
сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі
Беларусь аб культуры, прававымі актамі Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў і
райвыканкама, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Асноўнымі
задачамі сектара з'яўляюцца:
рэалізацыя на тэрыторыі Лунінецкага раёна
дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей;
садзейнічанне
развіццю аматарскай творчасці, захаванне традыцыйнай народнай культуры
(фальклору, рамёстваў);
садзейнічанне
захаванню на тэрыторыі Лунінецкага раёна нацыянальнай культурнай спадчыны, які
мае значэнне для народа Беларусі, яго духоўнага і маральнага ўдасканалення,
фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці;
садзейнічанне
стварэнню і папулярызацыі твораў духоўнай і матэрыяльнай культуры, фарміраванню
сістэмы эстэтычнага выхавання і ўдасканаленню зместу культурнага вольнага часу
насельніцтва;
развіццё
міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры.
Сектар у
адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі ажыццяўляе наступныя функцыі:
удзел у
распрацоўцы планаў і праграм, падрыхтоўка аналітычных даведак, праектаў
рашэнняў райвыканкама і распараджэнняў старшыні райвыканкама па пытаннях, якія
ўваходзяць у кампетэнцыю сектара;
распрацоўка
і ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў
сферы культуры, мастацтва і аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей;
стварэнне
ўмоў для адраджэння, захавання і развіцця нацыянальных культурных традыцый;
ажыццяўляе
ва ўстаноўленым парадку:
кантроль
за выкананнем на тэрыторыі Лунінецкага раёна заканадаўства ў галіне аховы
гісторыка-культурнай спадчыны і пры правядзенні культурна-відовішчных
мерапрыемстваў.
арганізуе:
правядзенне
культурных мерапрыемстваў, арганізатарам якіх з'яўляецца райвыканкам;
работу па
пошуку таленавітай моладзі і развіцці яе творчых здольнасцей ва ўстановах сферы
культуры;
работу па
прадстаўленні ва ўстаноўленым парадку матэрыялаў на прысваенне (пацвярджэнне)
творчым калектывам раёна найменняў "народны", "узорны",
звання "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь".